форма разумовай недаразвітасці; займае сярэдняе становішча паміжідыятыяй і дэбільнасцю. Характарызуецца замаруджаным і непаслядоўным мысленнем, коснаязыкасцю, здольнасцю авалодаць толькі элементарнымі навыкамі. Гл. ў арт.Алігафрэнія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛВІЛ (Melville),
паўвостраў на Пн Канады, паміжбас. Фокс на У і зал. Каміты на З. Выш. да 558 м. Пераважае мохава-лішайнікавая тундра. На Пд — эскімоскі пасёлак Рэпалс-Бей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖМАЦЕРЫКО́ВАЕ МО́РА,
мора, размешчанае паміж 2 або некалькіх мацерыкоў (напр., Міжземнае м., Чырвонае м.). Характэрны вял. глыбіні, самаст. сістэма цячэнняў, прыліваў і асаблівае вертыкальнае размеркаванне т-ры, салёнасці, шчыльнасці, газаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАЦЕЖАЗДО́ЛЬНЫ ПО́ПЫТ,
попыт на тавары і паслугі, забяспечаны грашовымі сродкамі пакупнікоў. Сувязное звяно паміж вытв-сцю і спажываннем, што вызначае важнасць яго вывучэння і прагназавання ў маркетынгавай стратэгіі фірмы (прадпрыемства).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРКТЫ́ЧНЫ ФРОНТ,
лінія падзелу паміжарктычным паветрам і паветрам умераных шырот (палярным паветрам), паўд. мяжа арктычнай паветранай масы. Фарміруецца ў Арктыцы на Пн ад Еўропы і Паўн. Амерыкі паміж 60° і 75°паўн. ш. У залежнасці ад напрамку руху арктычнага фронту на адным з участкаў можа быць цёплым, на другім халодным, з ім звязана інтэнсіўная цыкланічная дзейнасць. На тэр. Беларусі прыходзіць з ПнЗ (з Атлантычнага сектара Арктыкі), радзей — з Пн і ПнУ. На клімат Беларусі найб. уплываюць халодныя ўчасткі арктычнага фронту, якія выклікаюць ападкі, паўн. вятры, паніжэнне т-ры паветра, зімой — мяцеліцы. За год пад уплывам халоднага арктычнага фронту ў сярэднім бывае 21—24 дні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУ́ НУВА́С (паміж 747 і 762, г. Ахваз, Іран — паміж 813—815),
арабскі паэт. Жыў пры двары абасідскіх халіфаў у Багдадзе. Адзін з герояў кн. «Тысяча і адна ноч». Пісаў хвалебныя прыдворныя касыды, пародыі на традыц. жанры араб. паэзіі і багаслоўскія хадысы. Праціўнік бедуінскага «псеўдакласіцызму», распрацоўваў новыя тэмы і сюжэты (гарадское жыццё, забароненае ісламам віно, паляванне і інш.). Аўтар лірычных імправізацый, што апяваюць каханне і пачуццёвыя ўцехі (цыкл «Хамрыят»), богазневажальных і прасякнутых духам аскетызму вершаў (цыкл «Зухдзіят»), сатыраў, пяшчотных вытанчаных песень, прысвечаных нявольніцы Джынане. У яго вершах сустракаюцца імёны іранскіх гіст. і фальклорных герояў, апісанне звычаяў і традыцый зараастрызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДЖЭ́ЛІКА, Фра Анджэліка,
Беата Анджэліка (Angèlico, Fra Angelico, Beato Angèlico; сапр.Гвіда ды П’етра; Guido di Pietro; каля 1400, г. Вік’ё, прав. Фларэнцыя, Італія — 18.2.1455),
італьянскі жывапісец эпохі Ранняга Адраджэння. Прадстаўнік фларэнцінскай школы. Як мастак склаўся пад уплывам познагатычнага жывапісу, у далейшым выкарыстаў рэалізм Мазачыо. Наіўнае і глыбока рэліг. мастацтва Анджэліка прасякнута светлым лірызмам і мяккай паэтычнасцю: «Каранацыя Марыі» (каля 1434—35); фрэскі б. манастыра Сан-Марка ў Фларэнцыі (1438—45), «Мадонна на троне паміж святымі Кацярынай і Даменікам» (1445), капэлы Мікалая V у Ватыкане (1445—48) і інш.
Фра Анджэліка. Мадонна на троне паміж святымі Кацярынай і Даменікам. 1445.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІ КАЎКА́З,
горная сістэма, якая цягнецца з З на Упаміж Чорным і Каспійскім морамі. Даўж. больш за 1100 км, шыр. да 180 км. У восевай ч. — Галоўны, або Водападзельны, хрыбет і Бакавы хрыбет, ім спадарожнічаюць перадавыя і папярочныя ланцугі выш. да 4000 і 5000 м (найб. 5642 м, г.Эльбрус). Вялікі Каўказ падзяляюць на 3 часткі: Зах. Каўказ (да Эльбруса), Цэнтр. Каўказ (паміж Эльбрусам і Казбекам) і Усх. Каўказ (на У ад Казбека). На схілах — горна-лясныя, горна-лугавыя і горна-стэпавыя ландшафты. Значнае сучаснае зледзяненне (каля 200 ледавікоў, агульная пл. 1424 км²). Гл. таксама Каўказ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЛІЯ (лац. Gallia),
у старажытнасці вобласць, якая займала тэрыторыю паміжр. По і Альпамі (Цызальпінская Галія) і паміж Альпамі, Міжземным м., Атлантычным ак. (Трансальпінская Галія) — тэр. сучасных Паўн. Італіі, Францыі, Люксембурга, Бельгіі, ч. Нідэрландаў і ч. Швейцарыі. З 6 ст. да н.э. заселена кельтамі (рымляне наз. іх галамі). Каля 220 да н.э. Цызальпінскую Галію рымляне ператварылі ў правінцыю Галія Нарбонская. У 58—51 да н.э. Цэзарам заваявана астатняя Галія. У 16 да н.э. Аўгуст падзяліў Галію на 4 правінцыі: Нарбонскую Галію, Лугдунскую Галію, Аквітанію і Белгіку. З пач. 5 ст.н.э.тэр. Галію заваявалі герм. плямёны, у канцы 5 ст. яна ўвайшла ў Франкскую дзяржаву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́ЎНАЯ КАРДЫЛЬЕ́РА А́НДАЎ (Cordillera Principal; Cordillera de los Andes),
назва водападзельнага хрыбта Чылійска-Аргенцінскіх Андаў паміж 31° і 39°паўд. шыраты. Выш. на Пн да 6960 м (г. Аканкагуа), на Пд ад 35°паўд. ш. да 4000 м. Складзена з мезазойскіх асадкавых і вулканічных парод. Шмат дзеючых вулканаў. Частыя землетрасенні. Увільгатненне хрыбтоў у цэлым павялічваецца з Пн на Пд. На Пн схілы ўкрыты ксерафітнымі хмызнякамі, у цэнтр. частцы — цвердалістымі лясамі, на Пд — вільготнымі вечназялёнымі лясамі (гемігілеямі), якія пераходзяць на ўсх. схілы. Часам Галоўнай Кардыльерай Андаў называюць усю Заходнюю Кардыльеру Андаў, а таксама адрэзак паміж 20°30′ і 23°паўд. ш. (да вулкана Ліканкабур у Цэнтр. Андах).