рака ў Кіраўскім р-не Магілёўскай вобл. і Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., правы прытокр. Друць (бас. Дняпра). Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 250 км². Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Старое Заліцвінне Кіраўскага р-на. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна трапецападобная. Пойма асушаная. Рэчышча каналізавана на ўсім працягу. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АШМЯ́НКА, Лебяжода,
рака ў Беларусі, у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці і Навагрудскім раёне Гродзенскай вобл., правы прыток Кроманкі (бас. Нёмана). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 37 км². Пачынаецца каля в. Налібакі Стаўбцоўскага р-на, упадае ў Кроманку за 4 км на ПнУ ад в. Купіск Навагрудскага р-на.
Рака Ашмянка каля вёскі Маркуны Астравецкага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛАЧА́НКА,
рака ў Беларусі, у Чэрвеньскім і Пухавіцкім р-нах Мінскай вобл., левы прытокр. Свіслач (бас. Дняпра). Даўж. 36 км. Пл. вадазбору 418 км². Пачынаецца за 2 км на Пд ад в. Кобзевічы Чэрвеньскага р-на, цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэчышча на працягу 28 км каналізаванае, у ніжнім цячэнні месцамі звілістае. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац.Сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЗАМА́С,
горад у Расіі, раённы цэнтр у Ніжагародскай вобл., на р.Цёша (прыток Акі). Узнік у 1578 як горад-крэпасць. 111,3 тыс.ж. (1994). Вузел чыг. ліній і аўтадарог. Машынабудаванне (вытв-сць рухавікоў, запчастак да аўтамабіляў, прылад, абсталявання для камунальнай гаспадаркі і інш.), лёгкая, харч.прам-сць. У Арзамасе была першая ў Расіі правінцыяльная школа жывапісу (1802—62).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРШЫ́ЦА,
рака ў Беларусі, у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток Дняпра. Даўжыня 33 км. Выцякае з возера Арэхаўскае. Асноўныя прытокі: Пачаліца, Міронаўка (справа), Выдрыца (злева). Плошча вадазбору ў межах Аршанскага ўзвышша 519 км². Даліна добра выражана, у верхнім цячэнні трапецападобная, у ніжнім — карытападобная. На беразе дом адпачынку «Орша». Пры ўпадзенні Аршыцы ў Дняпро горад Орша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛТА,
рака ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., левы прытокЗах. Дзвіны. Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 207 км². Выцякае з воз. Белае ў межах гідралагічнага заказніка Ельня, цячэ па зах. частцы Полацкай нізіны. Даліна трапецападобная, у верхняй частцы невыразная. Пойма ў вярхоўях зліваецца з прылеглай мясцовасцю, у сярэднім і ніжнім цячэнні перарывістая. У верхнім цячэнні рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРНО́ВА, Дзярноўка,
рака ў Талачынскім і Аршанскім р-нах Віцебскай вобл., правы прытокр. Адроў (бас. Дняпра). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 99 км². Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Воўкавічы Талачынскага р-на. Цячэ па Аршанскім узв. Рэчышча ад вытоку да в. Вязьмічы (7 км) і каля в. Смаляны Аршанскага р-на (2,2 км) каналізавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯ́ЛА,
рака ў Іране і Іраку, левы прытокр. Тыгр. Даўж. (ад вытоку р. Сірван) 440 км, пл.бас. больш за 30 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Загрос, цячэ па Месапатамскай нізіне, утварае вял. дэльту. Сярэдні гадавы расход вады 130 м³/с. Веснавое разводдзе, летняя межань. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная ў час разводдзя да г. Баакуба (Ірак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЛЬНЯ,
рака ў Краснапольскім і Слаўгарадскім р-нах Магілёўскай вобл., левы прытокр. Сож (бас. Дняпра). Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 170 км². Пачынаецца з балота паміж в. Чэрнін і в. Новае Жыццё Краснапольскага р-на. Даліна пераважна трапецападобная, шыр. 250—500 м. Пойма перарывістая. Рэчышча каналізаванае ад вытоку на працягу амаль 6 км, далей — звілістае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́БІНКА,
рака ў Камянецкім і Жабінкаўскім р-нах Брэсцкай вобл., правы прытокр. Мухавец (бас.Зах. Буга). Даўж. 25 км. Пл. вадазбору 228 км². Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад в. Пелішча Камянецкага р-на. Цячэ па Прыбугскай раўніне. Рэчышча каналізавана на ўсім працягу. Верхняе цячэнне на працягу 10 кмназ. канал Жабінка. Створаны сажалкі.