у старажытнагрэчаскай міфалогіі адна з дзевяці алімп.муз. Дачка Зеўса і Мнемасіны, муза, якая ўслаўляе. З эліністычнага часу лічылася музай гісторыі; яе ўяўлялі ў выглядзе жанчыны са скруткам і грыфельнай палачкай у руках.
Кліо. Рымская мармуровая копія згрэч. арыгінала 3—2 ст. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВІ́ЦКІ РАЁН.
Адміністрацыйна-тэр. адзінка ў БССР у 1940—62. Утвораны 15.1.1940 у Вілейскай вобл. Цэнтр — в.Крывічы (з 1958 гар. пасёлак). 12.10.1940 падзелены на 14 сельсаветаў. З 1944 у Маладзечанскай, з 1960 у Мінскай абласцях. Скасаваны 25.12.1962, тэрыторыя ўвайшла ў склад Мядзельскага і Вілейскага р-наў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЯ́ВІЯ, Куябія, Куяба,
адзін з трох цэнтраў Стараж. Русі 8—9 ст. Згадваецца араб., перс. і сярэднеазіяцкімі географамі 9—10 ст. разам зАртаніяй і Славіяй. Большасць даследчыкаў лічаць К. паліт. аб’яднанне ўсх. славян на тэр. Сярэдняга Прыдняпроўя з цэнтрам у г. Кіеў, а таксама Стараж. Кіеў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ТРА (грэч. litra),
1) стараж. сіцылійская адзінка масы (вагі) y 1 фунт (1/240, пазней 1/120 таланта) і манета (прыкладна з 400 да н.э.), якая спачатку білася з медзі, пазней з серабра і золата.
2) Візант. фунт — асн. вагавая адзінка Візант. імперыі, роўная рымскаму фунту — лібры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТО́Л, N-метыл-n-амінафенолсульфат,
хімічнае арган. злучэнне з групы араматычных амінаў, CH3NHC6H4OH∙1/2H2SO4. Бясколернае крышт. рэчыва (на паветры цямнее), плавіцца з раскладаннем (tпл 240—260 °C). Раствараецца ў вадзе, этаноле. Выкарыстоўваюць у фатаграфіі як праявіцель пераважна ў сінергічнай камбінацыі згідрахінонам (метол-гідрахінонавыя праявіцелі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЗАВО́Д АЦЯПЛЯ́ЛЬНАГА АБСТАЛЯВА́ННЯ.
Засн. ў 1953 у Мінску, прадукцыю выпускае з 1954. Асн. прадукцыя (1999): катлы чыгунныя, ацяпляльныя радыятары з літога чыгуну, злучэнні і фітынгі з чыгуну, мацаванні для радыятарных полак, дэкаратыўна-мастацкае (рашоткі, лаўкі, кветачніцы) і пячное ліццё. Праводзіць устаноўку, абслугоўванне і рамонт катлоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЙТРО́ННАЯ ТЭРАПІ́Я,
адзін з відаў прамянёвай тэрапіі, якая ажыццяўляецца з дапамогай нейтроннага выпрамянення. Пры Н.т. ўжываюць дыстанцыйнае (з дапамогай цыклатронаў), унутрыполасцевае і ўнутрытканкавае апрамяненне (крыніца змешанага нейтроннага і гама-выпрамянення каліфорній-252). Найб. выкарыстоўваецца для лячэння пухлінных захворванняў шыйкі маткі, языка і слізістых абалонак поласці рота.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛА́НА,
пасёлак гар. тыпу, цэнтр (з 1930) Каракскай аўт. акругі ў Расіі, на З п-ва Камчатка, на р. Палана, за 8 км ад яе ўпадзення ў Ахоцкае мора. Вядомы з 1876. 4,1 тыс.ж. (1993). Рыбная прам-сць. Краязн. музей. У раёне здабыча бурага вугалю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕСКАМЫ́ЙКА,
будаўнічая машына для вымывання з пяску гліны і інш. дамешкаў. Бываюць дражныя (рабочы орган — скрабалкі, замацаваныя на бясконцых ланцугах) і шнэкавыя (з адным або двума паралельнымі шнэкамі, якія перамяшчаюць да выгрузачнага акна пясок, што асеў з пульпы). Прадукцыйнасць да 20 м³ ачышчанага пяску за гадзіну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБЕНІ́ДЫ,
дынастыя правіцеляў (напачатку князёў, з 1198 цароў) Кілікійскай армянскай дзяржавы ў 1080—1375. Заснавана ў 1080 арм. князем Рубенам. Найб. значныя з Р.: Лявон I [1129—41], Лявон II [1187—1219], Хетум I [1226—70], Лявон III [1271—89]. У 1375 апошні з Р. — Лявон VI узяты ў палон мамлюкамі і вывезены ў Егіпет.