зарастанне зямельных участкаў травяністай расліннасцю. Адрозніваюць прыроднае (самазарастанне травяністай расліннасцю высечак, закінутай раллі і інш.) і штучнае З. (засяванне поля шматгадовымі злакавымі і бабовымі травамі ці травасумесямі для стварэння культ. пашы ці сенажаці для паляпшэння прыродных кармавых угоддзяў). На забалочаных мінер. і тарфяных глебах З. праводзяць пасля выканання меліярац. і культуртэхн. работ. Праводзяць З. таксама пры азеляненні населеных пунктаў, буд-ве стадыёнаў, аэрадромаў, замацаванні адхонаў дарог, дамбаў, для барацьбы супраць эрозіі глебы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ПТЫ,
этнаканфесіянальная група егіп. арабаў, якія вызнаюць хрысціянства (пераважна манафісіты, ёсць уніяты і пратэстанты). Нашчадкі даараб. насельніцтва Егіпта. Жывуць пераважна ў гарадах Верх. Егіпта (2 млн.чал.), а таксама ў інш. краінах Б.Усходу. Агульная колькасць — больш за 4 млн.чал. (1992). Гавораць на араб. мове; копцкая мова захавалася як царкоўная. У 4—7 ст., да заваявання арабамі, стварылі своеасаблівае мастацтва, якое ўвабрала ў сябе культ. спадчыну Стараж. Егіпта і антычнасці (гл.Копцкае мастацтва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУШЧЭ́ННЕ,
адна з форм галінавання, што прыводзіць да ўтварэння куста. Пры К. з пупышак, якія знаходзяцца на цесна збліжаных вузлах каля асновы матчынага парастка, фарміруюцца прыземныя і падземныя бакавыя парасткі (часта на іх утвараюцца прыдатачныя карані). Бывае ў многіх злакаў, асок, некат. кустоў і кусцікаў. У аднагадовых збожжавых злакаў К. пачынаецца рана (фаза К.) і спыняецца пасля выхаду ў трубку. Забяспечвае павышэнне прадукцыйнасці. У культ. раслін залежыць ад сорту, умоў вырошчвання, агратэхн. прыёмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІКУ́РГ (Lykurgos),
легендарны старажытнагрэчаскі заканадаўца ў Спарце (9—8 ст. да н.э.). Паводле Плутарха, Л. быў дзядзькам і выхавацелем малалетняга цара. Грэч. аўтары 5—4 ст. да н.э. прыпісваюць яму стварэнне ін-таў спартанскага грамадскага і дзярж. ладу, у т. л. савета старэйшын (герусіі), нар. сходу (апелы) і інш. На ўзор Л. свае рэформы ў 3 ст. да н.э. праводзілі цары Агіс IV і Клеамен III. У Спарце існаваў асобны культ Л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ТРА,
у рэлігіях і міфалогіі Стараж. Ірана, Індыі і Мітані (сучасная паўн. Сірыя) бог святла, сонца, праўды, справядлівасці і дагавору, гарант устаноўленых або абумоўленых адносін у свеце і грамадстве. Увасабляе добразычлівы ў адносінах да чалавека бок боскай існасці. З 1 ст. да н.э.культ М. быў пашыраны на тэр.Рым. дзяржавы, у 5 ст.н.э. выцеснены хрысціянствам; паўплываў на фарміраванне хрысц. догматаў, абрадаў і свят.
Мітра забівае быка. Скульптурная група з Пантыкапея (цяпер Керч).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕМЕСІ́ДА, Немезіда,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі багіня адплаты, якая назірае за справядлівым размеркаваннем матэрыяльных даброт паміж людзьмі, вызначае лёс людзей і карае іх за парушэнне юрыд. і маральных норм. Культ Н. быў пашыраны і ў Стараж. Рыме. Ант. скульптары і мастакі звычайна паказвалі Н. ў выглядзе жанчыны з атрыбутамі кантролю (шалі, аброць), пакарання (меч, бізун або жэзл жазло*) і хуткасці (крылы, калясніца, запрэжаная грыфонамі). Другое імя Н. — Адрастэя. У пераносным сэнсе Н. — лёс, непазбежная адплата.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАГО́НЯ»,
грамадска-паліт. газета. Выдаецца з 1992 у Гродне на бел. мове. Выходзіла раз у 2 тыдні, з мая 1993 — раз у тыдзень, з ліп. 1997 два разы ў тыдзень. Друкуе матэрыялы на паліт., грамадска-сац., эканам. тэмы, асвятляе мясц.культ., канфесійнае, спарт. жыццё. Аддае ўвагу гіст. праблематыцы, змяшчае краязнаўчыя допісы, мемуары, успаміны дзеячаў бел. руху. Пастаянныя рубрыкі: «Грамадства», «Палітычная сцэна», «Сумежжа», «Вайна і людзі», «Лёсы», «Наш каляндар» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОРТ-ОФ-СПЕЙН (Port of Spain),
горад, сталіца дзяржавы Трынідад і Табага. Знаходзіцца на ПнЗ в-ва Трынідад. Засн. іспанцамі ў 18 ст. на месцы індзейскага паселішча. 43,4 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 300 тыс.ж. (1996). Гал. порт краіны, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Паліт., эканам. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: металаапр., тэкст., харч., цэм., буд. матэрыялаў, суднабудаўнічая. Асобныя ф-ты Вест-Індскага ун-та. Нац. музей і маст. галерэя. Парк Саванна. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКЛА́МА, ІНФАРМА́ЦЫЯ, ДА́ЙДЖЭСТ, РІД,
бел. недзяржаўная інфармацыйная служба ў 1992—97 у Мінску. Асн. кірункі: збор і апрацоўка навін паліт., эканам., культ. і інш. характару, распаўсюджванне іх у сродках масавай інфармацыі, прыватным асобам на тэр. Беларусі і за яе межамі, узаемаабмен з замежнымі сродкамі масавай інфармацыі. Праводзіла таксама сацыялагічныя даследаванні, аказвала кансультацыйныя, рэкламныя і пасрэдніцкія паслугі, рыхтавала і размяшчала дайджэсты рэсп. і замежных перыяд. выданняў, праводзіла выстаўкі, кірмашы, ярмаркі,* стварала рэкламную прадукцыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН-ХУА́Н (San Juan),
горад, адм. ц. Пуэрта-Рыка, на паўн. узбярэжжы в-ва Пуэрта-Рыка. Засн. ў 1508 пад назвай Капара. 439,6 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 1 млн.ж. (1999). Гал. марскі порт краіны, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Эканам. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: харчасмакавая (цукровая, тытунёвая), гарбарна-абутковая, тэкст., швейная, нафтаперапр., хімічная. Ун-ты. Музеі. Гіст. парк руін Капара (16 ст.). Арх. помнікі 16—17 ст. (умацаванні і будынкі).