малекулы хім. злучэнняў, якія пры адсутнасці знешняга эл. поля маюць пастаянны дыпольны момант.
У шмататамных малекулах эл. дыпольны момант вызначаецца колькасцю палярных сувязей (разнавіднасцькавалентнай сувязі) і іх накіраванасцю; роўны вектарнай суме дыпольных момантаў асобных сувязей, а таксама незвязваючых электронных пар у малекуле. Малекулы з палярнымі сувязямі паміж атамамі ў залежнасці ад іх прасторавай будовы могуць быць непалярнымі (напр., малекула СО2, у ёй вектары палярных сувязей накіраваны ад атама вугляроду ў процілеглыя бакі пад вуглом 180° да атамаў кіслароду). Рэчывы, утвораныя моцна П.м., звычайна добра раствараюцца ў палярных растваральніках. Эксперыментальна дыпольны момант П.м. вызначаюць пры вывучэнні залежнасці палярызацыі ад т-ры (гл.Дыэлектрыкі) і разлічваюць палярнасць хім. сувязей і эфектыўныя зарады атамаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЛАВО́К, таўкачык (Amanitopsis),
род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. мухаморавых. Некалькі відаў, якія адрозніваюцца колерам шапкі. Пашыраны ў Зах. Еўропе, Амерыцы, Афрыцы, Аўстраліі. На Беларусі 3 віды і 1 разнавіднасць. Трапляюцца ў светлых лясах, на ўзлесках, на глебе сярод травы з чэрв. па вер. П.: беласнежны (A. nivalis), жоўта-карычневы (A. fulva), шэры (A. vaginata).
Пладовае цела — шапка на ножцы дыяметрам 3—9 см з гафрыраваным краем, у маладога грыба — званочкападобная, потым плоская, ад белай да карычневай, з рэшткамі агульнага пакрывала. Пласцінкі свабодныя, белыя, шырокія. Ножка даўж. 7—20 см, белая, полая, каля асновы з шырокай тоўстай вольвай (похвай). Споравы парашок белы. Ядомыя. Мікарызаўтваральнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАДО́КС (ад грэч. paradoxos нечаканы, дзіўны),
з’ява, думка або выказванне, якое рэзка адрозніваецца ад агульнапрынятага ўяўлення. У форме П. могуць быць выказаны сапраўдныя і памылковыя думкі. Лагічны П. — разнавіднасць супярэчнасцей у сістэме лагічных доказаў, якія знешне выглядаюць правільнымі, але прыводзяць да ўзаемна супярэчлівых вывадаў. Семантычны П. абумоўлены неабмежаваным ужываннем некат. лінгвістычных і семантычных паняццяў, напр., «сапраўдны», «самаадносны» і інш. Семантычныя П. часам называюць сінтаксічнымі або эпістэмалагічнымі; яны вядомы з антычнасці, апісваліся логікамі сярэднявечча, згадваюцца ў рэліг. і маст. л-ры. П. ў філасофіі І.Кант называў антыноміямі або апарыямі, якія паўплывалі на развіццё навукі, садзейнічалі адасабленню матэматыкі ў вытлумачэнні яе лагічных асноў (гл.Мностваў тэорыя) і з’яўленню гегелеўскай дыялектыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫКЛАДНА́Я МУ́ЗЫКА, функцыянальная музыка,
разнавіднасцьмуз. культуры, якая выконвае акрэсленыя жыццёвыя, практычныя, не ўласна маст. функцыі. У стараж. культурах музыка суправаджала грамадз. і культавыя абрады і рытуалы, працоўныя і быт. працэсы. Адзін з яе стараж. відаў — сігнальная музыка (пастухоўскія, паляўнічыя, апавяшчальныя і інш. сігналы). У еўрап.традыц. культуры адбылася дыферэнцыяцыя П.м. на вытв., цырыманіяльную, ваен. і інш. З 19 ст. ў гар. культуры дамінавалі забаўляльныя жанры, звязаныя з масавай муз. культурай (салонная, танцавальная музыка, шлягер, «жорсткі» раманс і інш.). Сучасная П.м. шматлікая і разнастайная; забаўляльная танцавальная музыка, сігнальная музыка (пазыўныя радыё- і тэлестанцый, прывітальныя сігналы нар. свят і міжнар. цырыманіялу, спарт. і інш.), асобныя віды музыкі ў драм. тэатры і кінамузыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭДА́КЦЫЯ (франц. rédaction ад лац. redactus прыведзены ў парадак),
1) працэс апрацоўкі рэдактарам (рэдагаванне) аўтарскага твора для публікацыі ў друку, на радыё, тэлебачанні. Р. твораў маст. ці навук. л-ры ў тых выпадках, калі выдаюцца кананізаваныя тэксты, зводзіцца да складальніцкай працы, удакладнення тэксту і падрыхтоўкі даведачнага апарата (гл.Тэксталогія, Каментарый).
2) Разнавіднасць (варыянт) тэксту літ. або фалькл. твора, этап у яго творчай гісторыі. Новая Р. ўзнікае, як правіла, у выніку свядомай мэтанакіраванай перапрацоўкі твора, выкліканай Пэўнымі ідэйна-маст. задачамі, зменай аўтарскай задумы і яе літ. выражэння, новымі грамадска-паліт. ўмовамі, эстэт. запатрабаваннямі часу, а таксама ў выніку значных пераробак у працэсе доўгага бытавання.
3) Установа сістэмы сродкаў масавай інфармацыі (Р. газеты, часопіса і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САПФІ́Р (грэч. sappheiros ад стараж.-яўр. — сапір, магчыма, ад стараж.-інд. sanipriya літар. — любімы Сатурнам),
мінерал, празрыстая разнавіднасцькарунду любога колеру, акрамя чырвонага (гл.Рубін). Сінганія трыганальная. Крышталі выцягнутыя бочкападобныя або дыпірамідальныя. Колер пераважна сіні, а таксама фіялетавы, жоўты, аранжавы (падпараджа), зялёны, ружовы або бясколерны (лейкасапфір). Утвараецца як магматычны мінерал у выглядзе парфіравых украпанікаў у базальтах, лампрафірах, шчолачных пегматытах і пры гідратэрмальна-метасаматычных працэсах. Прамысл. радовішчы — элювіяльныя, элювіяльна-дэлювіяльныя і алювіяльныя россыпы. Прыродны сіні С. — каштоўны камень 1-га парадку, астатнія колерныя разнавіднасці — 2-га парадку. Сінтэзуецца ў прамысл. маштабах. Выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе, лейкасапфіры — у эл.-тэхн. прам-сці. Радовішчы ў Індыі, Бірме, Танзаніі, Аўстраліі, ЗША і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ФТБОЛ (англ. softball літар. — мяккі мяч),
спартыўная камандная гульня з мячом; разнавіднасцьбейсбола. 2 варыянты: т. зв. «фаст-піч» і «слоў-піч». Каманда складаецца з 9—10 гульцоў. Гуляюць на ромбападобным корце з даўж. бакоў 18,3—19,8 м. Інвентар: драўляная або метал. біта даўж. 86,5 см; мяч (з расл. пуху або сінт. матэрыялаў) дыяметрам 9,5 см, пальчаткі, ахоўныя маскі, камізэлькі.
Узнік у Ірландыі ў сярэднія вякі. У сучасным выглядзе склаўся ў ЗША у канцы 19 — пач. 20 ст.Міжнар. федэрацыя С. заснавана ў 1952. Чэмпіянаты свету для мужчын і жанчын праводзяцца з 1965 раз у 2 гады. Найб. пашыраны ў Аўстраліі, ЗША, Канадзе, Кубе, Мексіцы, Японіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРБАВІНТАВЫ́ РУХАВІ́К,
авіяцыйны газатурбінны рухавік, у якога цяга ствараецца ў асн.паветраным вінтом, а дадатковая (8—12%) — рэакцыяй патоку газаў, што выцякаюць з рэактыўнага сапла; тып кампрэсарнага паветрана-рэактыўнага рухавіка.
Адна з асн. частак Т.р. — камера згарання, у якую паступае сціснутае (у паветразаборніку і кампрэсары) атм. паветра і ўпырскваецца хім. паліва (авіяц. газа). Энергет. характарыстыкай Т.р. з’яўляецца эквівалентная магутнасць, роўная суме магутнасцей паветранага вінта і рэактыўнага струменя. Шырока выкарыстоўваюцца на дагукавых пасажырскіх і грузавых самалётах. Разнавіднасць Т.р. — турбавінтавентылятарны рухавік, у якім выкарыстаны паветраны вінт памешанага дыяметра (вінтавентылятар) з вял. колькасцю шырокіх тонкіх шаблепадобных лопасцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛАКУЛЯ́ЦЫЯ (ад лац. flocculi камякі),
злучэнне калоідных часцінак у рыхлыя камякападобныя агрэгаты (флокулы); разнавіднасцькаагуляцыі.
Адбываецца ў вадаёмах пад уздзеяннем прадуктаў жыццядзейнасці арганізмаў, пры водападрыхтоўцы і ачыстцы сцёкавых вод — з дапамогай спец. дабавак (флакулянтаў) і паскараецца пры цеплавым або мех. уздзеянні. Найб. эфектыўныя флакулянты ў водных асяроддзях — актыўная крэмніевая к-та і арган. палімеры (напр., крухмал, эфіры цэлюлозы). У калоідных сістэмах з неаднароднай дысперснай фазай адрозніваюць Ф. агульную (невыбіральную) і селектыўную (выбіральную). Пры агульнай флокулы ўтвараюцца сукупнасцю часцінак рознага паходжання, пры селектыўнай Ф. — пераважна часцінкамі аднаго з кампанентаў дысперснай фазы. Выкарыстоўваецца ў тэхналогіі водападрыхтоўкі, пры вылучэнні каштоўных прадуктаў з адходаў вытв-сці, абеззаражванні прамысл. сцёкавых вод і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУА́Ш (франц. gouache ад італьян. guazzo вадзяная фарба),
фарба з тонка расцёртых пігментаў і водна-клеявых сувязных з дамешкай бяліл, а таксама жывапіс гэтымі фарбамі. Ужываецца для жывапісу па паперы, кардоне, фанеры, палатне, шоўку. Узнікла як разнавіднасцьакварэлі, адрозніваецца ад яе гушчынёй, непразрыстасцю, матавасцю тонаў, часта спалучаецца з ёю. Была вядома ў Стараж. Егіпце. Шырока выкарыстоўвалася ў сярэднія вякі ў кніжнай мініяцюры, з часоў Адраджэння — для эскізаў, кардонаў фрэсак, партрэтных мініяцюр. Адзін з асн. матэрыялаў плаката, кніжнай графікі, дэкарацый, афарміцельскіх работ. У тэхніцы гуашы працавалі мастакі: А.Тычына, І.Ахрэмчык, Л.Лейтман, М.Тарасікаў, І.Немагай, М.Селяшчук, А.Л ось, У.Шапялевіч і інш.
У.І.Рынкевіч.
Да арт.Гуаш. А.Звераў. Аўтапартрэт. 1954.Да арт.Гуаш. У.Шапялевіч. Сіні вечар. 1995.