ОДРСК, Одръск,

горад, які ўпамінаецца ў «Павучанні» Уладзіміра Манамаха ў сувязі з яго паходам на Полацк у 1078. З.Я.Даленга-Хадакоўскі выказаў меркаванне, што О. знаходзіўся на р. Адроў (правы прыток р. Дняпро), на Аршаншчыне, але гэта не пацверджана раскопкамі. Рас. гісторык М.​М.​Карамзін лічыў, што ў крыніцы памылкова напісана Одръск замест Дръютеск (Друцк).

т. 11, с. 427

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІС-РЫ́ВЕР (Peace River),

рака ў Канадзе, левы прыток р. Нявольніцкая (у сістэме р. Макензі). Даўж. ад вытоку р. Фінлі 1923 км, пл. басейна 324,3 тыс. км². Пачынаецца ў Скалістых гарах, перасякае плато Макензі. Сярэдні расход вады 1100 м²/с. Ледастаў ад кастр. да мая. Буйное вадасховішча для арашэння. Суднаходная на б. частцы цячэння.

т. 12, с. 388

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САА́Р, Сар (ням. Saar, франц. Sarre),

рака ў Францыі і Германіі, правы прыток р. Мозель (бас. р. Рэйн). Даўж. 246 км, пл. басейна каля 7,4 тыс. км². Вытокі ў Вагезах Павышаная воднасць зімой і вясной. У бас. С. — Саарска-Латарынгскі каменнавугальны басейн. Суднаходная, злучана з каналам Марна—Рэйн На С. — гарады Саргемін (Францыя), Саарбрукен (Германія).

т. 14, с. 43

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СА́СВА,

рака ў Зэльвенскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р. Зальвянка (бас. р. Нёман). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 135 км². Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Рудзевічы, цячэ па паўд.-ўсх. частцы Ваўкавыскага ўзв., упадае ў р. Зальвянка за 2 км на З ад в. Хамічы. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.

т. 14, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СВІДРО́ЎКА,

рака ў Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., левы прыток р. Шчара (бас. р. Нёман). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 74 км². Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад хутара Рачканы, месцамі цячэ сярод лесу, упадае ў р. Шчара за 1,5 км на Пд ад в. Меляхі. Рэчышча на працягу 7,2 км каналізаванае.

т. 14, с. 256

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУША́НКА,

рака ў Клічаўскім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Ольса (бас. р. Дняпро). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 174 км². Пачынаецца ў лясным урочышчы Скобленкава Паляна за 4 км на Пн ад в. Развадаў, вусце за 500 м на ПнУ ад в. Патока. Цячэ пераважна сярод лесу ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны.

т. 15, с. 299

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТА́ЛЬКА.

Гарэлецкі канал, рака ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Свіслач (бас. р. Дняпро). Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 341 км². Пачынаецца на меліяраваным балоце Гала за 1,5 км на ПнУ ад в. Ліпнікі, вусце за 1,8 км на Пн ад в. Талька. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Рэчышча каналізаванае.

т. 15, с. 409

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТО́ЛА,

рака ў Манголіі, правы прыток р. Архон (бас. р. Селенга). Даўж. 704 км, пл. бас. 53,2 тыс. км². Пачынаецца на нагор’і Хэнтэй, цячэ пераважна па нізкагор’ях і ўзгорыстых раўнінах. Летнія паводкі, зімой нізкі сцёк. Сярэдні расход вады каля 25 м³/с. Ледастаў з канца кастр. да сярэдзіны красавіка. На Т. — г. Улан-Батар.

т. 15, с. 483

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТУРАЎЛЯ́НКА.

Туроўля, рака ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Зах. Дзвіна. Даўж. 10 км, пл. вадазбору 1000 км². Выцякае з воз. Туроўля за 1,5 км на ПдЗ ад в. Пуканаўка 2-я, вусце каля в. Гарадзішча. Цячэ па Полацкай нізіне, каля 9% пл. вадазбору займаюць азёры, у т. л. Ушацкая група азёр.

т. 16, с. 36

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УДРА́, Удранка,

рака ў Лагойскім, Мінскім і Маладзечанскім р-нах Мінскай вобл., правы прыток р. Рыбчанка (бас. р. Вілія). Даўж. 26 км, пл. вадазбору 188 км². Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Малыя Бяседы Лагойскага р-на, цячэ ў межах Мінскага ўзв., вусце за 2,5 км на Пн ад г.п. Радашковічы.

т. 16, с. 167

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)