МІЭЛАЦЫ́ТЫ [ад грэч. myelos (касцявы) мозг + ...цыт(ы)],
адна з форм клетак крывятворнай (міэлоіднай) тканкі чырвонага касцявога мозгу ў пазваночных. Утвараюцца са ствалавых крывятворных клетак, праходзяць стадыі міэлабласту і праміэлацыту. З М. развіваюцца зярністыя лейкацыты (гранулацыты). У норме М. ў кроў не паступаюць, але могуць з’яўляцца пры паталаг. працэсах (напр., лейкозах).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУТУАЛІ́ЗМ (ад лац. mutuus узаемны),
форма сімбіёзу, працяглае ўзаемакарыснае сумеснае жыццё двух арганізмаў розных відаў. Арганізмы ажыццяўляюць узаемную рэгуляцыю сваіх зносін са знешнім асяроддзем і не існуюць паасобку (напр., тэрміты і жгуцікавыя, што жывуць у іх кішэчніку і забяспечваюць ператраўліванне клятчаткі, якую спажываюць тэрміты, не здольныя засвойваць яе без сімбіёнтаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУНТ,
старажытнаегіпецкая назва краіны ва Усх. Афрыцы, магчыма, на ўзбярэжжы Адэнскага заліва, на п-ве Самалі. Пачынаючы саСтараж. царства (3-е тыс. да н.э.) егіп. фараоны шмат разоў адпраўлялі гандл. і рабаўніцкія экспедыцыі ў П. па Чырвоным моры. З П. вывозілі міру, золата, чорнае дрэва, слановую косць, а таксама рабоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯ́ЯНЕ (Päijänne),
возера на Пд Фінляндыі. Пл. 1065 км², даўж. каля 140 км, шыр. да 28 км, глыб. 93 м. Знаходзіцца ў ледавіковай катлавіне на выш. 78 м. Берагі моцна парэзаныя, шмат астравоў. Сцёк у Фінскі заліў Балт.м. Замярзае са снежня па красавік. Суднаходства, лесасплаў. На П. — гарады Лахты, Ювяскюля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІ́ЛЬКА ВАЛАДА́РАВІЧ,
лагожскі (лагойскі) князь 12 ст. У 1186 разам са смаленскім кн. Давыдам, яго сынам наўгародскім кн. Мсціславам і друцкім кн. Усяславам удзельнічаў у паходзе на Полацк. Полацкае веча вырашыла дамагацца мірнага ўрэгулявання канфлікту: палачане сустрэлі праціўнікаў з пашанай і паклонамі, далі ім шмат дароў; тыя, атрымаўшы ўзнагароду, згадзіліся на мір.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЮДЖЭ́Т СПАЖЫВЕ́ЦКІ,
баланс грашовых даходаў і расходаў сям’і, які характарызуе фактычны ўзровень жыцця розных груп насельніцтва. Адлюстроўвае даходы сем’яў і крыніцы іх паступлення, а таксама выкарыстанне гэтых даходаў (расходаў) па прызначэнні. Вызначаецца на аснове балансу даходаў і расходаў насельніцтва, бюджэтных абследаванняў і разам са спажывецкім кошыкам служыць для ацэнкі колькасных і якасных паказчыкаў спажывання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРО́ВА ВО́ЗЕРА, Бабровае возера,
у Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Шоша, за 24 км на У ад г. Глыбокае. Пл. 0,28 км², даўж. 1,18 км. найб.шыр. 1,2 км. Пл. вадазбору 1 км².
Схілы катлавіны выш. да 10 м. Берагі пясчаныя, паўд. супадаюць са схіламі. Злучана пратокай з воз. Крывое.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛУ́ДЗЕНСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКА-МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з чэрв. 1941 да ліп. 1944 у в. Блудзень (э 1964 Першамайская) Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. Падпольшчыкі (21 чал.) распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, лістоўкі, здабывалі і перадавалі партызанам зброю, медыкаменты, разведданыя, выводзілі са строю цягнікі на чыг. ст. Бяроза-Картузская. 13 падпольшчыкаў загінулі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОРМАШЫ́НА,
медыцынскі апарат, які надае вярчальны рух бору, прызначанаму для прэпаравання цвёрдых тканак зуба. У нажных бормашынах скорасць вярчэння бора 800—1500, у электрычных — да 30 000 аб/мін. Шырока выкарыстоўваецца турбінная бормашына са скорасцю да 300 000 аб/мін, пры якой значна скарачаецца час апрацоўкі зуба і змяншаюцца болевыя адчуванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНІ́ЛАВЫЯ ЭФІ́РЫ,
ненасычаныя эфіры, простыя CH2=CHOR і складаныя CH2==CH—OCOR (R — алкіл ці арыл). Бясколерныя вадкасці, добра раствараюцца ў арган. растваральніках, дрэнна — у вадзе. Хімічна актыўныя злучэнні, лёгка далучаюць галагены, галагенавадароды і інш. Атрымліваюць узаемадзеяннем ацэтылену са спіртамі і карбонавымі кіслотамі. Выкарыстоўваюцца як манамеры ў вытв-сці палімераў (напр., полівінілацэтат) і супалімераў.