САКАЛО́Ў (Уладзімір Мікалаевіч) (18.4.1928, г. Ліхаслаўль Цвярской вобл., Расія — 24.1.1997),
рускі паэт. Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1952). Друкаваўся з 1948. Першая кніга — «Раніца ў дарозе» (1953). У зб-ках вершаў і паэм «На сонечным баку» (1961), «Змена дзён» (1965), «Розныя гады» (1966), «Снег у верасні» (1968), «Другая маладосць» (1971), «Гарадскія вершы», «Позняя раніца» (абодва 1977), «Дзякуй, музыка» (1978), «Сюжэт» (1980, Дзярж. прэмія СССР 1983), «Новыя часы» (1986), «Наведванне» (1992) і інш. паэтызацыя штодзённага, непарыўнасць грамадзянскага і асабістага, тэмы горада, прыроды, кахання, узаемаадносін творцы і мастацтва, творцы і жыцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНТ-Э́ЛІЯ ((Sant’ Elia) Антоніо) (30.4.1888, г. Кома, Італія — 10.10.1916),
італьянскі архітэктар. Вучыўся ў акадэміі Брэра і політэхн. ін-це ў Мілане, скончыў Школу прыгожых мастацтваў у Балонні (1912). Зазнаў уплыў О.Вагнера і рацыяналістычнай архітэктуры ЗША. У сваіх поглядах блізкі да італьян. футурызму. На выстаўцы групы «Новыя традыцыі» прадставіў рамант. праект «горада будучага» (не ажыццёўлены), асновай формаўтварэння якога быў дынамічны рух: размяшчэнне трансп. магістралей на розных узроўнях, будынкі з вял. ліфтамі, эскалатарамі і г.д. У 1914 С.-Э. з арх. Ф.Т.Марынеці выдаў «Маніфест футурыстычнай архітэктуры». Праекты С.-Э. паўплывалі на горадабуд. канцэпцыі 20 ст. Загінуў на фронце ў 1 -ю сусв. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМПАТРЫ́Я (ад грэч. syn разам + patris радзіма),
тып відаўтварэння, пры якім новыявіды ўзнікаюць з папуляцый з моцна перакрыжаванымі або супадаючымі арэаламі. Магчыма ў выпадках, калі 2 формы, якія існуюць у межах агульнага арэала або яго часткі, не змешваюцца і маюць розныя экалагічныя нішы. Супрацьлеглы выпадак — відаўтварэнне з папуляцый з неперакрыжаванымі арэаламі — наз.алапатрыяй.
С. наз. таксама сумеснае пражыванне ў адным геагр. раёне розных відаў або ўнутрывідавых груп арганізмаў (біял. рас), якія адрозніваюцца генетычна, з рознымі экалагічнымі асаблівасцямі (тэрміны і месцы размнажэння, аб’екты корму, спосабы здабычы корму і інш.). Напр., «азімыя» і «яравыя» расы некат. ласосепадобных і асетрападобных рыб нерасцяцца ў адных вадаёмах, але ў розныя тэрміны, што робіць немагчымым абмен спадчыннай інфармацыяй паміж імі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́РЫКАЎ (Мікалай Мікалаевіч) (н. 19.11.1957, г. Гомель),
бел. эстрадны спявак. Засл. арт. Беларусі (1992). Скончыў Гомельскае муз. вучылішча (1978), Бел. кансерваторыю (1983, кл. С.Асколкава). З 1985 саліст Дзярж.акад.нар. хору Беларусі імя Г.Цітовіча, з 1988 саліст-вакаліст Дзярж. аркестра сімф. і эстр. музыкі Беларусі. Валодае моцным прыгожым голасам, тэмбр якога пашыраецца ад мяккага лірычнага барытона да аксамітнага драм. баса. Яго выкананню характэрны тэмперамент, драм. майстэрства, глыбокае пранікненне ў муз. вобраз. У канцэртным рэпертуары значнае месца займаюць песні бел. кампазітараў, у т. л. І.Лучанка, Э.Зарыцкага, Л.Захлеўнага, У.Будніка. Лаўрэат 1-га Усесаюзнага радыёконкурсу «Новыя імёны» (1987), Гран-пры Міжнар. конкурсу «Музыка свету» (1998, Італія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІКЕ́ЙРАС, Альфара Сікейрас (Alfaro Siqueiros) Хасэ Давід (29.12.1898, г. Чыўаўа, Мексіка — 6.1.1974), мексіканскі жывапісец і графік; адзін з заснавальнікаў мексіканскай школы манум. жывапісу. Ганаровы чл.АМСССР (1967). Вучыўся ў АМ (1911), школе Санта-Аніта (1913) у Мехіка. Удзельнік мекс. рэвалюцыі 1910—17. З 1919 працаваў у Францыі і Іспаніі; у 1921 выдаў у Барселоне «Маніфест рэвалюцыйнага мастацтва». Заснавальнік (1922) і ген. сакратар (1923—25) «Рэвалюцыйнага сіндыката працаўнікоў тэхнікі і мастацтва». З 1924 адзін з кіраўнікоў Мексіканскай камуніст. партыі, з 1929 ген. сакратар Мексіканскай унітарнай прафсаюзнай канфедэрацыі. Неаднаразова быў арыштаваны. У 1932—34 і 1935—36 працаваў у ЗША. Дзейнасць С. ў Аргенціне (1933), Чылі (1941—42), на Кубе (1943) паўплывала на развіццё манум. мастацтва ў краінах Лац. Амерыкі. Яго работы вылучаюцца смелым стылем, насычанасцю фарбаў, дынамікай форм. Ствараў манум. кампазіцыі, у якіх канкрэтныя персанажы спалучаюцца з сімвалічнымі ўвасабленнямі сац.-гіст. сіл, выкарыстоўваў новыя метады перспектывы, спалучаў жывапіс са скульптурнымі формамі, ужываў новыямаст. матэрыялы (сінтэтычныя фарбы, керамічную мазаіку і інш.): размалёўкі Нац. падрыхтоўчай школы (1922—23), клуба прафсаюзаў электрыкаў (1939), Палаца прыгожых мастацтваў (1945, 1950—51), Нац. музея гісторыі (пачаў у 1959; усе ў Мехіка). У 1950—60-я г. ў трактоўцы гіст. падзей і вобразаў узмацніліся выразнасць і паліт. вастрыня. Аўтар мазаікі і рэльефаў на фасадзе рэктарата Універсітэцкага гарадка ў Мехіка (1952—54), манум.-дэкар. збудавання «Паліфорум» (1971), якое спалучае архітэктуру, жывапіс і скульптуру станковых карцін, літаграфій, малюнкаў. Іл.гл. таксама ў арт.Мексіка.
Літ.:
Григулевич И.Р. Сикейрос. М., 1980;
Семенов О.С. Д.А.Сикейрос. М., 1980.
С.У.Пешын.
Д.Сікейрас. Размалёўка Нац. музея гісторыі ў Мехіка. 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРТАБАЛЕ́ЎСКІ (Іван Іванавіч) (9.10.1905, Масква — 21.9.1977),
савецкі вучоны ў галіне тэорыі машын і механізмаў. Акад.АНСССР (1946). Герой Сац. Працы (1969). Засл. дз. нав. і тэхн. РСФСР (1945). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.А.Ціміразева (1926). З 1927 выкладаў у ВНУ Масквы, у 1932—49 праф. Маскоўскага ун-та, з 1937 у Ін-це машыназнаўства АНСССР. Распрацаваў класіфікацыю прасторавых механізмаў і вызначыў метады іх кінематычнага аналізу. Вывучаў праблемы тэарэт. і эксперым. метадаў даследавання дынамікі рабочых машын, стварыў новыя метады выпрабавання машын-аўтаматаў. Прэмія імя П.П.Чабышова АНСССР (1946), сярэбраны медаль Чэхаславацкай АН (1966), міжнар. залаты медаль імя Дж.Уата Ін-та інжынераў-механікаў (Англія, 1967).
Літ.:
И.И.Артоболевский: [Биобиблиогр.]. 2 изд. М., 1975.
рускі паэт, перакладчык. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1885). Вучыўся ў Аланецкай гімназіі, у 2-м Пецярбургскім кадэцкім корпусе (1821—27). У 1827—32 служыў у арміі, потым — чыноўнікам у мін-ве фінансаў. Першы зб. «Вершы» (1835) меў шумны, але кароткачасовы поспех. Творчасці Б. ўласцівы вычварнасць, эпігонскае выкарыстанне ходкіх тэм і вобразаў рамант. паэзіі. Пасля 1855 пісаў вершы ў духу «ліберальнага выкрывальніцтва». Выдаў кнігі «Вершы» (т. 1—3, 1856), «Новыя вершы» (1857). Перакладаў на рус. мову творы А.Міцкевіча, Ш.Пецёфі, У.Шэкспіра, Дж.Байрана, І.В.Гётэ, Ф.Шылера, А.Барб’е, В.Гюго і інш.
Тв.:
[Стихи] // Мастера русского стихотворного перевода. Кн. 1. Л., 1968;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЙКА (Барыс Барысавіч) (н. 6.8.1923, в. Ходараўка Горацкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. фізік. Акад.АН Беларусі (1974, чл.-кар. 1969), д-рфіз.-матэм.н. (1965), праф. (1976). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў БДУ (1951). З 1960 у Ін-це фізікі, у 1975—93 дырэктар Ін-та фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі. Навук. працы па фіз. оптыцы, квантавай электроніцы і фізіцы цвёрдага цела. Распрацаваў палярызацыйны метад вывучэння працэсаў вязкага цячэння, стварыў шэраг новых варыянтаў квантавых генератараў, атрымаў і даследаваў новыя высокатэмпературныя звышправодныя матэрыялы. Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Тв.:
Фотопластичность. Мн., 1957 (разам з С.І.Губкіным, С.І.Дабравольскім);
Отражение света от усиливающих и нелинейных сред. Мн., 1988 (разам з М.С.Пятровым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДАПТАЦЫЯГЕНЕ́З (ад адаптацыя + ...генез),
адаптагенез, сукупнасць працэсаў узнікнення, развіцця і морфафізіял. пераўтварэнняў, якія забяспечваюць прыстасаванне (адаптацыю) арганізмаў у працэсе эвалюцыі арган. свету. У вузкім сэнсе адаптацыягенез — узнікненне адаптацый, а працэс развіцця і змены прыстасаванняў у працэсе індывід. жыцця арганізмаў і папуляцый наз.адаптацыямарфозам (тэрмін уведзены рус. біёлагам І.І.Шмальгаўзенам, 1939). Адаптацыягенез звязаны са спадчыннасцю і зменлівасцю. Новыя прыстасаванні фарміруюцца ў выніку выжывання найб. прыстасаваных да існуючых умоў асяроддзя арганізмаў. У працэсе эвалюцыі адны прыстасаванні трацяць сваё значэнне і знікаюць, другія распаўсюджваюцца і робяцца характэрнымі для дадзенай групы арганізмаў. Вылучаюць 2 асн. шляхі адаптыўных пераўтварэнняў групы: павышэнне (або рэзкія змены) узроўню арганізацыі (арамарфоз) і развіццё без змен узроўню арганізацыі (ідыяадаптацыя, кладагенез, адаптыўная радыяцыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ДЗІ, Ады (Ady) Эндрэ (22.11.1877, с. Эрміндсент, Венгрыя — 27.1.1919), венгерскі паэт, публіцыст. Вучыўся ў Дэбрэцэнскім ун-це. Першы зб. «Вершы» (1899). У зб-ках «Новыя вершы» (1906), «Кроў і золата» (1907), «Хацеў бы, каб мяне любілі» (1909), «На чале мерцвякоў» (1918), прасякнутых рэв.-рамант. сімволікай, вытокі якой у фалькл. і біблейскіх вобразах, — непрыняцце тагачаснай рэчаіснасці, душэўная драма і пакуты чалавека 20 ст., трагізм венгерскай гісторыі, пратэст супраць сусв. вайны і адначасова вера ў ачышчальную сілу дэмакр. рэвалюцыі. У вершах традыцыі класічнай венг. паэзіі цесна перапляталіся з мадэрнісцкімі павевамі. Пасмяротны зб. «Апошнія караблі» (1923). На бел. мову асобныя яго вершы перакладалі М.Аўрамчык, М.Калачынскі, Ю.Свірка, Я.Семяжон, М.Хведаровіч.