АХАЎНІ́ (сапр.Грыгаран Ахаўні Аршакаўна; нарадзілася 15.7.1911, г. Карс, Турцыя),
армянская пісьменніца. Засл. дз. культуры Арменіі (1967). Аўтар зб-каў вершаў «Лірыка» (1930), «Манташ» (1934), «Баявыя песні» (1942), «Мой песеннік» (1944). Раманы «Шырак» (кн. 1—2, 1954—63), «Добрай раніцы, Арэг» (1980) пра жыццё дарэв. і сучаснай арм. вёскі. Пераклала на арм. мову паасобныя творы Я.Купалы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЭ́Р, Барэр дэ В’ёзак (Barère de Vieuzac) Бертран (10.9.1755, г. Тарб, Францыя — 13.1.1841), французскі рэвалюцыянер. Адвакат. Дэп. Устаноўчага сходу і Канвента. Спрабаваў прымірыць жырандыстаў з якабінцамі, падтрымліваючы то адных, то другіх. У час якабінскай дыктатуры член К-та грамадскага выратавання. У дні тэрмідарыянскага перавароту садзейнічаў падзенню ўлады М.Рабесп’ера. У гады Рэстаўрацыі ў выгнанні. Аўтар мемуараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАШЛАКО́Ў (Міхась) (Міхаіл Захаравіч; нарадзіўся 27.4.1951, в. Баштан Гомельскага р-на),
бел.паэт. Скончыў Гомельскі ун-т (1973). Настаўнічаў. Друкуецца з 1968. Аўтар зб-каў лірыкі «Начны паром» (1987), «Дні мае залатыя» (1993), у якіх шчыра, з любоўю да роднага краю ўзнімае праблемы экалогіі, гіст. памяці, маралі. Паэма «Лілея на цёмнай вадзе» (1994) — балючыя радкі пра чарнобыльскую трагедыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́НЦУР ((Benczúr) Дзьюла) (28.1.1844, г. Ньірэдзьхаза, Венгрыя — 1.6.1920),
венгерскі жывапісец. Прадстаўнік акад. рамантызму. Вучыўся ў АМ у Мюнхене (1861—69), выкладаў там жа (1876—93). Праф. і дырэктар АМ у Будапешце. Аўтар эфектных па жывапісе, дынамічных карцін на тэмы венгерскай гісторыі: «Развітанне Ласла Хуньядзі» (1866), «Хрышчэнне Вайка» (1875), «Узяцце крэпасці Буды» (1896), партрэт графіні Кароі Ласлоне (1898) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РАС (Bērōssos; каля 350—280 да н.э.),
вавілонскі жрэц. Заснавальнік астралагічнай школы на в-ве Кос. Аўтар «Гісторыі Вавілона» ў 3 кн. (на грэч. мове), дзе на падставе стараж. храмавых хронік апісаў перыяд ад стараж. часоў да смерці Аляксандра Вялікага. Кніга 1-я прысвечана астралогіі. Творы Бераса вядомы па асобных фрагментах і цытатах у працах ант. і візант. гісторыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЁХІН (Аляксандр Аляксандравіч) (1.11.1892, Масква — 24.3.1946),
рускі шахматыст, чэмпіён свету ў 1927—35 і 1937—46. Упершыню заваяваў тытул чэмпіёна ў матчы з Х.Р.Капабланкам, у другі раз — з М.Эйве, якому з 1935 на 2 гады ўступіў першынство. Пераможца буйных міжнар. турніраў, непераўзыдзены майстар гульні «ўсляпую». Аўтар прац па шахматнай тэорыі. У 1921 эмігрыраваў з Расіі, жыў у Парыжы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДА́М БРЭ́МЕНСКІ (Adam von Bremen; ? — паміж 1081 і 1085),
паўночна-герм. храніст, брэменскі канонік. Аўтар працы «Жыццяпісы епіскапаў Гамбургскай царквы» (паміж 1072 і 1076, 4 кн., на лац. мове), засн. на хроніках, манастырскіх аналах, дакументах з архіва Брэменскага архіепіскапства і інш., у якіх адлюстраваны гісторыя, геаграфія, культура, побыт скандынаваў і зах. славян, гісторыя славяна-герм. адносін.
рускі паэт-дзекабрыст. За ўдзел у паўстанні 1825 асуджаны на катаргу. Аўтар элегій, гіст. паэмы «Васілька» (1829—30), вершаў «У Сібір», «Трызна», «Вешчых струн палымяныя гукі» і інш. Паэтызаваў рэв. подзвіг, грамадз. мужнасць, ідэі свабоды, любові да радзімы, асуджаў тыранію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБДУЛА́ САБІ́Р (сапр.Абдулаеў Сабірджан; 18.9.1905, г. Каканд, Узбекістан — 1972),
узбекскі паэт, драматург.Нар. паэт Узбекістана (1965). Засл. дзеяч мастацтваў Узбекістана (1944). Аўтар зб-каў паэзіі «Вясна» (1931), «Дружба» (1937), «Песні жыцця» (1962), гісторыка-біягр. рамана «Маўлона Мукімі» (1965), драм на тэмы сучаснасці, муз. драм на сюжэты нар. паданняў («Тахір і Зухра», 1943, «Алпамыш», 1958, і інш.).