ІВА́ШЫН Уладзімір Рыгоравіч (н. 8.6.1918, в. Кукшавічы Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),
бел.гісторык. Д-ргіст.н., праф. (1973). Засл. работнік вышэйшай школы БССР (1976). Скончыў Алма-Ацінскі пед.ін-т (1947). У 1938—46 у Сав. Арміі, у 1950—94 у БДУ выкладчык, дэкан, прарэктар. Аўтар прац па гісторыі Кастр. рэвалюцыі «Вялікі Кастрычнік у Мінску» (1957), «Барацьба бальшавікоў Беларусі супраць карнілаўшчыны» (1962), «Кастрычнік у Беларусі» (разам з І.М.Ігнаценкам, 1967), «Бальшавікі Беларусі і Заходняга фронту ў барацьбе за ажыццяўленне ленінскага Дэкрэта аб міры» (1972). Адзін з аўтараў працы «Перамога Савецкай улады ў Беларусі» (1967).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛАВА́ЙСКІ Дзмітрый Іванавіч (11.2.1832, г. Чаплыгін Ліпецкай вобл., Расія — 15.2.1920),
рускі гісторык. Скончыў Маскоўскі ун-т (1854). Аўтар манаграфій «Гісторыя Разанскага княства» (1858), «Гродзенскі сейм 1793. Апошні сейм Рэчы Паспалітай» (1870), «Даследаванні пра пачатак Русі» (1876). Выступаў супраць нарманскай тэорыі ўзнікнення Рас. дзяржавы. Асн. праца І. «Гісторыя Расіі» (т. 1—5, 1876—1905) будавалася па канцэпцыі М.М.Карамзіна і мела кампілятыўны характар. Аўтар афіц. школьных падручнікаў па гісторыі Расіі, напісаных з манархічных пазіцый.
Тв.:
Краткие очерки русской истории. М., 1992;
Очерки отечественной истории. М., 1995.
Літ.:
Шапиро А.Л. Русская историография с древнейших времен до 1917 г. 2 изд. М, 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПАЧО́Ў Яфрэм (Афроім) Майсеевіч (10.7.1914, г. Трубчэўск Бранскай вобл., Расія —18.8.1988),
бел.гісторык. Д-ргіст.н. (1970). Скончыў Варонежскі пед.ін-т (1937). У 1940—41 дырэктар Цэнтр.дзярж. архіва Літ. ССР. З 1946 дырэктар Цэнтр.дзярж. архіва Кастр. рэвалюцыі БССР, у 1953—85 у Ін-це гісторыі АН Беларусі. Навук. працы па сац.-эканам. развіцці гарадоў Беларусі 17—18 ст.
Тв.:
Феодальные юридики в королевских городах Белоруссии XVII—XVIII вв. // Сов. славяноведение. 1968. № 6;
Узнікненне і развіццё Слуцкай вотчыннай мануфактуры шаўковых паясоў // Весці АНБССР. Сер. грамад. навук. 1982. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮ́ШКА Іван Іванавіч (н. 31.7.1919, в. Букарава Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
гісторык. Д-ргіст.н. (1963), праф. (1980). Скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны ін-т (1947). З 1952 у Ін-це славяназнаўства і балканістыкі Рас.АН. Гал. рэдактар час. «Советское славяноведение» (1965—86), прэзідэнт Міжнар. камісіі па славяназнаўстве (1985—90). Даследуе агр. гісторыю сярэднеўсходняга еўрап. рэгіёна, новую і навейшую гісторыю Польшчы і сав.-польскія адносіны.
Тв.:
Крестьянская реформа 1864 г. в Царстве Польском. М., 1962;
Прусская аграрная реформа. М., 1989;
Аграрные реформы в Австрии, Пруссии и России в период перехода от феодализма к капитализму: (Сравнит. очерк). М., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЯЛО́ВІЧ Міхаіл Восіпавіч (2.10.1828, мяст. Кузніца, Польшча — 4.9.1891),
гісторык, этнограф, публіцыст, адзін з гал. ідэолагаў заходнерусізму. Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію (1855). Выкладаў у Рыжскай і Пецярбургскай духоўных семінарыях. Абараняў панславісцкую канцэпцыю гісторыі Расіі. Гіст. канцэпцыю заходнерусізму сфармуляваў у прамове «Гістарычная жывучасць рускага народа і яго культурныя асаблівасці» (1883). Аўтар прац па царк. і паліт. гісторыі Беларусі: «Літоўская царкоўная унія» (т. 1—2, 1859—61), «Лекцыі па гісторыі Заходняй Расіі» (1864), «Гісторыя ўз’яднання заходнярускіх уніятаў старых часоў» (1873) і інш.
Тв.:
История русского самосознания: По историческим памятникам и научным сочинениям. 4 изд. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВІТНІ́ЦКАЯ Алена Дзмітрыеўна (8.10.1919, Масква — 5.7.1981),
расійскі гісторык архітэктуры. Канд.тэхн.н. (1947). Скончыла Маскоўскі арх.ін-т (1941). З 1941 працавала ў НДІпрамысл. збудаванняў, тэорыі і гісторыі архітэктуры ў Маскве. Адзін з першых даследчыкаў помнікаў жылой, грамадз. і культавай архітэктуры Беларусі: «Старыя гарадскія драўляныя дамы паўднёва-заходняй Беларусі» (1961), «Планіроўка Гродна ў XVI—XVIII стст.» (1964), «Малавядомыя зальныя збудаванні Беларусі канца XV—пачатку XVI ст.» (1967), «Калегіумы Беларусі XVII ст.» (1969), «Адміністрацыйныя будынкі Беларусі канца XVIII ст.» (1972) і інш.
Тв.:
Всеобщая история архитектуры. Т. 6. М., 1968 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЗУН Міхаіл Сямёнавіч (н. 10.8. 1935, в. Мышкавічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.гісторык. Д-ргіст.н. (1996). Скончыў БДУ (1957). З 1957 дырэктар школ у Дунілавіцкім і Кіраўскім р-нах, з 1965 на кафедры гісторыі стараж. свету і сярэдніх вякоў БДУ. Працы па гісторыі Стараж. Грэцыі і рус.правасл. царквы. Адзін з аўтараў эксперым. падручніка для школ «Гісторыя старажытнага свету» (1998).
Тв.:
Социально-политическая борьба в Афинах в 444—425 гг. до н.э.Мн., 1975;
Русская православная церковь на службе эксплуататорских классов, X в. — 1917 г.Мн., 1984;
Русская православная церковь, 1917—1945 гг.Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́СМАЧ Генадзь Аркадзевіч (н. 7.7.1953, в. Асташкі Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),
бел.гісторык. Д-ргіст.н. (1990), праф. (1991), чл.-кар.Бел. акадэміі адукацыі. Скончыў БДУ (1976). З 1993 заг. кафедры ўсеагульнай гісторыі Бел.пед. ун-та. Даследуе барацьбу кампартыі Аўстрыі супраць фашызму ў 1920-я г., ролю рабочага класа і паліт. партый Веймарскай рэспублікі, сав.-герм. і бел.-герм. адносіны ў найноўшы час. Аўтар прац «Крызіс германскага лібералізму ў гады Веймарскай рэспублікі» (1989), «Трагедыя куміраў рэвалюцыі» (1994, з А.Космач), сааўтар навуч. дапаможніка для школ «Сусветная гісторыя навейшага часу» (кн. 1—2, 1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́ЎЧАНКА Пётр Кузьміч (н. 13.8.1950, г. Смалявічы Мінскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі, гісторык, дыпламат.Канд.гіст.н. (1976). Скончыў БДУ (1972). З 1975 выкладчык у БДУ, адначасова на парт. рабоце. З 1985 сакратар Мінскага гаркома КПБ. У 1990—94 міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Мае дыпламат. ранг надзвычайнага і паўнамоцнага пасла СССР (1990). Кіраўнік дэлегацыі Беларусі на 45—48-й сесіях Ген. Асамблеі ААН. З 1998 надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Японіі. Дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь у 1990 і 1995—96, старшыня камісіі па міжнар. справах Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь (1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАВІ́С (Lavisse) Эрнест (17.12.1842, Ле-Нув’ён-ан-Цьераш, Францыя — 18.8.1922),
французскі гісторык. Чл.Франц. акадэміі (1892), праф. Сарбоны (1888). Скончыў Вышэйшую нармальную школу (1865), у 1904—19 яе дырэктар. Пасля паражэння Францыі ў франка-прускай вайне 1870—71 вывучаў гісторыю Германіі, пераважна Прусіі, спрабуючы знайсці тлумачэнне яе ваен. і паліт. поспехам. Адзін з рэдактараў (з А.Рамбо) і аўтараў калект. прац «Сусветная гісторыя з IV ст. да нашага часу» (т. 1—12, 1893—1901), «Гісторыя Францыі са старажытнасці да рэвалюцыі» (т. 1—9, 1903—11) і «Гісторыя сучаснай Францыі ад рэвалюцыі да міру 1919» (т. 1—10, 1920—22).