У Іванавіцкім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Ясельда (цячэ праз возера) за 20 км на Пн ад г. Іванава. Пл. 1 км², даўж. 1,8 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 2 м. Пл. вадазбору 3588 км². Схілы катлавіны выш. да 6 м, часткова разараныя. Берагі нізкія. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЬПІ́ГІЕВЫЯ САСУ́ДЫ (ад імя М.Мальпігі),
выдзяляльныя і осмарэгулявальныя органы ў павукападобных, мнаганожак і насякомых; трубчастыя сляпыя вырасты кішэчніка на мяжы сярэдняй і задняй кішак. У М.с. прадукты абмену (напр., мачавая к-та) адсарбіруюцца з поласці цела, пераводзяцца ў стрававальны тракт, дзе абязводжваюцца, і разам з неператраўленымі рэшткамі ежы выводзяцца праз анальную адтуліну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРЫДЫЯ́Н ЗЯМНЫ́ (лац. meridianus паўдзённы),
мерыдыян геаграфічны, лінія сячэння паверхні зямнога шара плоскасцю, праведзенай празякі-н. пункт зямной паверхні і зямную вось. Усе пункты зямной паверхні, якія ляжаць на адным М.з., маюць аднолькавую даўгату геаграфічную. Мерыдыян пачатковы — мерыдыян, ад якога вядзецца адлік геагр. даўгаты; у міжнар. практыцы за пачатковы прыняты Грынвіцкі мерыдыян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕ́СА, Плёса,
возера ў Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., на пойме р. Прыпяць, за 26 км на ПдУ ад г. Жыткавічы. Пл. 0,22 км², даўж. 2,1 км, найб.шыр. 250 м, даўж, берагавой лініі 4,5 км. Старычнае. Берагі высокія, пясчаныя, участкамі пад хмызняком. Праз возера цячэ ручай Малы Свінавод, злучае з воз. Шчодрае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЗРЫ́СТАСЦЬ АТМАСФЕ́РЫ,
здольнасць атмасферы прапускаць сонечную радыяцыю. Залежыць ад масы паветра, праз якую праходзяць прамяні, ад утрымання ў паветры вадзяной пары і прадуктаў яе кандэнсацыі (кропель і крышталёў), а таксама аэразольных дамешкаў (пылу, дыму і інш.), якія значна памяншаюць П.а. Найб. празрыстае паветра ў палярных раёнах, найменш — у гарадах, асабліва летам, у выніку тэхнагеннага забруджвання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́КЕНРОДЭР ((Wackenroder) Вільгельм Генрых) (13.7.1733, Берлін — 13.2.1798),
нямецкі пісьменнік. Прадстаўнік іенскага кола рамантыкаў (гл. ў арт.Германія, раздзел Літаратура). Сябар Л.Ціка. Сваімі творамі і праз уздзеянне на Ціка (прыняў непасрэдны ўдзел у стварэнні яго рамана «Вандраванні Франца Штэрнбальда») зрабіў уплыў на развіццё еўрап. л-ры 19 ст. Кніга Вакенродэра «Шчырыя выказванні сэрца брата-манаха, аматара мастацтва» (1797, выдадзена ананімна) прысвечана жывапісу і музыцы. У кн. «Фантазіі пра мастацтва для сяброў мастацтва» (выд. 1799) выступіў за цэласнае спасціжэнне свету (якое абазначыў як «рэлігійнае») праз мастацтва. Навела «Славутае музыкальнае жыццё кампазітара Іозефа Берглінгера» пра трагедыю геніяльнага мастака, якога не зразумеў свет.
Тв.:
Рус.пер. — Об искусстве и художниках;
Размышления отшельника, любителя изящного. М., 1826;
Фантазии об искусстве. М., 1977.
Літ.:
Берковский Н.Я. Романтизм в Германии. Л., 1973;
Дмитриев А.С. Проблемы иенского романтизма. М., 1975;
Балашов Н.И. Вакенродер // История немецкой литературы. М., 1966. Т. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЛЕ-д’АО́СТА (Valle d’Aosta),
аўтаномная вобласць на ПнЗ Італіі, у Альпах. Пл. 3262 км². Нас. каля 200 тыс.чал. (1990); гавораць на італьян. і франц. мовах, у раёне Монтэ-Роза — на ням. дыялектах. Гал. горад — Аоста. Займае даліну Вале-д’Аоста, часткова Пенінскія Альпы на Пн, масіў Манблан на ПнЗ (выш. да 4807 м) і Грайскія Альпы на ПдЗ. Густая сетка горных рэк бас.р. По. Характэрны горна-лясныя і горна-лугавыя ландшафты, ёсць ледавікі. Развіта горназдабыўная (жал. руда, антрацыт, мармур) прам-сць, электраметалургія, вытв-сць штучных і сінт. тканін; мяса- і плодакансервавыя, піваварныя прадпрыемствы. ГЭС. Асн. галіна сельскай гаспадаркі — малочная жывёлагадоўля. Пад лугамі і пашай каля палавіны тэрыторыі. Вытв-сць сыру і масла. Невял. плошча пад збожжавымі, бульбай, садамі (яблыкі, грушы), вінаграднікамі. Турызм і гарналыжны спорт. Праз перавалы праходзяць чыгункі і аўтадарогі ў Францыю і Швейцарыю (у т. л.праз тунэль пад Манбланам, даўж. 11,6 км).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБМЕ́Н ЭНЕ́РГІІ, энергетычны абмен,
сукупнасць працэсаў утварэння, назапашвання, трансфармацыі і выкарыстання энергіі ў жывых арганізмах, а таксама працэсаў абмену паміж імі і навакольным асяроддзем. Абмен энергіі неадрыўны ад абмену рэчываў, карэліруе з яго ўзроўнем, мае фундаментальнае значэнне ў жыцці ўсіх арганізмаў. У аснове ўнутрыклетачнага абмену энергіі ляжыць акісленне біялагічнаеарган. злучэнняў з назапашваннем і ператварэннем т.зв.макраэргічных сувязяў АТФ, крэацінфасфату, фосфаэнолпірувату, 3-фосфагліцэрату і інш. макраэргаў (гал. ролю пры гэтым выконвае цыкл трыкарбонавых кіслот). Зыходнымі вонкавымі крыніцамі для забеспячэння іх энергет. патрэб з’яўляецца энергія пажыўных і інш. рэчываў, што засвойваюцца арганізмам, і светлавая энергія, якая ўключаецца ў біяэнергет. абмен праз фотасінтэз. Ён забяспечвае існаванне не толькі раслін, але і ўсіх гетэратрофных арганізмаў. Гал. крыніцы энергіі ўнутры арганізма — вугляводы (даюць больш за 50% энергіі) і тлушчы. Праз ператварэнні рэчываў у арганізме ажыццяўляецца трансфармацыя хім. энергіі ў інш. віды — мех., цеплавую і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБСО́РБЕР (ад лац. absorbere паглынаць),
апарат для паглынання (абсорбцыі) газаў з іх сумесі вадкімі абсарбентамі. У хім. і нафтаперапр. прам-сці выкарыстоўваюць некалькі канструкцый. Паверхневы абсорбер — рэзервуар з абсарбентам, над паверхняй якога прапускаюць газ, і кампаненты газавай сумесі часткова паглынаюцца абсарбентам. Выкарыстоўваюць, калі газавая сумесь добра раствараецца ў абсарбенце. Насадачны абсорбер — верт.метал. або керамічная калона (труба) з некалькімі гарыз. рашоткамі, на якія насыпаюць слаі насадкі (кокс, каменне, метал. або керамічныя кольцы і інш.). Абсарбент падаецца зверху і праз насадку сцякае ўніз, а сумесь газаў — знізу. У талерчатым абсорберы (гл.рыс.) газавую сумесь з рэчывамі, якія неабходна выдаліць, прадзімаюць знізу ўверх праз абсарбент, што сцякае з талеркі на талерку па пераліўных трубках. Адбываецца барбатаж (перамешванне) вадкасці з газам, што спрыяе паглынанню рэчываў абсарбентам. Абсорбер выкарыстоўваюць і ў сістэмах жыццезабеспячэння касм. апаратаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЗАТУРБАВО́З,
лакаматыў з газатурбінным рухавіком. Рух ад яго перадаецца на вядучыя колы празэл., мех. і гідраўл. перадачу. Асн. часткі сілавой устаноўкі газатурбавоза з эл. перадачай (акрамя аднавальнага рухавіка): генератар пастаяннага току (спалучаны з валам турбіны), цягавыя электрарухавікі (сілкуюцца ад генератара, прыводзяць у рух вядучыя колы).
Больш дасканалыя газатурбавозы з двухвальнымі газатурбіннымі рухавікамі, у якіх рух вядучым колам (празмех. або гідраўл. перадачу) надае незалежная газавая турбіна. Магутнасць такіх газатурбавозаў да 5 МВт, ккдз 0,16—0,22. Ёсць газатурбавозы, у якіх замест кампрэсара і камеры згарання газатурбіннага рухавіка ўстаноўлены свабоднапоршневы генератар газу. Ккдз такіх газатурбавозаў да 0,35—0,4. Газатурбавозы з’явіліся ў сярэдзіне 20 ст. У параўнанні з цеплавозамі маюць большую ўдз. магутнасць, кампактнасць, магчымасць выкарыстання нізкагатунковага паліва. Выкарыстоўваюцца на чыгунках з невял. грузаабаротам.