ФІ́ШЭР (Fischer) Ганс Эйген (27.7.1881, Хёхст, Германія — 31.3.1945),

нямецкі хімік-арганік і біяхімік. Скончыў Марбургскі ун-т (1904). З 1916 праф. Інсбрукскага, з 1918 Венскага ун-таў, з 1921 Выш. тэхн. школы ў Мюнхене. Навук. працы па хіміі піролу і яго вытворных. Даследаваў пірольныя пігменты, што ўваходзяць у састаў крыві, жоўці. Сінтэзаваў хларыны і інш. пірольныя злучэнні (1920). Паказаў, што гемаглабін крыві складаецца з бялку — глабіну і жалезазмяшчальнага комплексу — геміну (1929). Устанавіў будову хларафілаў a і в (1939—40). Нобелеўская прэмія 1930.

Тв.:

Рус. пер. — Химия пиррола. Т. 1. Л., 1937 (разам з Г.​Ортам).

Г.Э.Фішэр.

т. 16, с. 420

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)