адзін са скіфскіх царскіх курганоў канца 4 ст. да н.э. каля с. Чкалава Нікапальскага р-на Днепрапятроўскай вобл. (Украіна). Раскапаны ў 1862—63 рас. археолагам І.Я.Забеліным. Пад насыпам (вышыня 20 м, дыяметр каля 350 м) адкрыты 2 калодзежы глыбінёй каля 11 м і некалькі пячорападобных ніш, у якіх былі пахаваны цар і царыца, а таксама 6 рабоў-слуг. У 3 ямах знойдзены шкілеты 11 коней у збруі 3 золата, серабра і бронзы. Выяўлены сярэбраныя і залатыя ўпрыгожанні, зброя, сярэбраны посуд, бронзавыя катлы для ахвярнай ежы, амфары для віна і інш.Найб. значныя знаходкі: сярэбраная амфара з рэльефамі скіфаў, якія ўтаймоўваюць дзікіх коней, залатая абкладка ножан мяча з выявамі сцэн бітвы скіфаў і амазонак, залатая пласціна футарала для лука са сцэнамі з жыцця Ахіла.
Літ.:
Гл. да арт.Скіфы.
Да арт.Чартамлык. Сярэбраная амфара з Чартамлыкскага кургана.