зімовы сорт яблыні селекцыі Бел.НДІ пладаводства. Раянаваны па рэспубліцы з 1967.
Дрэва сярэднярослае з разгалістай і рэдкай кронай. Пладаносіць пасля пасадкі на насенных прышчэпах на 4—6-ы, на клонавых — на 2—3-і год. Зімаўстойлівы, устойлівы да шкоднікаў і грыбных захворванняў. Плады буйныя (каля 200 г), правільнай круглавата-канічнай формы. Афарбоўка зеленавата-жоўтая зчырв. румянцам у выглядзе палос і штрыхоў. Мякаць светла-жоўтая, дробназярністая, сакаўная, кісла-салодкая. Захоўваюцца да 3 месяцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МСЦІСЛА́Ў УЛАДЗІ́МІРАВІЧХрабры
(? — 1036),
старажытнарускі князь тмутараканскі (з 988) і чарнігаўскі (з 1023). Сын вял. кіеўскага кн.Уладзіміра Святаславіча і полацкай князёўны Рагнеды Рагвалодаўны. У 1016 змагаўся зхазарамі, у 1022 заваяваў касогаў. У 1024 нанёс паражэнне брату — кн.Яраславу Мудраму і стаў незалежным уладаром усх.ч.Кіеўскай Русі да р.Дняпро, што пацверджана дагаворам 1026 паміж братамі. У 1031 разам з Яраславам зрабіў ваен. паход на Польшчу. Пасля смерці М.У. яго ўладанні адышлі да Яраслава Мудрага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУХАМЕ́ДА БАША́РА МАЎЗАЛЕ́Й,
помнік сярэдневяковага дойлідства ў Таджыкістане. Знаходзіцца ў горным с. Мазары-Шэрыф за 35 км на ПдУ ад г. Пенджыкент. Пабудаваны, верагодна, у 11—12 ст. Цагляны маўзалей-мячэць квадратны ў плане, з нішамі на восях і вуглавымі камерамі. Складаецца з купальнай малітоўнай залы (разны гліняны міхраб, 11 ст.) з парталам (1342—43), аздобленым разной паліванай і непаліванай тэракотай, маёлікай, 2 купальных пахавальняў (паўн.-ўсх. — 11—12 ст.), мае склеп, надмагіллі з разной паліванай тэракотай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫШ’ЯКО́ВЫЯ РУ́ДЫ,
прыродныя мінер. ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца ў прам-сці для здабычы мыш’яку. У прыродзе вядома больш за 120 мінералаў мыш’яку, гал.з іх арсенапірыт (да 46% As, часта з прымессю золата), лёлінгіт (да 72,8% As), рэальгар (да 70,1% As) і аўрыпігмент (да 61% As). Пераважна мыш’як здабываюць спадарожна з поліметал. руд у комплексе з золатам, серабром, свінцом, меддзю, кобальтам, волавам і інш. Паходжанне эндагеннае (гідратэрмальнае, метасаматычнае). Радовішчы ў Расіі, ЗША, Швецыі, Мексіцы, Японіі, Балівіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЖО́ЎКА,
1) ручная машына з рабочым органам у выглядзе нажовачнага палатна. Мае эл. або пнеўматычны прывод. Выкарыстоўваецца для разразання метал. загатовак.
2) Ручная піла, рабочы орган у якой — нажовачнае палатно. У Н. для слясарных работ зменнае палатно ўстанаўліваюць у спец. рамцы, у Н. для сталярных работ — замацоўваюць з аднаго боку ў ручцы.
Нажоўкі: а — ручная слясарная (1 — нажовачнае палатно, 2 — рамка); б — прывадная (1 — заціскныя ціскі, 2 — рама з нажовачным палатном, 3 — трубка з ахаладжальнай вадкасцю, 4 — электрарухавік).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́МЦАВА,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ловаць, за 35 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 0,32 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 350 м, даўж. берагавой лініі больш за 3 км. Катлавіна тэрмакарставага тыпу, выцягнута зЗ на У. Схілы выш. ад 6—7 м на Пн і У да 10 м на Пд і З, часткова разараныя, на Пн і З пад лесам і хмызняком. Выцякае ручай у р. Ловаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕСАПРАЎДНАДАЖДЖАВІКО́ВЫЯ (Sclerodermatales),
парадак грыбоў гастэраміцэтаў. 16 родаў, каля 190 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 2 віды з роду несапраўдны дажджавік (Scleroderma); звычайны (S. aurantium) і бародаўчаты (S. verrucosum). Трапляюцца ў лясах, на ўзлесках, глебе, гнілой драўніне.
Пладовыя целы наземныя, паўпадземныя, шара- або клубнепадобныя, сядзячыя, радзей з несапраўднай ножкай. Абалонка 1—4-слойная, звонку гладкая або бародаўчатая, з лускавінкамі, шыпамі. Мякаць белая, мясістая, шчыльная, з узростам парашкападобная, цёмная. Споры круглаватыя, гладкія або бародаўчатыя, бясколерныя ці афарбаваныя. Неядомыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́БАЛЬСКІ КЕРАМІ́ЧНЫ ЗАВО́Д.
Засн. ў г.п. Обаль Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. ў 1929 як цагельны з-д. У Вял.Айч. вайну разбураны. Адноўлены ў 1945, у 1968 рэканструяваны. У 1974—77 пабудаваны Обальскі з-д керамічных вырабаў і ў 1980 аб’яднаны з цагельным з-дам пад сучаснай назвай. Асн. прадукцыя (2000): цэгла керамічная вонкавая (фасадная), дэкар. аддзелачная, паўнацелая, пустацелая, гліняная для комінаў, камень керамічны, плітка тратуарная, тэнісіт, каміны, тонкая кераміка (вазы, сувеніры), бітум буд. і дарожны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ПА РЫ́МСКІ,
кіраўнік каталіцкай царквы і вярх. правіцель (абсалютны манарх) дзяржавы-горада Ватыкан. Выбіраецца канклавам (калегіяй кардыналаў) пажыццёва 2/3 галасоў + 1 голас (з 1389 толькі з кардыналаў). Згодна з догматам каталіцкай царквы, прынятым I Ватыканскім саборам у 1870, лічыцца бязгрэшным у справах веры і маралі. У афіц. спісе рым. пап, які выдаецца Ватыканам, 262 папы. З 1523 папскі прастол займалі італьянцы. Традыцыя парушана ў 1978, калі папам абраны польскі кардынал Караль Вайтыла, які прыняў імя Іаан Павел II.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ШКАЎСКІ БОЙ 1943,
бой партызан 6-й Магілёўскай брыгады зням.-фаш. захопнікамі ў в. Пашкава Магілёўскага р-на 11.2.1943 у Вял.Айч. вайну. У вёсцы размяшчаўся ням. гарнізон з 53-м паліцэйскім батальёнам. Пасля папярэдняй падрыхтоўкі партызаны на чале знач. штаба брыгады С.Г.Сідарэнкам-Салдаценкам праніклі ў размяшчэнне гарнізона, блакіравалі ўсе выхады з казармы, афіцэрскія будынкі, раззброілі салдат, знішчылі старшых афіцэраў, захапілі каравульнае памяшканне, шмат зброі, патронаў, медыкаментаў і інш. маёмасці. 180 салдат батальёна перайшлі да партызан.