ХЕ́РШБАХ (Herschbach) Дадлі Роберт (н. 18.6.1932, г. Сан-Хасэ, ЗША),
амерыканскі фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (1967), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1964). Скончыў Гарвардскі ун-т (1958), дзе і працаваў з 1963 (у 1977—80 дэкан ф-та). Навук. працы па малекулярнай дынаміцы хім. рэакцый, па ўдасканаленні метаду малекулярных пучкоў. Распрацаваў метады разліку энергет. узроўняў унутрымалекулярнага вярчэння. Вынайшаў метад перакрыжаваных малекулярных пучкоў, які дазваляе вывучаць узаемадзеянне малекул у час хім. рэакцыі. Нац.навук. медаль ЗША (1991). Нобелеўская прэмія 1986 (з Лі Янам і Дж.Ч.Полані).
Тв.:
Рус.пер. — Молекулярная динамика элементарных химических реакций: Нобелевская лекция. М., 1988.