НАНЬЧА́Н,

горад на У Кітая, на р. Ганьцзян. Адм. ц. прав. Цзянсі. Каля 1,2 млн. ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог, водных шляхоў у сістэме воз. Паянху. Цэнтр буйнога с.-г. раёна.

Прам-сць: маш.-буд. (вытв-сць станкоў, аўтамабіляў, трактароў, с.-г. машын), папяровая, фарфора-керамічная, лёгкая (пераважна тэкст.), харч., цэлюлозна-папяровая, хімічная. Ун-т. Музей Рэвалюцыі.

т. 11, с. 141

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛЕМБА́НГ (Palembang),

горад у Інданезіі, на Пд в-ва Суматра. Адм. цэнтр прав. Паўднёвая Суматра. Каля 1,2 млн. ж. (1999). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Порт у вусці р. Мусі. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр раёна здабычы нафты. Прам-сць: нафтаперапр., суднабуд., каўчукавая, харч., тэкст., дрэваапр., мэблевая, гумава-тэхнічная. Ун-т. Музей. Арх. помнікі: мячэць (1740, мінарэт 1753), пахавальні султанаў.

т. 11, с. 547

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРАНА́ (Paraná),

горад на У Аргенціны. Адм. ц. правінцыі Энтрэ-Рыяс. Засн. ў 1730. У 1853—63 сталіца Аргенціны. Каля 300 тыс. ж. (2000). Порт на р. Парана, даступны для марскіх суднаў. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (збожжавыя, жывёлагадоўля). Прам-сць: харч., гарбарна-абутковая, цэментная. Вытв-сць трансп. абсталявання. Рыбалоўства. Ун-т. Абсерваторыя. Музеі.

т. 12, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛІ́СКІ РАЁН,

адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—62. Утвораны 15.1.1940 у складзе Вілейскай вобл. Цэнтр — в. Пліса, з 1950 — в. Падсвілле. Пл. раёна 1 тыс. км² (1941). 12.10.1940 падзелены на 18 сельсаветаў. З 20.9.1944 П.р. у Полацкай, з 8.1.1954 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Віцебскай абл. 25.12.1962 раён скасаваны, тэрыторыя перададзена ў Глыбоцкі і Міёрскі р-ны.

т. 12, с. 429

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СА́НТА-А́НА (Santa Ana),

горад на З Сальвадора, каля падножжа вулкана Санта-Ана. Адм. ц. аднайм. дэпартамента. Засн. ў 1569. Каля 300 тыс. ж. (2000). На Панамерыканскай шашы, вузел чыгунак і аўтадарог. Другі, пасля сталіцы, па эканам. значэнні горад. Цэнтр раёна вырошчвання кавы. Прам-сць: харчасмакавая (вытв-сць растваральнай кавы, тытунёвых вырабаў), тэкст., запалкавая. Арх. помнікі калан. перыяду.

т. 14, с. 160

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САН-ХУА́Н (San Juan),

горад на З Аргенціны, на р. Сан-Хуан. Адм. ц. аднайм. правінцыі. Засн. ў 1562. Каля 350 тыс. ж. з прыгарадамі (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: харчасмакавая, у т. л. вінаробства, перапрацоўка агародніны і фруктаў; маш.-буд., цэментная. Цэнтр буйнога раёна вінаградарства і агародніцтва. Ун-т. Неаднойчы быў разбураны землетрасеннямі.

т. 14, с. 165

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САСКАТУ́Н (Saskatoon),

горад на З Канады, на р. Саўт-Саскачэван, у прав. Саскачэван. Засн. ў 1883. Каля 200 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандлёва-размеркавальны цэнтр с.-г. раёна (збожжавыя, мясная жывёлагадоўля). Прам-сць: харч., швейная, хім., нафтаперапр., маш.-буд., цэментная. У С. і наваколлі — буйныя прадпрыемствы па здабычы і перапрацоўцы калійных солей. Ун-т.

т. 14, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САХІ́ВАЛ,

горад на У Пакістана, у міжрэччы Раві — Сатледж. Каля 200 тыс. ж. (2000). Трансп. вузел. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (бавоўнік, пшаніца, цукр. трыснёг, малочная жывёлагадоўля). Прам-сць: баваўняная, харч. (мукамольная, цукр., малочная). Саматужная вытв-сць вырабаў з тэкстылю, скуры, металаў. За 30 км на З — руіны Харапы (помнік стараж. цывілізацыі — 2,5 тыс. г. да н.э.).

т. 14, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СВЯЦІ́ЛАВІЦКІ РАЁН,

адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1926—27 і ў 1935—56. Утвораны 8.12.1926 у Гомельскай акрузе. Цэнтр — в. Свяцілавічы. Падзяляўся на 39 сельсаветаў. 4.8.1927 скасаваны, сельсаветы перададзены Веткаўскаму і Чачэрскаму р-нам. 12.2.1935 адноўлены, уключаў 17 сельсаветаў. З 20.2.1938 у Гомельскай вобл. 17.12.1956 С.р. скасаваны, тэр. раёна зноў перададзена ў Веткаўскі і Чачэрскі р-ны.

т. 14, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕНЕГА́МБІЯ (Senegambia),

1) пашыраная назва раёна Зах. Афрыкі ў міжрэччы Сенегала і Гамбіі з 1-й пал. 17 ст., калі еўрапейцы пачалі пранікненне ўглыб афр. кантынента.

2) Канфедэрацыя Сенегала і Гамбіі ў 1982—89. Прэзідэнтам С. быў прэзідэнт Сенегала, віцэ-прэзідэнтам — Гамбіі; існавалі канфедэратыўныя савет міністраў, парламент і суд. Аднак супярэчнасці паміж Сенегалам і Гамбіяй прывялі да распаду канфедэрацыі.

т. 14, с. 328

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)