ЦЁРНЕР (Turner) Нат (2.10.1800, графства Саўтхемптан, штат Віргінія, ЗША — 11.11.1831),

баптысцкі прапаведнік у ЗША, негр-нявольнік. Лічыў сябе выканаўцам божай волі і выступаў з пропаведзямі супраць рабства. У жн. 1831 арганізаваў і ўзначаліў паўстанне неграў-нявольнікаў у графстве Саўтхемптан на Пд штата Віргінія. Паўстанцы (каля 70 чал.), узброеныя сякерамі і косамі, знішчалі рабаўладальнікаў і іх маёнткі. Неўзабаве разбіты федэральнымі войскамі. 30.10.1831 Ц. схоплены і з 19 паплечнікамі павешаны. У турме прадыктаваў журналісту гісторыю свайго жыцця. Нягледзячы на нязначныя маштабы, паўстанне Ц. набыло шырокі грамадскі рэзананс і стала штуршком для разгортвання руху супраць рабства неграў ва ўсіх штатах ЗША (гл. Абаліцыянізм).

Цёрн.

т. 17, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)