РАДЗІВІ́Л Альбрыхт Станіслаў (1.7.1593, г.п. Алыка Валынскай вобл., Украіна — 12.11.1656),
дзяржаўныдзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік, гісторык. У 1598—1605 вучыўся ў Віленскай акадэміі, пасля ў Вюрцбургу, з 1609 у Лёвене. Да 1616 падарожнічаў (Нідэрланды, Францыя, Італія, Швейцарыя). Пасол на соймы 1613 і 1619, дзе прызначаны падканцлерам ВКЛ, на сойме 1623 — канцлерам ВКЛ. Староста віленскі, пінскі, аканом кобрынскі. Заснаваў Пінскі езуіцкі калегіум. Аўтар і перакладчык каталіцкіх рэліг. твораў. На лац. мове напісаў «Кароткі выклад падзей у Польскім каралеўстве ў час панавання Жыгімонта III, Уладзіслава IV і Яна Казіміра» (часткова апублікаваны ў польскім перакладзе Э.Катлубаем у 1848) і падрабязны «Дзённік» за 1632—56 — каштоўную крыніцу па ўнутр. і знешняй палітыцы Рэчы Паспалітай (апублікаваны ў польскім перакладзе Э.Рачынскім у 1839). На бел. мову фрагменты з яго «Дыярыуша» пераклаў У.Свяжынскі.
Тв.:
Memoriale rerum gestarum in Polonia, 1632—1656. T. 1—5. Wrocław etc., 1968—75;
Пол. пер. — Pamiętnik o dziejach w Polsce. T. 1—3. Warszawa, 1980;
Бел.пер. — Дыярыюш аб падзеях у Польшчы // Спадчына. 1995. № 6;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЕ́ВІЧ Платон Васілевіч (30.11.1892, б. вёска Раматова Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл. — 28.9.1956),
дзяржаўныдзеяч Беларусі. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1911), Камуніст.ун-т імя Свярдлова (1924). З 1913 у арміі. Удзельнік устанаўлення сав. улады ў Віцебскай губ. З сак. 1919 у Чырв. Арміі. З 1924 на парт. рабоце ў Ніжагародскай губ. З 1926 дэкан і рэктар Бел.с.-г. акадэміі, з 1929 рэктар Камуніст. ун-та Беларусі, з 1932 дырэктар Ін-та гісторыі партыі і Кастр. рэвалюцыі пры ЦККП(б)Б, з 1933 заг. кафедры Вышэйшай камуніст.с.-г. школы Беларусі, з 1939 выкладчык парт. курсаў пры ЦККП(б)Б. Удзельнік Вял.Айч. вайны; камісар палка, нам.нач. палітупраўлення, нач. аддзела фронту; паліт. саветнік дэлегацыі ў сав.-амер. камісіі па Карэі. У 1947—51 міністр асветы БССР. Чл.ЦККП(б)Б у 1932—34, 1949—52. Чл.ЦВКБССР у 1923—31. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1946—50. У маі 1951 беспадстаўна арыштаваны. 28.11.1951 Ваен. трыбуналам БВА прыгавораны да 25 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Рэабілітаваны ў 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ПСКІ, Гутэн-Чапскі Эмерык Карлавіч (Эмерык Захар’яш Мікалай Севярын; 17.11.1828, в. Станькава Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 23.7.1896), дзяржаўныдзеяч, калекцыянер. Чл.Рус.археал.т-ва (1851), Маскоўскага нумізматычнага т-ва (1890). З роду Чапскіх. Скончыў Маскоўскі ун-т. З 1851 у Мін-ве ўнутр. спраў, з 1863 наўгародскі губернатар, пасля дырэктар Ляснога дэпартамента Мін-вадзярж. маёмасцей. З 1861 міравы пасрэднік Мінскага пав. У 1879 пакінуў дзярж. службу і жыў у Станькаве. Заснаваў Станькаўскі музей Эмерыка Чапскага, дзе зберагаліся манеты, медалі, зброя, творы мастацтва, гіст. дакументы, кнігі і інш. Аўтар кн. «Удзельныя, велікакняжацкія і царскія грошы Старажытнай Русі збору Э.К.Гутэн-Чапскага» (1875), «Каталог калекцыі польскіх медалёў і манет графа Э.Гутэн-Чапскага» (т. 1—5, 1871—1916). Працы Ч. адзначаны вял. сярэбраным медалём Рус.археал.т-ва, у гонар 25-годдзя яго навук. працы ў 1896 выбіты медаль. У 1894 падзяліў свае маёнткі Станькава і Прылукі паміж сынамі і пераехаў у Кракаў, куды перавёз музейныя зборы (цяпер у складзе Нац. музея). Гл. таксама Станькаўскі сядзібна-паркавы ансамбль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭРЫО́ (Herriot) Эдуар (5.7.1872, г. Труа, Францыя — 26.3.1957),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Францыі. Чл.Франц. акадэміі (1946). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1894), выкладаў л-ру ў навуч. установах г. Ліён. Мэр Ліёна (1905—40, 1945—55), старшыня партыі радыкалаў і сацыялістаў (1919—57, з перапынкамі), сенатар (1912—19), дэп. парламента (1919—40, 1946—57), міністр грамадскіх работ, транспарту і забеспячэння (1916—17). У 1920-я г. адзін са стваральнікаў Левага блока. Прэм’ер-міністр Францыі (1924—25, 19—21.7.1926, 1932). Урад Э. здзейсніў у 1924—25 шэраг дэмакр. і сац. рэформ, вывеў франц. войскі з Рура (Германія), устанавіў дыпламат. адносіны з СССР (1924) і заключыў з ім дагавор аб ненападзенні (1932). Старшыня палаты дэпутатаў (1925—26, 1936—40), дзярж. міністр (1934—36). У 2-ю сусв. вайну выступаў супраць рэжыму «Вішы», у 1942 зняволены ў герм. канцлагеры (вызвалены ў 1945). Старшыня (1947—54), ганаровы старшыня (з 1954) Нац. сходу Францыі. У 1950-я г. выступаў супраць рэмілітарызацыі Германіі і планаў стварэння Еўрап. абарончай супольнасці. Аўтар прац па гісторыі л-ры. Міжнар. прэмія міру 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДА́МКУС (Adamkus) Валдас (да 1955 Адамкявічус Вальдэмарас; н. 3.11.1926, г. Каўнас, Літва),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Літвы. Скончыў Ілінойскі тэхнал.ін-т (г. Чыкага, ЗША, 1960). У гады ням.-фаш. акупацыі Літвы (1941—44) вучыўся ў Каўнаскай гімназіі «Аўшра». З 1944 у Германіі, з 1949 у ЗША (у 1955—98 амер. грамадзянін). З канца 1950-х г. уваходзіў у кіраўніцтва шэрагу грамадскіх і грамадска-паліт. арг-цый літоўцаў ЗША. З 1970 на кіруючых пасадах у федэральнай службе ЗША па ахове прыроды, у т. л. ў 1981—97 кіруючы адміністратар 5-га рэгіёна краіны (6 штатаў). З 1972 удзельнік перагавораў ЗША з СССР па пытаннях аховы прыроды (часта наведваў Літву), у 1980—97 — старшыня амер. дэлегацыі ў Міжнар. аб’яднанай камісіі (ЗША і Канада) па Вял. Азёрах. З 1988 удзельнічаў у паліт. і грамадскім жыцці, падтрымліваў рух «Саюдзіс». У 1996 у час выбарчай кампаніі ў сейм Літвы арганізаваў блок памяркоўных цэнтрыстаў. У 1998—2003 прэзідэнт Літвы. Праводзіў курс на «хуткую мадэрнізацыю» краіны і яе паскораную інтэграцыю ў зах.-еўрап.паліт. і эканам. структуры і НАТО.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНЯ́ЗЕЎ Станіслаў Нічыпаравіч (н. 6.11.1948, г. Новасібірск, Расія),
дзяржаўныдзеяч Беларусі, юрыст, гісторык. Ген.-маёр (1994). Канд.юрыд.н. (1999), праф. (2001). Скончыў Томскае ваен. вучылішча сувязі (1969), Вышэйшую школу (Акадэмію бяспекі) КДБСССР (1982). З 1969 на адказных пасадах у Прыкарпацкай ваен. акрузе, з 1974 у асобых аддзелах КДБ групы сав. войск у Германіі, потым у Прыкарпацкай і Туркестанскай ваен. акругах. З 1989 нам., з 1994 нач. ўпраўлення ваен. контрразведкі КДБ Рэспублікі Беларусь. У 1998—2001 нач. Ін-та нац. бяспекі Рэспублікі Беларусь. З лют. 2001 нам.дзярж. сакратара Рэспублікі Беларусь, з верасня 1-ы нам. кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, адначасова са жн. 2002 старшыня Геральдычнага савета. З сак. 2003 рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1995—2001 прэзідэнт рэсп. экалагічнага фонду «Экамір». Аўтар навук. публікацый, падручнікаў і навуч. дапаможнікаў па пытаннях тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, тэорыі і практыкі кіравання.
Тв.:
Основы информационно-аналитической деятельности. Мн., 1996;
Ф.Э.Дзержинский и его время. Мн., 1998;
Военная контрразведка на территории Беларуси в начале двадцатого века. Мн., 2000;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТЭМІ́Р Дзмітрый Канстанцінавіч (5.11.1673, г. Ясы, паводле інш. звестак с. Сіліштэ або г. Фэлчыў, Румынія — 1.9.1723),
малдаўскі і рас.дзяржаўныдзеяч, гісторык, філосаф, пісьменнік музыказнавец і кампазітар. Чл. Берлінскай АН (1714). Святлейшы князь (1711), сенатар, тайны саветнік (з 1721). Малодшы сын малд. гаспадара (правіцеля) Канстанціна К. У 1688—91 вучыўся ў Канстанцінопалі. З 1693 (з перапынкамі) прадстаўнік малд. гаспадара пры двары тур. султана. У 1710—11 гаспадар Малдовы; у крас. 1711 заключыў з рас. царом Пятром I дагавор аб саюзе супраць Турцыі і ўваходжанні Малдовы на правах аўтаноміі ў склад Расіі, удзельнік Пруцкага паходу 1711. Са жн. 1711 у Расіі: дарадца Пятра I па ўсх. пытаннях, удзельнік Персідскага паходу 1722—23. Аўтар гіст. прац «Гісторыя ўзвышэння і заняпаду Атаманскай імперыі» (1714—16, класічнае даследаванне, перакладзена на англ., ням., франц. мовы), «Апісанне Малдавіі» (1716), «Сістэма, або Стан мухамеданскай рэлігіі» (1719), філас. твораў «Метафізіка» (1700), «Даследаванне прыроды манархій» (1714) і інш., рамана «Іерагліфічная гісторыя» (1705), муз. трактата (1704), у якім даў нотную сістэму тур. музыкі, і больш як 30 твораў тур. класічнай музыкі.
Літ.:
Бабий А.И. Дмитрий Кантемир. М., 1984.
М.Г.Нікіцін.
Дз.К.Кантэмір. З партрэта невядомага мастака. Каля 1720.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЗЯН ЦЗЭМІ́НЬ (н. 17.8.1926, г. Янчжоў, Кітай),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Кітая. Скончыў Шанхайскі політэхн.ін-т «Цзяатун» (1947). Працаваў на інж. і кіруючых пасадах на з-дах і ў тэхнал.-даследчых ін-тах, з 1973 у апараце 1-га Мін-ва машынабудавання. Стажыраваўся ў СССР (1955—56), узначальваў групы кіт. спецыялістаў у Румыніі (1971—73; з кіт. дапамогай там пабудаваны 10 з-даў) і Пакістане (1976). З 1980 нам. старшыні і адказны сакратар Дзярж. к-таў КНР па кіраванні экспартам, імпартам і замежнымі інвестыцыямі. З 1982 нам. міністра, міністр электроннай прам-сці. Мэр г. Шанхай (1985—88), сакратар яго гаркома КПК (1987—89), Чл.ЦК (1982—2002) і Палітбюро ЦК (1987—2002) КПК. Ген. сакратар (чэрв. 1989—ліст. 2002), старшыня Ваен. савета (з ліст. 1989) ЦККПК і старшыня КНР ( сак. 1993 — сак. 2003). Праводзіў курс на паглыбленне рыначных рэформ пры захаванні кіруючай ролі КПК. У 2001 наведаў з афіц. візітам Беларусь.
Тв.:
Рус.пер. — Реформа, развитие, стабильность: Статьи и выступления. 2 изд. М., 2001;
У кн.: Творцы истории: Мао Цзэдун, Дэн Сяопин, Цзян Цзэминь: Статьи и выступления. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАН КАЙШЫ́, Цзян Цзешы,
Цзян Чжунчжэн (31.10.1887, в. Сікоку, прав. Чжэцзян, Кітай — 5.4.1975),
кітайскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Генералісімус (пасля 1927). Скончыў ваен. курсы ў г. Баадзін (Кітай) і пях. вучылішча ў Токіо. З 1908 у рэв. арг-цыі Тунмэнхой. З часу Сіньхайскай рэвалюцыі 1911—13 паплечнік Сунь Ятсена і адзін з кіраўнікоў Гаміньдана. Адзін з кіраўнікоў узбр. сіл ва ўрадзе Сунь Ятсена, з 1926 галоўнакаманд. Нац.-рэв. арміяй; адначасова з 1926 лідэр Гаміньдана. Кіраўнік Паўночнага паходу 1926—28, у выніку якога Кітай аб’яднаны пад уладай Гаміньдана. З таго часу галоўнакаманд. ўзбр. сіламі Кіт. Рэспублікі і яе фактычны кіраўнік (з 1943 прэзідэнт). З канца 1920-х г. вёў амаль няспынную барацьбу з камуністамі. Кіраваў Нацыянальна-вызваленчай вайной кітайскага народа супраць японскіх захопнікаў 1937—45. Пацярпеў паражэнне ад камуністаў у новай грамадз. вайне (1946—49), эвакуіраваўся з рэшткамі войск на в-аўТайвань, якім кіраваў да канца жыцця як прэзідэнт Кітая. У 1950—60-я г. ініцыіраваў эканам. рэформы, якія ператварылі Тайвань у адзін з найб. развітых рэгіёнаў Азіі.
Літ.:
Галенович Ю.М. Цзян Чжунчжэн, или Неизвестный Чан Кайши. М., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯВІ́ЦКІ Пётр Адамавіч (26.8.1906, в. Лазавое Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 24.11.1977),
дзяржаўныдзеячБССР. Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1935). З 1925 на сав. рабоце ў Асіповіцкім р-не. У 1928—31 у органах АДПУ. З 1936 дырэктар Мар’інагорскага с.-г. тэхнікума. З 1939 заг. аддзела, сакратар Мінскага, са студз. 1941 1-ы сакратар Палескага абкомаў КП(б)Б. У пач.Вял.Айч. вайны адзін з арганізатараў партыз. руху на Палессі. 3 кастр. 1941 сакратар Алтайскага крайкома ВКП(б), з ліст. 1942 у апараце ЦКВКП(б). Са жн. 1943 1-ы сакратар Палескага абкома КП(б)Б, адначасова чл.ваен. савета 61-й арміі. У 1944—47 1-ы нам. старшыні СМБССР. З 1947 нач. Баранавіцкага абл. ўпраўлення сельскай гаспадаркі, 1-ы нам. міністра сельскай гаспадаркі БССР. З 1956 1-ы нам. старшыні СМЛіт. ССР. З 1959 нам. старшыні, старшыня Магілёўскага аблвыканкома. У 1964—66 нач.Гал. ўпраўлення меліярацыі і воднай гаспадаркі пры СМБССР. Чл.ЦККПБ у 1940—49, 1960—66, чл. Бюро ЦК КП(б) у 1945—47. Дэп. Вярх. СаветаСССР і нам. старшыні Савета Нацыянальнасцей Вярх. Савета СССР у 1946—50, дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—51, 1955—63.