АЛЕВІ́З ФРА́ЗІН, Алевіз Міланец (Aloisio da Milano),
італьянскі архітэктар канца 15 — пач. 16 ст. У 1494 быў запрошаны да Івана III у Маскву. Удзельнічаў у буд-ве сцен Крамля ўздоўж р. Няглінная (1495), каменных палат у Крамлі (1499—1508, пазней увайшлі ў склад Церамнога палаца), рова ўздоўж сцен Крамля з боку Краснай пл. (1508—16, засыпаны ў 19 ст.), плаціны на р. Няглінная (1508).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕЙЖАДЫ́НЬЮ (Aleijadinho, літар. маленькі калека; сапр.Лісбоа Антоніу Франсіску, Lisbôa; 29.8.1730 або 1738, г. Віла-Рыка, Бразілія — 18.11.1814),
бразільскі скульптар і архітэктар; прадстаўнік позняга барока. Знявечаны праказай, працаваў, прымацоўваючы інструменты да пальчатак. Пабудаваў цэрквы Сан-Франсіску ў Ору-Прэту і ў Сан-Жуан-дэл-Рэй. Стварыў скульптуры 12 біблейскіх прарокаў і серыю драўляных паліхромных груп «Страсці Хрыстовы» ў царкве Бон-Жэзус-ды-Матазіньюс у Кангоньясе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАЛАДО́Р (Apollodōros) з Дамаска, старажытнарымскі архітэктар і інжынер пач. 2 ст. Пабудаваў грандыёзны ансамбль форума Траяна ў Рыме (111—114), будынкі бібліятэк і знакамітую калону Траяна, абвітую стужкай рэльефаў на тэму паходу Траяна ў Дакію. Апаладор прыпісваюць аркі Траяна ў гарадах Анкона (пасля 115) і Беневента. Сярод работ, якія не захаваліся, — мост цераз Дунай каля г. Дробета (цяпер у Румыніі), адэон, цырк і тэрмы Траяна ў Рыме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЎМАНІС (Baumanis) Яніс Фрыдрых Аляксандр (4.6.1834, Рыга — 31.3.1891),
латышскі архітэктар. Вучыўся ў Будаўнічай акадэміі ў Берліне (1860—62) і Пецярбургскай АМ (1862—63). Пабудаваў у Рызе больш за 50 даходных дамоў і грамадскіх будынкаў, у дэкоры якіх выкарыстоўваў формы архітэктуры рэнесансу і класіцызму (Дом ліфляндскага дваранства, цяпер будынак урада Латвіі, 1863—67, у сааўт. з Р.Пфлугам; Аляксандраўская гімназія, 1874, цяпер кансерваторыя) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЛО́БА Людміла Аляксандраўна (н. 16.5.1947, г. Новасібірск, Расія),
бел.архітэктар. Скончыла Новасібірскі інж.-буд. ін-т (1971). З 1973 працуе ў ін-це «Мінскпраект». Асн. работы ў Мінску: рэканструкцыя парку імя Горкага (1975, у сааўт.) і часткі праспекта Скарыны (1985), арх.-ландшафтныя комплексы ўсх. раёнаў горада на аснове Сляпянскага водна-паркавага паўкальца (Дзярж. прэмія СССР 1989), рэканструкцыя і аднаўленне парку ў Нясвіжы (1990, у сааўт.).
латышскі архітэктар; прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў Берліне і Дрэздэне (1770—76). Сярод твораў: у Рызе — чатырохвугольная плошча з царквой Пятра і Паўла ў ансамблі цытадэлі (1780—86, з С.Зеге), дамы Голендэра (1787), Крузе (1788) і інш., перабудова б.гар. б-кі ў Домскім манастыры (1778—87); цэрквы Яня ў Валку (1785), у Катлакалне пад Рыгай (1791—92).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТАКЕНШНЕ́ЙДЭР Андрэй Іванавіч (6.3.1802, каля г. Гатчына Ленінградскай вобл. — 20.8.1865),
рускі архітэктар. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1815—20), з 1834 акад. у ёй, з 1844 прафесар. Будаваў палацы і прыватныя дамы, у якіх эклектычна выкарыстоўваў арх. стылі розных эпох. Асн. творы: у Пецярбургу — палацы Марыінскі (1839—44), Беласельскіх-Белазерскіх (1846—48), Мікалаеўскі (1853—61); «Бельведэр» у Петрадварцы (1853—56).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКАЛЕ́ВІЧ Леанард Віктаравіч (н. 5.12.1936, в. Казлоўка Светлагорскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.архітэктар. Засл.архітэктар Беларусі (1985). Праф.міжнар. Акадэміі архітэктуры ў Маскве (з 1997). Скончыў БПІ (1961). Працаваў у ін-тах «Брэстграмадзянпраект», «Мінскпраект», у апараце ЦККПБ. З 1976 нам. старшыні Дзяржбуда Беларусі, адначасова (з 1990) кіраўнік персанальнай творчай майстэрні. Асн. работы: у Брэсце — б. Дом палітасветы (1964, цяпер культ. цэнтр), комплекс політэхн. ін-та (1965), жылыя 10-павярховыя дамы па вул. Маскоўскай (1964—75, абодва ў сааўт.), Палац культуры ў калгасе «Савецкая Беларусь» Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. (1968); у Мінску — пансіянат СМ Беларусі на Заслаўскім вадасховішчы (1968, цяпер рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), комплекс Бел. ун-та культуры (1975) і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1978, усе ў сааўт.), муз. вучылішча імя М.Глінкі (1976), Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа», Палац рэспублікі (1999, будуецца), жылыя дамы па вуліцах Багдановіча з магазінам «Несцерка» (1974), Караля (1970-я г.), Л.Бяды, Някрасава (1990-я г.), помнікі М.Багдановічу (1982), У.І.Леніну ў г. Орша Віцебскай вобл. (1984); серыі тыпавых жылых дамоў і блок-секцый для малых гарадоў Беларусі (1984) — усе ў сааўт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГАРЭ́ЛАЎ Леў Мікалаевіч (н. 27.6.1929, г. Ачакаў Мікалаеўскай вобл., Украіна),
бел.архітэктар. Засл.архітэктар Беларусі (1973). Скончыў Адэскі інж.-буд. ін-т (1954). У 1954—91 працаваў у ін-це «Мінскпраект» (з 1964 кіраўнік майстэрні). Асн. работы (у Мінску): жылыя дамы па вуліцах Казлова, Енісейскай, Апанскага, Партызанскім праспекце, у мікрараёне Чыжоўка (1960—70-я г.), па вул. М.Танка (1977—84, у сааўт.), Омскім зав., на Велазаводскай пл.; масты цераз р. Свіслач па вуліцах Кастрычніцкай і Аранскай (1962); будынкі Цэнтр.н.-д. і праектна-тэхнал. ін-та арг-цыі і тэхнікі кіравання (1973), ін-та «Мінскпраект» (1975, абодва ў сааўт.), гасцініц «Турыст» (1972); «Кастрычніцкая» (1980) і «Беларусь» (1987), Мінскі аўтавакзал «Усходні» (1983, у сааўт.), будынак Епархіяльнага ўпраўлення па вул. Вызвалення (1984); станцыі метрапалітэна «Маскоўская» (1984) і «Пралетарская» (1990), б. Дом паліт. асветы (цяпер канцэртная зала «Мінск»; 1987, усе ў сааўт.), і інш. Паводле праектаў П. будуюцца комплекс Дома міласэрнасці (з 1997; царква, дом для састарэлых, школа для дзяцей-інвалідаў, мед. цэнтр), храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць бязвінна забітых у нашай Айчыне па вул. Каліноўскага (з 1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫСО́ЕЎ Георгій Васілевіч (н. 17.10.1919, г. Волагда, Расія),
бел.архітэктар. Засл.архітэктар Беларусі (1973). Чл.-кар. Пятроўскай акадэміі навук і мастацтва ў Пецярбургу (1994). Скончыў Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Я.Рэпіна (1949). Працаваў у ін-тах «Белдзяржпраект» (1952—60), «Белдзіпрагандаль» (1966—71), «Мінскпраект» (1960—66 і 1971—90). У 1952—64 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы і Бел.тэатр.-маст. ін-це. У 1990—94 кіраваў персанальнай творчай майстэрняй пры Бел. саюзе архітэктараў. Гал. работы ў Мінску: праект планіроўкі і забудовы 2-й чаргі праспекта Скарыны (жылыя дамы з магазінамі «1000 дробязей», «Кветкі», «Сілуэт», «Сінтэтыка», «Дом абутку», «Акадэмкніга» і інш., усе 1955—64), магазін «Тэхніка ў побыце» на Юбілейнай пл. (1965), 11-павярховыя дамы на бульвары Луначарскага (1965—72), гасцініца «Мінск» (2-я чарга, 1969), будынак гар. Савета нар. дэпутатаў (1964; усе ў сааўт.) і інш. Адзін з аўтараў мемар. комплексу Брэсцкая крэпасць-герой, помніка-бюста С.І.Грыцаўцу ў Мінску (скульпт. З.Азгур, 1956), помніка К.С.Заслонаву ў г. Орша Віцебскай вобл. (скульпт. С.Селіханаў, 1955). Кіраваў рэканструкцыяй інтэр’ера Дома афіцэраў у Мінску (1974). Дзярж. прэмія Беларусі 1968.