ЛІ СЫН МАН (26.3.1875, б.прав. Хванхэ, Кар. Нар.-Дэмакр. Рэспубліка — 19.7.1965),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Рэспублікі Карэя. Д-р філасофіі (1910). Знаходзіўся ў роднасных сувязях з дынастыяй Лі. Скончыў Вашынгтонскі, Прынстанскі і Гарвардскі ун-ты (ЗША). З 1896 удзельнік кар.нац. руху; у 1898—1904 зняволены за арганізацыю студэнцкіх дэманстрацый. З 1904 у ЗША. У 1919—39 прэзідэнт т.зв.Кар. часовага ўрада ў выгнанні. У вер. 1945 вярнуўся ў Карэю з амер. войскамі. З 1948 прэзідэнт Рэспублікі Карэя. Пад націскам масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у крас. 1960 падаў у адстаўку. З 1960 у эміграцыі на Гавайскіх а-вах (ЗША).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕНТАГО́Н (англ. Pentagon ад грэч. pentagōnon пяцівугольнік),
назва ваен. ведамства ЗША, якое размяшчаецца ў пяцівугольным будынку на беразе р. Патомак у г. Арлінгтан каля Вашынгтона (штат Віргінія). Налічвае каля 23 тыс.чал. персаналу ваен. і цывільных спецыялістаў. У П. размяшчаюцца асн. ўстановы, упраўленні і службы мін-ва абароны, камітэт нач. штабоў (КНШ) і яго аб’яднаны штаб, мін-ва арміі ЗША. У будынку П. знаходзяцца асн. камандны цэнтр КНШ і асн. камандныя пункты відаў узбр. сіл. Кіраўнік П. — міністр абароны ЗША. Будынак П. пастаўлены ў 1941—43 паводле праекта ген. Б.Б.Сомвіла. Гл. таксама раздзел Узброеныя сілы ў арт.Злучаныя Штаты Амерыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́ТСБУРГ (Pittsburgh),
горад на ПнУЗША, у штаце Пенсільванія. Засн. ў 1758. 340,5 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 2,2 млн.ж. (2000). Порт на р. Агайо, вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны гандл.-фін. цэнтр ЗША, адзін з важнейшых цэнтраў цяжкай прам-сці — чорнай і каляровай металургіі, цяжкага машынабудавання і металаапрацоўкі. Вытв-сць абсталявання для металургічнай прам-сці і чыг. транспарту, маставых канструкцый, труб і інш. Развіты таксама эл.-тэхн., радыёэлектронная, станкаінструментальная, аўтамаб., шкляная, цэм., хім., паліграф., харч.прам-сць. Вытв-сцьмед. інструментаў і абсталявання. Цэнтр здабычы каменнага вугалю. Першая ў ЗШААЭС. 5 ун-таў, Тэхналагічны ін-т Карнегі. Карцінная галерэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЙТ (Wright),
амерыканскія авіяканструктары і лётчыкі, піянеры авіяцыі, браты Уілбер (16.4.1867, г. Мілвіл, штат Індыяна, ЗША — 30.5.1912) і Орвіл (19.8.1871, г. Дэйтан, штат Агайо, ЗША — 30.1.1948). Пабудавалі некалькі планёраў біпланнай схемы (1900—03), на якіх выканалі каля 1 тыс. палётаў. 17.12.1903 ажыццявілі першы ў свеце палёт на планеры з рухавіком унутр. згарання працягласцю каля 1 мін. Удасканалілі канструкцыю самалёта і давялі працягласць палёту да 1,5 гадз (1904—08). Авалодалі майстэрствам пілатавання самалёта ў палёце і пры спуску на зямлю з выключаным маторам. Здзейснілі першы палёт з пасажырамі на борце (1908). У 1909 стварылі ў ЗША кампанію па вытв-сці самалётаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛ (Hull) Кордэл (2.10.1871, Овертан-Каўнты, штат Тэнесі, ЗША — 23.7.1955),
палітычны і дзярж. дзеяч ЗША. Скончыў Камберлендскі ун-т (1891). Ў 1892 выбраны ў палату прадстаўнікоў штата Тэнесі. У 1907—21 і 1923—31 кангрэсмен ЗША, у 1931—33 сенатар, у 1933—44 дзярж. сакратар у адміністрацыі Ф.Рузвельта. Прымаў удзел у падрыхтоўцы рэформ урада Т.В.Вільсана, падтрымліваў Лігу Нацый. Праводзіў палітыку добрасуседства і зніжэння гандл. бар’ераў. На Панаамерыканскіх канферэнцыях (1933, 1938) прапагандаваў палітыку неўмяшання ва ўнутр. справы лац.-амер. краін. У 2-ю сусв. вайну выступаў у падтрымку антыгітлераўскай кааліцыі, супраць яп. экспансійнай палітыкі. Прымаў удзел у падрыхтоўцы стварэння ААН. Нобелеўская прэмія міру 1945.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕ́РШБАХ (Herschbach) Дадлі Роберт (н. 18.6.1932, г. Сан-Хасэ, ЗША),
амерыканскі фізікахімік. Чл.Нац.АНЗША (1967), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1964). Скончыў Гарвардскі ун-т (1958), дзе і працаваў з 1963 (у 1977—80 дэкан ф-та). Навук. працы па малекулярнай дынаміцы хім. рэакцый, па ўдасканаленні метаду малекулярных пучкоў. Распрацаваў метады разліку энергет. узроўняў унутрымалекулярнага вярчэння. Вынайшаў метад перакрыжаваных малекулярных пучкоў, які дазваляе вывучаць узаемадзеянне малекул у час хім. рэакцыі. Нац.навук. медаль ЗША (1991). Нобелеўская прэмія 1986 (з Лі Янам і Дж.Ч.Полані).
Тв.:
Рус.пер. — Молекулярная динамика элементарных химических реакций: Нобелевская лекция. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЁРНЕР (Turner) Нат (2.10.1800, графства Саўтхемптан, штат Віргінія, ЗША — 11.11.1831),
баптысцкі прапаведнік у ЗША, негр-нявольнік. Лічыў сябе выканаўцам божай волі і выступаў з пропаведзямі супраць рабства. У жн. 1831 арганізаваў і ўзначаліў паўстанне неграў-нявольнікаў у графстве Саўтхемптан на Пд штата Віргінія. Паўстанцы (каля 70 чал.), узброеныя сякерамі і косамі, знішчалі рабаўладальнікаў і іх маёнткі. Неўзабаве разбіты федэральнымі войскамі. 30.10.1831 Ц. схоплены і з 19 паплечнікамі павешаны. У турме прадыктаваў журналісту гісторыю свайго жыцця. Нягледзячы на нязначныя маштабы, паўстанне Ц. набыло шырокі грамадскі рэзананс і стала штуршком для разгортвання руху супраць рабства неграў ва ўсіх штатах ЗША (гл.Абаліцыянізм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЕН (Glenn) Джон Хершэль (н. 18.7.1921, г. Кеймбрыдж, штат Агайо, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў лётную школу Авіяц. трэніровачнага цэнтра ВМФ у Тэхасе (1943), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў ВМФ у штаце Мэрыленд (1954). З 1959 у групе касманаўтаў НАСА. 20.2.1962 першым з амер. касманаўтаў здзейсніў арбітальны палёт вакол Зямлі на касм. караблі «Меркурый». Працягласць палёту 4,93 гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЭ́ЛАПА ІНСТЫТУ́Т, Амерыканскі інстытут грамадскай думкі,
установа па вывучэнні грамадскай думкі ў ЗША. Засн. ў 1935 у г. Прынстан (штат Нью-Джэрсі) сацыёлагам Дж.Гэлапам. Штотыднёва фіксуе грамадскую думку ў ЗША па паліт., сац. і эканам. праблемах. Адыграў значную ролю ў развіцці методыкі і тэхнікі масавых апытанняў насельніцтва і іх практ. выкарыстанні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТАМО́РАС (Matamoros),
горад на ПнУ Мексікі, каля граніцы з ЗША. Засн. ў 1824. Нас. 303 тыс.ж. (1990). Трансп. вузел. Порт і цэнтр буйнога раёна земляробства і арашальнага баваўнаводства, каля вусця р. Рыо-Бравадэль-Нортэ. Цэнтр гандлю з ЗША. Прам-сць: бавоўнаачышчальная, баваўняная, хім., харчовая. Зборачныя з-ды і прадпрыемствы па вытв-сці спажывецкіх тавараў.