рухомая шматпрамянёвая асветленая знутры зорка на кіі, з якой хадзілі т.зв.звездары; атрыбут каляднай абраднасці. Да каркаса са знешняга боку прымацоўвалі пруткі і злучалі іх папарна так, што атрымліваліся промні (рогі З.). Канструкцыю абклейвалі паперай, аздаблялі рознакаляровымі выцінанкамі, палосамі фігурна выразанай паперы або фольгі. З. мела 5, 8, 16 промняў, якія заканчваліся пышнымі пампонамі з паперы рознага колеру. Цэнтр. асветленую нерухомую частку яе (у рух прыводзіліся толькі промні) займаў малюнак або абраз на біблейскую тэму. Звычай нашэння З. на Беларусі быў пашыраны да 1920—30-х г.
М.А.Каладзінскі, М.Ф.Раманюк.
Хлопчык з каляднай звяздой. Вёска Капылы Камянецкага раёна Брэсцкай вобл. 1940-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НО́ВОЕ ВАРША́ВСКОЕ У́ТРО»,
газета. Выдавалася ў 1915—17 у Мінску на рус. мове штодзённа, акрамя панядзелка. Належала М.Дворжацу. Да Лют. рэв.мелаінфарм.-камерцыйны характар, з сак. 1917 набыла паліт. афарбоўку. Змяшчала ўрадавыя распараджэнні і загады мясц. улад. Асвятляла падзеі гар. жыцця (рубрыка «Мінск»), навіны з франтоў, пісала пра ўсталяванне нов. ладу, фарміраванне і дзейнасць нац. рухаў, партыйных, грамадска-паліт., прафесійных і інш. арг-цый, пра найб. важныя падзеі грамадска-паліт. жыцця Расіі. Праграмай сваёй дзейнасці абвясціла платформу Петраградскага Савета. На выбарах у гар. думу выступала ў падтрымку сацыял-дэмакратаў. Да Кастр. рэвалюцыі паставілася варожа. Спыніла існаванне ў снеж. 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА-ДЭ-ТРУА́ (франц. pas de trois літар. танец утраіх),
у балеце адна з разнавіднасцей класічнага ансамбля для 3 удзельнікаў. Мае кананічную структуру: выхад (антрэ), адажыо, варыяцыі кожнага з удзельнікаў, агульная кода. У 19 ст.мела пераважна дывертысментны (устаўны) характар. Абмалёўвала не гал. герояў, а іх сяброў і асяроддзе, эмац. атмасферу і інш. («Пахіта» Э.Дэльдэвеза, балетмайстар М.Петыпа; «Акіян і дзве жамчужыны» ці «Канёк-Гарбунок» Ц.Пуні, балетмайстар А.Горскі). Каб узмацніць дзейснасць харэаграфіі, сучасныя балетмайстры ўводзяць гал. герояў у па-дэ-труа класічных спектакляў («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага, балетмайстар Ю.Грыгаровіч). У сучасных балетах танц. трыо звычайна маюць больш свабодную форму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВАЕ ТАВАРЫ́СТВА ДЗЕКАБРЫ́СТАЎ,
тайная рэв.арг-цыядзекабрыстаў на Украіне і ў Бесарабіі. Створана ў сак. 1821 членамі Тульчынскай управы б. агульнарас. дзекабрысцкай арг-цыі «Саюз дабрабыту» (распалася ў пач. 1821). Узначальвалася «Дырэкторыяй» у складзе П.І.Песцеля, А.В.Юшнеўскага, М.М.Мураўёва. З 1823 падзялялася на ўправы — Тульчынскую, Каменскую і Васількоўскую, мела філіял у Пецярбургу. Праграма т-ва — «Руская праўда» Песцеля — прадугледжвала знішчэнне прыгонніцтва і ўстанаўленне рэсп. ладу. П.т.д. у 1823—25 вяло перагаворы з Патрыятычным таварыствам (дзейнічала на тэр.б. Рэчы Паспалітай, у т. л. на Беларусі), у 1825 прыняло ў свой склад Таварыства з’яднаных славян 1823—25. Спыніла існаванне пасля задушэння Чарнігаўскага палка паўстання (15.1.1826).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЭКСПЕРЫМЕНТА́ЛЬНА-ФУРНІТУ́РНЫ ЗАВО́Д.
Засн. ў 1928 у Мінску як арцель «Чырвоны металіст», дзе выраблялі падковы, цвікі, рамантавалі ложкі і інш.Мела цэхі: кавальскі, бляшаны, цвіковы, слясарныя. У Вял.Айч. вайну разбурана. Пасля вайны адноўлена, вырабляла ложкі, цвікі, дзіцячыя каляскі, веласіпеды, санкі. У 1956 арцель ператворана ў з-д «Металавырабаў». З 1958 у новым корпусе працуе пластмасавы цэх і гальванічны ўчастак. З 1963 фурнітурна-мех.з-д, з 1965 сучасная назва. У 1977 з-д рэканструяваны. З 1993 адкрытае акц.т-ва. Асн. прадукцыя (1999): пластмасавая засцежка «Маланка», метал. і пластмасавая фурнітура для абутку і галантарэі (спражкі, аздабленні, ручкі і замкі для сумак, каблукі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МОГИЛЁВСКИЙ ГО́ЛОС»,
штодзённая грамадска-паліт. і літ. газета радыкальна-ліберальнага кірунку. Выдавалася з 6(19).1 да 22.8(4.9).1906 у Магілёве на рус. мове. Мела намер служыць усеагульнай паліт. свабодзе, выказвалася ў падтрымку нац.-вызв. руху і рэвалюцыі. Змяшчала артыкулы пра ролю розных класаў у рэвалюцыі, выступала з прапагандай марксісцкага погляду на грамадства (арт. «Аб Л.М.Талстым і пралетарыяце», «Папулярныя гурткі» і інш.). Давала станоўчую ацэнку творчасці Л.Андрэева, М.Горкага, часам суб’ектыўную — Л.Талстога. Ў аддзеле «Тэатр і музыка» асвятляла культ.-асв. дзейнасць у Гомелі. За падтрымку рэвалюцыі і арганізацыю збору ахвяраванняў для ссыльных газета неаднаразова падвяргалася праследаванням.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МСЦІСЛА́ЎСКАЯ БІ́ТВА 1386 Адбылася паміж войскам ВКЛ на чале з князямі Свідрыгайлам, Карыбутам, Лугвенам, Вітаўтам і Канстанцінам Альгердавічам і войскам вял.кн. смаленскага Святаслава Іванавіча 29 крас. Падтрымліваючы выступленне кн.Андрэя Альгердавіча ва ўнутрыпаліт. барацьбе ў ВКЛ, Святаслаў Іванавіч вырашыў вярнуць сабе страчаную раней Мсціслаўшчыну. 18 крас. ён аблажыў Мсціслаў, але аблога не мела поспеху. 29 крас. да горада падышлі войскі ВКЛ. Святаслаў заўважыў іх і першы пайшоў у атаку. На берагах р. Віхра пачалася бітва. Калі загінуў прабіты кап’ём Святаслаў, яго ратнікі кінуліся ўцякаць. Пераможцы патрабавалі ад смалян выкупу і пасадзілі на смаленскі пасад сына Святаслава Юрыя як данніка ВКЛ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАР’ІНАГО́РСКАЕ МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з ліп. 1941 да студз. 1944 у г.п. Мар’іна Горка Мінскай вобл., з жн. 1942 пад кіраўніцтвам Пухавіцкага падп. райкома КП(б)Б. Аб’ядноўвала 29 чал. (кіраўнікі В.І.Варывончык, з снеж. 1942 Г.А.Мазанік). Мела сувязь з Мінскім патрыят. падполлем, 2-й Мінскай партыз. брыгадай, атрадамі «Буравеснік», «Сокал», імя Сталіна. Падпольшчыкі распаўсюджвалі лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро, здабывалі і перадавалі партызанам зброю, боепрыпасы, радыёпрыёмнікі, медыкаменты, звесткі пра Дыслакацыю войск ворага, перасоўную электрастанцыю, пішучыя машынкі, графік руху цягнікоў праз ст. Пухавічы; узарвалі мост, майстэрню па рамонце ваен. тэхнікі, замініравалі электрастанцыю. У барацьбе з фаш. захопнікамі загінулі 8 падпольшчыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДНЯПРО́ЎСКАЯ ВАЕ́ННАЯ ФЛАТЫ́ЛІЯ,
1) фарміраванне ВМФ Расіі ў рус.-тур. вайну 1735—39. Утворана ў 1737 у Бранску (пад камандаваннем віцэ-адм. Н.А.Сянявіна, пабудавана каля 300 невял. драўляных парусна-вёславых суднаў) і накіравана ў Дняпроўскі ліман (б.ч. суднаў разбілася на дняпроўскіх парогах). Садзейнічала рас. войскам у баях за Ачакаў. Скасавана у канцы вайны.
2) Фарміраванне сав.ВМФ у бас. Дняпра ў грамадз. і польска-сав. вайну 1920 і ў 1925—40. Створана ў сак. 1919 у Кіеве. У вер. 1919 перабазіравалася ў Гомель, папоўнілася суднамі расфарміраванай Прыпяцкай ваеннай флатыліі. Вясной 1920 мела каля 40 баявых караблёў, у т. л. 18 кананерскіх лодак. 5 бранякатэраў і 48 дапаможных суднаў. Камандуючыя: А.В.Палупанаў, П.І.Смірноў, М.Г.Сцяпанаў. Вяла баі (з крас. 1919) на Дняпры, Прыпяці, Бярэзіне, Сажы, вызначылася ў Лоеўскім прарыве 1920 і інш. Расфарміравана 21.3.1921. Адноўлена ў кастр. 1925 у Кіеве як атрад суднаў Д.в.ф., з 27.6.1931 зноў наз. Д.в.ф. У вер. 1939 удзельнічала ў паходзе Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь, у т. л. ў падняцці затопленых суднаў польскай Пінскай флатыліі. З кастр. 1939 гал. база — Пінск. Мела больш за 120 караблёў. Камандуючыя: М.В.Траццякоў, Б.У.Харошхін, Г.Н.Чубуноў, М.В.Абрамаў. Расфарміравана ў чэрв. 1940, караблі перададзены на фарміраванне Пінскай ваеннай флатыліі і Дунайскай ваен. флатыліі.
3) Аператыўнае аб’яднанне сав. рачных суднаў на зах. напрамку ў Вял.Айч. вайну і пасля яе. Сфарміравана 14.9.1943 з караблёў Волжскай ваен. флатыліі. Гал. база — Чарнігаў, з ліст. 1943 Кіеў, з ліп. 1944 Пінск. Уваходзіла ў склад Бел. і 1-га Бел. франтоў. Мела каля 200 суднаў (1945), ударную сілу складалі бранякатэры. Камандуючы — В.В.Грыгор’еў. Удзельнічала ў Беларускай аперацыі 1944, баях на Зах. Бугу на тэр. Польшчы, Берлінскай аперацыі 1945 (фарсіраванне Шпрэе і інш.). 20 маракам прысвоена званне Героя Сав. Саюза. Злучэнням і часцям, якія вызначыліся ў баях, нададзены ганаровыя найменні «Бабруйскіх», «Лунінецкіх», «Пінскіх», «Берлінскіх». Расфарміравана ў 1945 (паводле інш. звестак у 1951). У Пінску на месцы высадкі дэсанта Д.в.ф. ў 1944 створаны мемарыяльны комплекс, пастаўлены помнік маракам Д.в.ф.
Літ.:
Кравцов И.Я. Моряки Днепровской военной флотилии в борьбе за власть Советов // Судостроение. 1990. № 5;
Локтионов И.И. Пинская и Днепровская флотилии в Великой Отечественной войне. М., 1958.
Р.К.Паўловіч.
Помнік маракам Дняпроўскай ваеннай флатыліі каля в. Чыркавічы Светлагорскага р-на (злева) і бранякатэр флатыліі — фрагмент мемарыяльнага комплексу вызваліцелям у Пінску (справа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ЕЎСКАЯ АКАДЭ́МІЯ, Кіева-Магілянская акадэмія,
першая вышэйшая навуч. ўстанова, асв. і культ. цэнтр на Украіне. Існавала ў 1632—1817 у Кіеве. Створана ў выніку аб’яднання Кіеўскай брацкай школы (з 1615) і школы Кіева-Пячэрскай лаўры (з 1631) пад назвай Кіева-Магілянскага калегіума (у гонар заснавальніка мітрапаліта кіеўскага П.Магілы). У 1701 калегіуму нададзены правы і тытул акадэміі. Курс навучання — да 12 гадоў, мела 7, а з 1689 8 класаў: фара (падрыхтоўчы клас), інфіма (малодшы клас), граматыка, сінтаксіма і вышэйшыя — паэтыка, рыторыка, філасофія і багаслоўе. Навучэнцы атрымлівалі філал. падрыхтоўку, вывучалі ўкр., грэч., лац., польск. мовы, класічную грэч. і рымскую, сярэдневяковую л-ру, гісторыю, геаграфію і багаслоўе. Пазней уведзены рус., франц., ням., стараж.-яўр. мовы, матэматыка, трыганаметрыя, фізіка, архітэктура, у апошнія гады існавання К.а. — класы дамашняй і сельскай эканомікі, медыцыны. Значнае месца займала маст. і муз. адукацыя. Б-ка акадэміі ў 2-й пал. 18 ст.мела 12 тыс. тамоў, значную колькасць рукапісаў і дакументаў (згарэла ў час пажараў у 1780 і 1811; захаваліся асобныя экз.). К.а. адыграла вял. ролю ў пашырэнні асветы не толькі на Украіне, але і Беларусі. Яна давала магчымасць вучыцца бел.правасл. моладзі (навуч. ўстановы такога ўзроўню на Беларусі таго часу былі каталіцкія). У К.а. атрымлівалі адукацыю таксама студэнты з Балгарыі, Грэцыі, Малдавіі, Расіі, Сербіі. Сярод навучэнцаў і выкладчыкаў былі І.Канановіч-Гарбацкі, Епіфаній Славінецкі, Сімяон Полацкі, Ф.Пракаповіч, Г.Каніскі, С.Косаў і інш., у 1734 вучыўся М.Ламаносаў. З канца 18 ст. пачаўся заняпад акадэміі. У 1817 зачынена, замест яе адкрыта духоўная семінарыя (у 1819 пераўтворана ў духоўную акадэмію, існавала да 1920).