САБАЛЕ́ЎСКІ Павел Іосіфавіч (н. 8.3.1943, в. Забылінне Мінскага р-на),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1994). Скончыў БДУ (1968). З 1967 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі (з 1986 заг. лабараторыі, з 1993 заг. аддзела, з 1994 нам. дырэктара). Адначасова з 1988 у БДУ. Навук. працы па выліч. матэматыцы (набліжаным інтэграванні, інтэрпаляванні аператараў у бясконцамерных прасторах), матэм. тэорыі праектавання матрычных спец. працэсараў на звышвял. інтэгральных схемах.
Тв.:
Functional Integrals: Approximate, Evaluation and Application. Dordrecht, 1993 (разам з А.Дз.Ягоравым, Л.А.Яновічам);
Параллельные алгоритмы и модели матричных процессоров для вычисления кратных сумм (разам з М.А.Ліхадзедам) // Электронное моделирование. 1998. Т. 20, № 2;
Распараллеливание алгоритмов на основе расщепления макроопераций (разам з Ліхадзедам, А.А.Цівунчыкам) // Докл.Нац.АН Беларусі. 2001. Т. 45, № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мальцаў А. І. (матэматык) 1/234; 4/45; 5/52, 387, 534; 6/375, 596; 7/83; 9/255
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АМПЕ́Р (Ampere) Андрэ Мары (22.1.1775, г. Ліён, Францыя — 10.6.1836),
французскі фізік і матэматык, адзін з заснавальнікаў класічнай электрадынамікі. Чл. Парыжскай (1814), замежны ганаровы чл. Пецярбургскай (1830) і інш.АН. Атрымаў дамашнюю адукацыю. З 1805 у Політэхн. школе ў Парыжы (з 1809 праф.), з 1824 праф. Калеж дэ Франс. Сфармуляваў правіла для вызначэння напрамку адхілення магн. стрэлкі токам (правіла Ампера); адкрыў законы ўзаемадзеяння эл. токаў і эл. току з магн. полем (гл.Ампера закон). Пабудаваў тэорыю магнетызму, у аснове якой ляжыць гіпотэза пра кругавыя эл. токі, эквівалентныя плоскім элементарным магнітам. Аўтар прац па тэорыі імавернасцяў, па дастасаванні варыяцыйнага вылічэння да задач механікі, па пытаннях матэм. аналізу. Вынайшаў камутатар і эл.-магн. тэлеграф.
Літ.:
Голин Г.М., Филонович С.Р. Классики физической науки (с древнейших времён до начала XX в.). М., 1989. С. 313—324.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛМАГО́РАЎ Андрэй Мікалаевіч (25.4.1903, г. Тамбоў, Расія — 20.10.1987),
савецкі матэматык; заснавальнік навук. школы па тэорыі імавернасцей і тэорыі функцый. Акад.АНСССР (1939). Герой Сац. Працы (1963). Скончыў Маскоўскі ун-т (1925). З 1931 праф. гэтага ун-та, адначасова з 1933 у Матэм. ін-це АНСССР. Рэдактар час. «Успехи математических наук» (1946—54 і з 1983). Фундаментальныя працы па тэорыі функцый, матэм. логіцы, тапалогіі, дыферэнцыяльных ураўненнях, функцыян. аналізе, тэорыі імавернасцей (аксіяматычнае абгрунтаванне, тэорыя выпадковых працэсаў) і тэорыі інфармацыі. Ленінская прэмія 1965. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Тв.:
Математика и механика: Избр. тр.М., 1985;
Теория вероятностей и математическая статистика. М., 1986;
Теория информации и теория алгоритмов. М., 1987;
Математика — наука и профессия. М., 1988.
Літ.:
Александров П.С. Несколько слов об А.Н.Колмогорове // Успехи матем. наук. 1983. Т. 38, вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТАРО́ВІЧ Леанід Віталевіч (19.1.1912, С.-Пецярбург — 7.4.1984),
савецкі матэматык і эканаміст. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1958). Чл.Амер. Акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Ленінградскі ун-т (1930), дзе працаваў з 1932. Праф.Ваен.-марской інж. акадэміі, заг. аддзела Ін-та матэматыкі АНСССР. З 1960 у Сібірскім аддз.АНСССР; з 1971 у Ін-це кіравання нар. гаспадаркай. З 1976 дырэктар Ін-та сістэмных даследаванняў АНСССР. Навук. працы па функцыян. аналізе і выліч. матэматыцы. У 1939—40 заклаў пачатак лінейнага праграмавання. Адзін са стваральнікаў тэорыі аптымальнага планавання і кіравання нар. гаспадаркай, аптымальнага выкарыстання сыравінных рэсурсаў. Дзярж. прэмія СССР 1949. Ленінская прэмія 1965. Нобелеўская прэмія 1975 (разам з Т.Купмансам).
Тв.:
Математические методы организации и планирования производства. Л., 1939;
Экономический расчет наилучшего использования ресурсов. М., 1959;
Функциональный анализ. 3 изд. М., 1984 (разам з Г.П.Акілавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕЙН (Klein) Крысціян Фелікс (25.4.1849, г. Дзюсельдорф, Германія — 22.6.1925),
нямецкі матэматык. Чл.-кар. Берлінскай АН (1913), замежны чл. Пецярбургскай АН (1895). Скончыў Бонскі ун-т (1868). З 1872 праф. Эрлангенскага ун-та, з 1875 — Вышэйшай тэхн. школы ў Мюнхене, з 1880 — Лейпцыгскага, у 1886—1910 — Гётынгенскага ун-таў. Навук. працы па неэўклідавай геаметрыі, тэорыі неперарыўных груп, тэорыі алг. ураўненняў. У працы, вядомай як «эрлангенская праграма», любая геаметрыя абвяшчалася тэорыяй інварыянтаў асобай групы пераўтварэнняў: калі пашыраць ці звужаць групу, можна перайсці ад аднаго тыпу геаметрыі да другога. Тым самым К. паказаў поўную лагічную абгрунтаванасць геаметрыі Лабачэўскага. Выкарыстоўваў паняцце групы і да лінейных дыферэнцыяльных ураўненняў, да эліптычных і мадулярных функцый.
Тв.:
Рус.пер. — Неевклидова геометрия. М.; Л., 1936;
Лекции о развитии математики в XIX столетии. Ч. 1. М.; Л., 1937;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТО́ЛЯР Абрам Аронавіч (20.2.1919, г.п. Таруціна Адэскай вобл., Украіна — 6.5.1993),
бел.матэматык і педагог; адзін з заснавальнікаў бел. школы па дыдактыцы матэматыкі. Д-рпед.н., праф. (1972). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1977). Скончыў пед.ін-т (г. Бухара, 1947). З 1951 у Магілёўскім пед. ін-це (у 1973—86 прарэктар, адначасова ў 1953—89 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах выкладання матэматыкі. Распрацаваў тэорыю дзейнага падыходу да навучання матэматыцы (ад дашкольнага перыяду да вышэйшай школы), прапанаваў канцэпцыю развіццёвага навучання, на падставе якой разам з інш. распрацаваў навучальна-метадычны комплекс па матэматыцы для пачатковай і 4—5-га кл. сярэдняй школы. Аўтар навуч. дапаможнікаў для школ і ВНУ.
Тв.:
Логические проблемы преподавания математики. Мн., 1965;
Методы обучения математике. Мн., 1966;
Современные основы школьного курса математики. М., 1980 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПРУНЕ́НКА Ірына Дзмітрыеўна (н. 4.2.1954, Мінск),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1997). Дачка Дз.А.Супруненкі і Р.І.Тышкевіч. Скончыла БДУ (1976). З 1976 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па алгебры. Распрацавала метады даследавання ўласцівасцей уніпатэнтных элементаў у мадулярных прадстаўленнях алг. груп і распазнавання прадстаўленняў на гэтай аснове. Вызначыла мінім. паліномы уніпатэнтных элементаў у непрыводных прадстаўленнях класічных алг. груп над полем няцотнай характарыстыкі. Даследавала абмежаванні прадстаўленняў алг. груп на натуральна ўкладзеныя падгрупы.
Тв.:
Минимальные полиномы элементов порядка p в неприводимых представлениях групп Шевалле над полями характеристики p // Вопросы алгебры и логики: Труды Ин-та математики СО РАН. Новосибирск, 1996. Т. 30;
On Jordan blocks of elements of order p in irreducible representations of classical groups with p-large highest weights // Journal of algebra. 1997. Vol. 191, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЯКЛО́Ў Уладзімір Андрэевіч (9.1.1864, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 30.5.1926),
расійскі матэматык, арганізатар і гісторык навукі; заснавальнік навук. школы па матэм. фізіцы. Акад. Пецярбургскай АН (1912, чл.-кар. 1902). Замежны ганаровы чл. Гётынгенскай АН (1925). Скончыў Харкаўскі ун-т (1887), дзе працаваў з 1889 (з 1896 праф.). З 1906 у Пецярбургскім ун-це. У 1919—26 віцэ-прэзідэнт АНСССР, арганізатар і з 1921 дырэктар Фізіка-матэм. ін-та АНСССР. Навук. працы па матэм. фізіцы, матэм. аналізе, тэорыі пругкасці, гідрадынаміцы і гісторыі матэматыкі. Аўтар кніг і нарысаў аб навук. творчасці М.В.Ламаносава, Г.Галілея, М.І.Лабачэўскага, А.Пуанкарэ, П.Л.Чабышова і інш. Яго імем названы Матэм.ін-тАНСССР (1934).
Тв.:
Основные задачи математической физики. 2 изд. М., 1983.
Літ.:
Владимиров В.С., Маркуш И.И. В.А.Стеклов — ученый и организатор науки. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУР’Е́ (Fourier) Жан Батыст Жазеф [21.3.1768, г. Асер (Аксер), Францыя — 16.5.1830], французскі матэматык і фізік. Чл. Парыжскай АН (1817). Замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1829). Скончыў ваен. школу ў Асеры (матэм. адукацыю атрымаў самастойна), дзе і працаваў. У 1796—98 у Політэхн. школе ў Парыжы. З 1822 сакратар секцыі матэматыкі Парыжскай АН. Навук. працы па алгебры (сфармуляваў тэарэму пра лік сапраўдных каранёў алг. ўраўнення), дыферэнцыяльных ураўненнях і матэм. фізіцы. У працы «Аналітычная тэорыя цеплаты» (1822) выклаў тэорыю цеплаправоднасці, вывеў дыферэнцыяльнае ўраўненне цеплаправоднасці і для яго рашэння распрацаваў метад раздзялення пераменных (гл.Фур’е метад), прапанаваў формулы раскладання функцый на гарманічныя кампаненты (гл.Фур’е інтэграл, Фур’е пераўтварэнне, Фур’е шэраг), што дало пачатак стварэнню трыганаметрычных шэрагаў і распрацоўцы агульных праблем матэм. аналізу.
Літ.:
Стройк Д.Я. Краткий очерк истории математики: Пер. с нем. 2 изд. М., 1969.