СМЫШЛЯ́ЕЎ Валянцін Сяргеевіч (27.3.1891, г. Н. Ноўгарад, Расія — 3.10.1936),
рускі акцёр, рэжысёр, педагог, тэатр. дзеяч. Засл. арт. Расіі (1935). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1912—17). З 1915 акцёр і рэжысёр у 1-й Студыі Маскоўскага Маст.т-ра, у 1924—31 у Маскоўскім Маст.акад. т-ры другім. Паставіў спектаклі «Утаймаванне свавольніцы» (1923), «Гамлет» (1924) У.Шэкспіра, «Арэстэя» Эсхіла (1926) і інш. У 1925—31 узначальваў тэатр. студыі, з 1933 Маскоўскі драм. т-р. У 1922—26 маст. кіраўнік Беларускай драматычнай студыі ў Маскве, дзе паставіў спектаклі «Цар Максімілян» (нар. драма ў апрацоўцы А.Рэмізава і М.Міцкевіча, 1924), «Сон у летнюю ноч» Шэкспіра (1925), «Вакханкі» Эўрыпіда (1926, з К.Саннікавым) і інш. Яго рэжысуры ўласцівы пошукі новых сродкаў сцэнічнай выразнасці, выкарыстанне прыёмаў гратэску і буфанады. Аўтар кн. «Тэхніка апрацоўкі сцэнічнага відовішча» (ч. 1—2, 2-е выд. 1922).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРША́НСКІ Эдуард Львовіч (25.8.1899, г. Невель Пскоўскай вобл. — 6.7.1974),
бел. кінарэжысёр. Скончыў Дзярж.ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1931). У 1931—41 рэжысёр кінастудыі «Савецкая Беларусь», дзе паставіў маст. фільмы «Баям насустрач» (1932), «Двойчы народжаны» (1934), «Новая Радзіма» (1935), «Салавей» (1937). З 1950 на Ленінградскай студыі кінахронікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАКО́ВА Лідзія Аляксееўна (н. 8.6.1942, пас. Макарава Саратаўскай вобл., Расія),
бел.рэжысёр, тэатр. педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1999). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1968). У 1968—73 рэжысёр, у 1987—90 гал.рэжысёр Гомельскага абл.драм.т-ра. У 1973—87 і з 1990 выкладае ў Бел.АМ (з 1990 заг. кафедры). У рэжысуры спалучае псіхалагізм з яркай відовішчнасцю і маляўнічасцю, яе пастаноўкі адметныя паэтычнасцю светаўспрымання, цэласнасцю акцёрскага ансамбля. Паставіла спектаклі: у Гомельскім т-ры — «Вернасць» («Надзея Мілаванава») В.Пановай (1968), «Хрусталёвы чаравічак» Т.Габэ (1969), «Саступі месца заўтрашняму дню» («Далей цішыня») В.Дэльмар (1970), «Пунсовая кветачка» І.Карнавухавай і Л.Браўсевіча (1971), «Не трывожся, мама!» Н.Думбадзе (1972), «Сабачае сэрца» паводле М.Булгакава (1988), «Сямейны уікэнд» Ж.Пуарэ, «Медэя» Л.Разумоўскай, «Самазабойца» М.Эрдмана (усе 1989), «Здурнелы Журдэн» («Мальерыяна») Булгакава (1990), «Усё ў садзе» Э.Олбі (1992), «Жульен і Каламба» («Каламба») Ж.Ануя (1999), «Нёманская пастараль» паводле аповесці Э.Ажэшкі «Хам» (2001), «Дзіўная місіс Сэвідж» Дж.Патрыка (2002), «Кавардак» А.Партэса (2003) і інш.; у Т-ры-студыі кінаакцёра — «Загадкавая натура» паводле твораў А.Чэхава (1982); у Нац.акад. т-ры імя Я.Купалы — «Азірніся ў гневе» Дж.Осбарна (1996); у Магілёўскім абл. т-ры драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча — «Блэз» К.Манье (2003). Ставіла спектаклі ў т-рах Балгарыі і Чэхіі. Сярод вучняў рэжысёры В.Маслюк, М.Пінігін, П.Адамчыкаў, Н.Башава, А.Жугжда, акцёры С.Анікей, З.Белахвосцік, Т.Пузіноўская, А.Суцкавер, А.Шароў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІ́ЛАЎ Павел Аўрамавіч (13.11.1897, в. Красноўка Крупскага р-на Мінскай вобл. — 11.2.1975),
бел.рэжысёр, драматург.Засл. дз. маст. Беларусі (1961). Скончыў Ленінградскі ін-тсцэн. мастацтваў (1926). У 1930—36 працаваў у БДТ-1 (Бел.т-р імя Я.Купалы), адначасова заг. (1932—33), маст. кіраўнік (1935—36), выкладчык (1936—38) студый т-ра. Сярод пастановак: «Герой» Я.Рамановіча, «Мядзведзь» А.Чэхава, «Агаціна цялушка» (па сваёй п’есе; усе 1933), «Сімфонія гневу» В.Шашалевіча (1935, разам з Л.Літвінавым). Адыграў значную ролю ў дзейнасці калг.-саўгасных т-раў Беларусі. Маст. кіраўнік т-раў: Барысаўскага (1936—38) і Заслаўскага (1938—39) калг.-саўгасных, Пінскага абл.драм. (1939—41). Найб. значныя пастаноўкі: «Партызаны» і «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы, «Сваты» І.Гурскага, «Праўда добра, а шчасце лепш» А.Астроўскага, «Слуга двух гаспадароў» К.Гальдоні. У 1947—63 гал.рэжысёрБел. радыё. Аўтар п’ес «Лявоніха» (1960), «Дзівосы на калёсах» (1961) і інш., інсцэніровак для радыё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБЕ́ЛА Уладзімір Паўлавіч (н. 17.3.1939, Вільня),
бел.рэжысёр, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1990), праф. (1995). Скончыў Ленінградскі ін-тт-ра, музыкі і кінематаграфіі (1970). З 1973 на Бел. тэлебачанні, з 1984 гал.рэжысёр Брэсцкага абл.драм.т-ра, з 1987 у Бел.АМ (з 1994 заг. кафедры кінатэлемастацтва). Пастаноўшчык тэатр. спектакляў: «Амністыя» М.Матукоўскага (1971), «Свой востраў» Р.Каугвера (1972) у Бел. т-ры імя Я.Коласа; «Бярозавая галіна» Ю.Візбара (1985), «Хітрыкі Скапэна» Мальера (1990) і інш. у Брэсцкім драм. т-ры, а таксама тэлевізійных: «Крыло цішыні» паводле Я.Сіпакова (1978), «Завеі, снежань» паводле І.Мележа (1979, абодва Дзярж. прэмія Беларусі 1982), «Лісце каштанаў» паводле У.Караткевіча (1980), «Я, Іван Дамінікавіч» паводле В.Вярбоўскай (1988) і інш. Аўтар творчых тэлепартрэтаў вядомых дзеячаў бел. л-ры і мастацтва, дакумент. тэлефільмаў і тэлепраграм па гісторыі і духоўнай спадчыне бел. народа. Пастаноўкі вызначаюцца лаканізмам сцэнаграфіі і сканцэнтраванасцю ўвагі на акцёрскім выкананні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́Р Дзмітрый Андрэевіч (8.11.1898, Мінск—8.6.1951),
бел. дырыжор, інструменталіст, рэжысёр, кампазітар. У 1920—24 рэжысёр і акцёр трупы пры Палітаддзеле Зах. фронту, сіламі якой (уключала хор, аркестр, танц. групу) паставіў шэраг муз. і муз.-драм. твораў, у т. л. оперу «Тапельніца» М Лысенкі, «Сватанне на Ганчароўцы» з муз. К.Стацэнкі. У 1928 стварыў першы ансамбль бел.нар. інструментаў (цяпер Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча), да 1935 яго маст. кіраўнік і дырыжор. Адначасова (1928—32) выкладаў у Бел.муз. тэхнікуме. Удзельнічаў у рэканструкцыі нац.муз. інструментаў (зрабіў гукарад ліры храматычным, па яго чарцяжах удасканалены цымбалы, створаны іх арк. разнавіднасці), фарміраванні рэпертуару для бел.нар. аркестра (аўтар апрацовак бел.нар. песень і танцаў, арыг. п’ес, аранжыровак твораў В.А.Моцарта, Ф.Шуберта, Р.Шумана). У 1920—40-я г. выступаў у канцэртах як віртуоз-балалаечнік, іграў таксама на цымбалах, домры, гітары, дудцы, кларнеце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗВО́РСКА-ЕЛІЗА́Р’ЕВА Маргарыта Мікалаеўна (н. 13.2.1946, г. Бяла-Слаціна, Балгарыя),
бел.рэжысёр оперы, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1990). Скончыла Балгарскую (1969) і Ленінградскую (1974) кансерваторыі. У 1975—94 рэжысёрДзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1975 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. У бел. т-ры паставіла оперы «Дон Карлас» Дж.Вердзі (1979), «Служанка-пані» Дж.Б.Пергалезі (1981), «Воўк і сямёра казлянят» А.Уладзігерава (1984), «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні (1986), «Чароўная флейта» В.А.Моцарта (1987), «Тоска» Дж.Пучыні (1991), камічную кантату «Выбар капельмайстра» І.Гайдна (1981), фантазію «Шэкспір і Вердзі» (1992), «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» («Кацярына Ізмайлава») Дз.Шастаковіча (1994); у Бел. акадэміі музыкі — «Паяцы» Р.Леанкавала, «А досвіткі тут ціхія» К.Малчанава, «Арфей і Эўрыдыка» К.В.Глюка, «Так робяць усе» Моцарта і інш. Як рэжысёру ёй уласцівы тонкае разуменне сцэнаграфічнай эстэтыкі, сучаснае светаадчуванне, сінтэз новай оперна-рэжысёрскай лексікі і класічнай традыцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРД (Ird) Каарэл (27.8.1909, Рыга — 25.2.1986),
эстонскі рэжысёр, акцёр.
Нар. арт. Эстоніі (1958). Нар.арт.СССР (1970). Герой Сац. Працы (1984). Вучыўся ў студыі драм. мастацтва ў Тарту (1934—36). З 1940 гал.рэжысёрт-ра «Ванемуйне» (г. Тарту). Сярод пастановак: оперы «Агні помсты» Э.Капа (1945), «Бераг бур» Г.Эрнесакса (1958), «Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева (1962), «Кацярына Ізмайлава» Дз.Шастаковіча і «Лебядзіны палёт» В.Торміса (1966), «Джоні з Гвіяны» А.Буша (1969), «Піквікскі клуб» Р.Шантыра (1978); драм. спектаклі: «Мяшчане» (1946), «Ягор Булычоў і іншыя» (1950) М.Горкага, «Венецыянскі купец» (1958), «Карыялан» (1964) У.Шэкспіра, «Жыццё Галілея» (1961), «Швейк у другой сусветнай вайне» (1967) Б.Брэхта, «Дзікі капітан» Ю.Смуула (1965), «Сумленне» Э.Ранета (усе ў т-ры «Ванемуйне»), Пастаноўкі вылучалі глыбіня трактоўкі сцэн. вобразаў, арыгінальнае вырашэнне масавых сцэн. Сярод роляў: Ральф («Жыццё ў Цытадэлі» А.Якабсана), Хігінс («Пігмаліён» Б.Шоу), Трыгорын («Чайка» А.Чэхава), Пратасаў («Жывы труп» Л.Талстога). Дзярж. прэмія Эстоніі 1947. Дзярж. прэмія СССР 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЖЫ́НСКІ (Każyński) Мацей (1767—29.3.1823),
польскі спявак (бас), акцёр, рэжысёр і антрэпрэнёр; стваральнік першага пастаяннага т-ра ў Мінску. Працаваў у трупах В.Багуслаўскага ў Любліне (1786, выступаў з С.Дэшнер) і Д.Мараўскага ў Гродне (1793). Антрэпрэнёр, рэжысёр і акцёр Мінскага (1797—1805, з перапынкам) і Віленскага (1801—19, з перапынкам) т-раў. У 1801 стварыў у Гродне оперна-драм. трупу, у пач. 1802 з ёю пераехаў у Мінск. Сярод партый: Буцэфал («Сельскія спявачкі» В.Ф’ёраванці), Бартола («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Аксур («Аксур, цар Армуза» А.Сальеры), Моргал («Уяўны цуд, або Кракавяне і горцы» Я.Стэфані; лібрэта Багуслаўскага); камедыйныя ролі ў п’есах Мальера, Багуслаўскага, Ф.Багамольца і інш. Сярод яго пастановак у Мінску: «Уяўны цуд...»; «Фраскатана» Дж.Паізіела, «Вясковая радасць» Дж.Сарці, «Чэкіна, або Добрая дачка» Н.Пічыні, «Школа раўнівых» Сальеры, «Уяўны дурань па каханні» А.Сакіні (выконваў і партыі баса). Аўтар п’есы «Бацьку айчыны яго ўдзячныя дзеці».
Літ.:
Музыкальный театр Белоруссии. Мн., 1990. С. 252—258.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПУ́Р,
сям’я індыйскіх дзеячаў кіно. Прытхвірадж К. (3.11.1904—29.5.1972), акцёр, тэатр.рэжысёр. Скончыў юрыд. каледж у Лахоры. У 1944 заснаваў першы прафес.т-р на хіндзі «Прытхвітыэтрс» (у 1960 закрыты). Зняўся ў першым інд. гукавым фільме «Прыгажосць свету» (1931), а таксама «Бадзяга» (1951), «Мінулае, сучаснае і будучае» (1971), у сав.-інд. «Хаджэнне за тры моры» (1957). Радж К. (14.12.1924, г. Пешавар, Пакістан — 2.6.1988), акцёр, кінарэжысёр, прадзюсер, сцэнарыст. Сын Прытхвіраджа К. У 1947 заснаваў студыю «Радж Капур Філмс» у Бамбеі. Самабытны лірыка-камед. акцёр, танцор, валодаў вял. прывабнасцю, музыкальнасцю. Гал. ролі ў фільмах: «Бадзяга» (1951, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Канах, 1953), «Пан 420» (1955). Рэжысёр фільмаў: «Сезон дажджоў» (1949), «Не спіце» (1956, у сав. пракаце «Пад покрывам ночы», прыз Міжнар. кінафестывалю за гал. ролю ў Карлавых Варах, 1957), «Маё імя клоун» (1970), «Любоўная немач» (1982) і інш. Сярод інш. прадстаўнікоў дынастыі К. — акцёры Шашы, Раджыў і інш.