КАЗАКЕ́ВІЧ (Павел Канстанцінавіч) (2.10.1904, в. Забашавічы Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 15.2.1943). Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Аб’яднаную бел.ваен. школу (1931),
Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1939). У Чырв. Арміі з 1926. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну зчэрв. 1941 на Зах., Паўд.-Зах. франтах. Вызначыўся 12—15.2.1943 у баях пад Харкавам: стралк. полк пад яго камандаваннем перакрыў шашу Харкаў — Палтава і адрэзаў ворагу шляхі адыходу, знішчыў больш за 200 аўтамашын і шмат інш. тэхнікі. Загінуў у баі. На радзіме ўстаноўлены бюст К.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЯДАВА́ННЕ,
у славян і інш. народаў традыц. звычай абходу хат на каляды і віншаваць гаспадароў. Каляднікі (калядоўшчыкі) насілі звязду і выконвалі велічальныя калядныя песні, тэатралізаваныя сцэнкі з пераапрананнем у «казу», «кабылу», «мядзведзя», «жураўля». За гэта каляднікам давалі дарункі (сала, каўбасы). У аснове К. — стараж.агр. абраднасць, прызначэннем якой было паскарэнне надыходу цяпла (паводле нар. выразу, ад каляд сонца паварочвала на лета) і забеспячэнне багатага ўраджаю ў новым гасп. годзе. К. як рэшткі язычніцтва забаранялася царквой. З цягам часу яно ператварылася ў забаву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМБАДЖЫ́ЙСКАЯ РАЎНІ́НА,
нізінная раўніна на Пд п-ва Індакітай, пераважна ў Камбоджы. Пл. каля 200 тыс.км². Сярэднія выш. каля 100 м. Абмежавана на Зхр. Кравань, на Пн уступам плато Карат, на У гарамі Чыянгшон. Складзена з рыхлых алювіяльных і азёрных адкладаў р. Меконг і яе прытокаў. На К.р. знаходзіцца самае вялікае на п-ве Індакітай воз. Танлесап. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Ападкаў ад 700 да 1500 ммза год. Пасля зведзеных лясоў пераважаюць рэдкалессі і саванны, месцамі лугі і балоты. Густа населена; развіта рысаводства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАТКО́Ў (Аркадзь Цімафеевіч) (н. 26.5.1939, г. Полацк Віцебскай вобл.),
бел. архітэктар. Скончыў БПІ (1967). Працаваў у ін-це «Мінскпраект», Віцебскім філіяле Белдзяржпраекта, БелНДІ горадабудаўніцтва. З 1988 у Наваполацку, з 1990 гал. архітэктар горада. Асн. работы ў Наваполацку: забудова мікрараёнаў № 5 (1969—75) і 7 (1980—90), школа рабочай моладзі ў мікрараёне № 3 (1977—80), 5—6-павярховыя жылыя дамы па вул. Маладзёжнай (1968—79), вучэбна-вытв. камбінат нафтаправода «Дружба» (1981—83), 13-павярховы інтэрнат (1975, усе ў сааўт.). Дзярж. прэмія Беларусі 1984 за планіроўку і забудову Наваполацка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЛІ́СТЫ,
палітычная групоўка клерыкальнага і манархісцкага кірунку (каталіцкае духавенства, вышэйшая знаць, вярхі арміі і інш.) у Іспаніі з 1833. Назва ад прыхільнікаў прэтэндэнта на ісп. прастол дона Карласа Старэйшага, сына караля Карла IV (правіў у 1788—1808). Адстойвалі рэліг. і абсалютысцкія традыцыі ў Іспаніі (адсюль другая назва традыцыяналісты). Развязалі Карлісцкія войны 1833—40 і 1872—76. У 1936—39 удзельнічалі ў антырэсп. мяцяжы ген. Ф.Франка, які ў 1937 аб’яднаў арг-цыі К. зіспанскай фалангай. Выступаюць за права на ісп. прастол прынца Бурбон-Пармскага Карласа Хуга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШАЛІ́НСКАЕ РАДО́ВІШЧА ПЯСЧА́НА-ЖВІРО́ВАГА МАТЭРЫЯ́ЛУ У Зэльвенскім р-не Гродзенскай вобл., каля в. Кашалі. Паклад у выглядзе 6 лінзаў звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Пясчана-жвіровая парода шэрая, бураватая, з праслойкамі і лінзамі розназярністых пяскоў, месцамі гліністая; жвіру больш за 5 мм у ёй 24—30%. Пяскі-адсевы сярэдне- і буйназярністыя, палевашпатава-кварцавыя. Разведаныя запасы 18,3 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—23,5 м, ускрышы (пяскі, супескі) 0,2—5,7 м. Пяскі і жвір прыдатныя на выраб бетону, у дарожным буд-ве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́ЛАГ ((Kellogg) Фрэнк Білінгс) (22.12.1856, г. Патсдам, ЗША — 21.12.1937),
дзяржаўны дзеяч ЗША, дыпламат.Чл.Рэсп. партыі. У 1877—1904 адвакат, кансультант шэрагу карпарацый на ПнЗ ЗША. У 1904—12 спец. саветнік па антытрэстаўскіх справах пры ген. пракурору. З 1912 старшыня Амер. асацыяцыі адвакатаў. У 1917—23 чл. сената ЗША (выступаў за ўступленне ЗША у Лігу Нацый), у 1924—25 пасол ЗША у Вялікабрытаніі. У 1925—29 дзяржсакратар ЗША, адзін з ініцыятараў заключэння Келага—Брыяна пакта 1928. У 1930—35 чл.Міжнар. суда ў Гаазе. Нобелеўская прэмія міру 1929.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕНЕСАРЫ́ КАСЫ́МАЎ (1802—1847),
дзеяч казахскага нац.-вызв. руху. Унук хана Аблая. Султан, з 1841 хан Сярэдняга жуза (плем. аб’яднанне на ПнУ сучаснага Казахстана, у 1740 пры хане Аблаю далучаны да Расіі). Выступаў за аддзяленне Казахстана ад Рас. імперыі і супраць палітыкі рас. улад, якія абмяжоўвалі правы каз. знаці. У 1837—47 кіраваў антырас. ўзбр. паўстаннем казахаў; аснову яго войска складалі дружыны сваякоў. Меў падтрымку з боку сярэднеазіяцкіх ханстваў. У 1846 выцеснены рас. войскамі на Пд у межы Старэйшага жуза. Загінуў у час набегу на кіргізаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЗІ́Л-КАБІ́НСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура 9—6 ст. да н.э., пашыраная ў горных і перадгорных раёнах Крыма. Назва ад пячоры Кізіл-Каба за 25 км на Пд ад Сімферопаля. Прадстаўлена паселішчамі і могільнікамі. Знойдзены ляпная кераміка (часта глянцаваная і ўпрыгожаная наляпным або разным арнаментам), прылады працы з каменю і косці, упрыгожанні з бронзы. Належала таўрам, якія жылі невял. родамі, займаліся адгоннай жывёлагадоўляй у гарах і земляробствам у далінах рэк. К.-к.к. генетычна блізкая да кабанскай культурыПаўн. Каўказа.
Літ.:
Крис Х.И. Кизил-кобинская культура и тавры. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПЮ́РА (франц. coupure ад couper рэзаць, адразаць),
1) скарачэнне або пропуск асобных частак тэксту пры яго публікацыі. К. называецца таксама апушчаная частка тэксту (у тэксце пазначаецца адпунктоўкай). К. робяць, як правіла, складальнікі ці рэдактары публікацыі з мэтай пазбегнуць паўтораў інш. дакументаў, змешчаных у выданні, або выключэння частак, якія не маюць адносін да тэмы, задач і мэт выдання ці немэтазгодныя з-за канцэптуальных і метадалагічных установак.
2) Абазначэнне вартасці (намінальнай вартасці) папяровых грошай, банкнотаў, каштоўных папер — акцый ці аблігацый, а таксама самі гэтыя грошы, банкноты, каштоўныя паперы або аблігацыі.