спадарожнік планеты Юпітэр. Дыяметр 3630 км (адзін з буйнейшых спадарожнікаў планет). Адлегласць ад цэнтра Юпітэра 421,6 тыс.км. Сідэрычны перыяд абарачэння 1 сут 18 гадз 28 мін. Магутныя праявы вулканізму. Мае атмасферу. Адзін з чатырох яркіх спадарожнікаў Юпітэра. Адкрыты Г.Галілеем (1610).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАГО́Р,
гатунак чырвонага дэсертнага вінаграднага віна. Назва ад франц.г.Каор. Асаблівасць тэхналогіі — праграванне парай ці сухім паветрам да 50 °C і вышэй мязгі ці да 80—90 °C цэлых гронак вінаграду. Звычайна мае 16% (аб’ёмных) спірту і 16—20% (аб’ёмных) цукру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШЫ́ НЯРО́ЎНАСЦЬ,
няроўнасць для канечных сум сапраўдных ці комплексных лікаў, якая мае выгляд: (a1b1+...+anbn)2≤(a12+a22+...+an2)(b12+b22+...+bn2). Даказана А.Кашы ў 1821. Інтэгральны аналаг К.н. ўстаноўлены В.Я.Бунякоўскім (гл.Бунякоўскага няроўнасць).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЦІК,
колючая халодная зброя з прамым тонкім двухбакова-вострым клінком і з ручкай, што мае крыжавіну і галоўку. З’явіўся ў канцы 16 ст. як абардажная зброя. Цяпер прадмет форменнага адзення ў ВМФ многіх дзяржаў (параднай формы адміралаў, генералаў, афіцэраў, мічманаў і прапаршчыкаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́ХАВІЦКІ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў 1957 у г.Ляхавічы Брэсцкай вобл. як вет. тэхнікум, з 1969 саўгас-тэхнікум, з 1996 сучасная назва. Спецыяльнасці (1998/99 навуч.г.): аграномія, плодаагародніцтва, заатэхнія, ветэрынарыя. Мае вучэбную гаспадарку. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІТАДЫНА́МІКА,
раздзел вучэння пра магнетызм, у якім разглядаюцца працэсы намагнічвання ў палях, што мяняюцца ў часе. Вывучэнне частотнай залежнасці магн. уласцівасцей (напр., магнітнага рэзанансу) мае значэнне ў сувязі з выкарыстаннем ферамагн. матэрыялаў у прыладах і апаратах, што працуюць у пераменных палях (гл.Ферамагнетызм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕ́ТРАНАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ, паветраны паток,
сістэма вятроў у трапасферы і стратасферы, якая разглядаецца звычайна як адзінае, устойлівае ў часе, атм. ўтварэнне. Уваходзіць у склад агульнай цыркуляцыі атмасферы, ахоплівае шырокія прасторы (напр., цыклоны, пасаты, мусоны) або маемясц. значэнне (брызы, горнадалінныя вятры і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДКІСЛЕ́ННЕ ГЛЕБ,
павелічэнне кіслотнасці глебы прыродным (натуральным) шляхам ці пад уплывам антрапагеннага ўздзеяння. Мае адмоўны характар, найчасцей звязана з выпаданнем кіслотных дажджоў і з’яўляецца адным з відаў забруджвання глеб (за выключэннем штучнага падкіслення шчолачных глеб у с.-г. вытв-сці, лесаводстве і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЛІ́КУЛА (лац. pellicula памяншальнае ад pellis скура),
1) тонкі эластычны або цвёрды ахоўны слой пратаплазмы на паверхні цела многіх прасцейшых (жгуціканосцы, інфузорыі і інш.) і некат. аднаклетачных водарасцей (хрызаманадавыя, эўгленавыя). Вонкавая паверхня П. часта мае розныя вырасты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РО́ВЕР»
(Rover),
сям’я легкавых аўтамабіляў сярэдняга класа аднайменнай англ. фірмы. Выпускаюцца з 1904. Большасць мадэлей мае кузаў седан ці хэтчбэк, бензінавы рухавік магутнасцю ад 39 да 148 кВт; найб. скорасць ад 143 да 240 км/гадз.
Легкавы аўтамабіль «Ровер» мадэль «114 кабрыялет».