расійскі кампазітар, муз.-грамадскі дзеяч; адзін з буйнейшых майстроў сав. песні. Нар.арт.СССР (1967). Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1936). У 1948—64 старшыня праўлення Ленінградскага аддзялення Саюза кампазітараў Расіі. У 1957—74 сакратар Саюза кампазітараў СССР, з 1960 — Саюза кампазітараў Расіі. Яго муз. стыль вылучаюць рус.нац. склад, апора на традыцыі нар. і быт. музыкі, глыбокі лірызм, прастата выказвання. Сярод твораў: балет «Тарас Бульба» (1940); аперэты «Самае запаветнае» (1951), «Алімпійскія зоркі* (1962) і інш.; музыка да спектакляў драм.т-ра і кінафільмаў, песні, у т. л. «Вечар на рэйдзе» (1941), «На сонечнай паляначцы» (1943), «Салаўі» (1944), «Дзе ж вы цяпер, сябры-аднапалчане» (1947), «Падмаскоўныя вечары» (1956), «Балада пра салдата» (1961) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1943, 1947. Ленінская прэмія 1959.
Літ.:
Кремлев Ю. В.П.Соловьев-Седой: Очерк жизни и творчества. Л., 1960;
Хентова С.М. Соловьев-Седой в Петрограде-Ленинграде. Л., 1984.
французскі пісьменнік; прадстаўнік «новага рамана». Вучыўся ў Парыжы, Оксфардзе і Кембрыджы. На яго эстэт. фарміраванне паўплывалі У.Фолкнер і экзістэнцыялісты (асабліва А.Камю). Асн. тэмы яго твораў — мастацтва і вайна, асоба і гісторыя, чалавек сярод людзей. Аўтар раманаў «Вясна свяшчэнная» (1954), «Вецер» (1957), «Трава» (1958), «Дарогі Фландрыі» (1960), «Атэль «Палас» (1962), «Гісторыя» (1967), «Фарсальская бітва» (1969), «Трыпціх» (1973), «Урок рэчаў» (1975), «Георгікі» (1981), «Акацыя» (1989), кніг успамінаў, літ. эсэ, у якіх выклаў свае погляды на «новы раман». Творы С. адметныя падкрэсленай эксперыментальнасцю, адмаўленнем ад храналогіі, персанажа і сюжэта ў традыц. сэнсе, прасторава-часавымі напластаваннямі, знешняй алагічнасцю і кампазіцыйнай фрагментарнасцю, разгорнутымі апісаннямі і перанасычанасцю дэталямі, выкарыстаннем «плыні свядомасці», часам пунктуацыйнай ускладненасцю. Нобелеўская прэмія 1985.
Тв.:
Рус.пер. — Дороги Фландрии // Бютор М Изменение;
Роб-Грийе А. В лабиринте;
Симон К. Дороги Фландрии;
Саррот Н. Вы слышите их? М., 1983.
Літ.:
Еремеев Л.А. Французский «новый роман». Киев, 1974;
масавыя арганізацыі, якія аб’ядноўвалі грамадзян для заняткаў фізкультурай і спортам.
Ствараліся паводле тэр. і вытворча-галіновай адзнак. Пярвічнымі арг-цыямі ДСТ былі калектывы фіз. культуры і спарт. клубы прадпрыемстваў, калгасаў, саўгасаў, навуч. устаноў. У СССР дзейнічалі 7 усесаюзных С.т.: «Буравеснік», «Воднік», «Дынама», «Зеніт», «Лакаматыў», «Спартак», «Працоўныя рэзервы»; 30 рэсп. ДСТ (15 з іх аб’ядноўвалі калектывы фіз. культуры прамысл. прадпрыемстваў і інш., 15 — сельскія спарт. калектывы). У інш. краінах аналагам С.т. з’яўляюцца аматарскія і прафес.спарт. клубы.
На Беларусі да 1917 існавалі аддзяленні ўсерас. «Т-ва садзейнічання фіз. развіццю вучнёўскай моладзі», С.т. «Санітас», «Сокал», «Унітас», яўр.нац. С.т. «Макабі» і інш. З 1930-х г. дзейнічалі рэсп. арг-цыі ўсесаюзных ДСТ: «Лакаматыў» (з 1936), «Працоўныя рэзервы» (з 1944), «Дынама», «Спартак», «Буравеснік» (з 1958), «Воднік» (з 1964); рэсп. т-вы «Ураджай» (сельскае, з 1956), «Чырвоны сцяг» (прафсаюзнае, з 1958). У 1985—93 пасля рэарганізацый С.т. раз’яднаны на асобныя фізкультурна-спарт. клубы і арг-цыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТКАЧО́Ў Павел Іванавіч (3.9.1930, с. Скадаінаўка Каменскага р-на Растоўскай вобл., Расія — 1.1.1998),
бел. пісьменнік, літ.-знавец. Д-рфілал.н. (1981), праф. (1982). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1983). Скончыў БДУ (1955). З 1955 працаваў у газ. «Зорька», «Піянер Беларусі» (1960—64). З 1969 у БДУ (у 1981—86 дэкан ф-та журналістыкі). Друкаваўся з 1947. Пісаў на бел. і рус. мовах пераважна для дзяцей: кн. «Мікіткаў падарунак» (1960), «Вішнёвая квецень» (1965), «Самае галоўнае» (1977), аповесці «Пра Сяргейку і лясных жыхароў» (1961), «Піліпка з Галубінай Слабодкі» (1969), «Граніца была побач» (1972). Даследаваў памфлет і сатыру: манаграфіі «Вечны бой: (Памфлетная спадчына Я.Галана і традыцыі М.Горкага)» (1970), «Іду на вы» (1975), «Граніцы жанру» (1977).
Тв.:
Час світальнай зоркі: Выбранае. Мн., 1980;
«Сатиры злой звенящая строка...»: Природа смеха в памфлете. Мн., 1980;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫ́ЛЕР (ад англ. thrill нервовае ўздрыгванне, хваляванне),
асаблівы тып прыгодніцкіх фільмаў, літ. твораў, у якіх спецыфічныя сродкі павінны выклікаць у гледача ці чытача моцныя эмоцыі (трывожнае чаканне, непакой, страх і інш.). Элементы Т. выкарыстоўваюць таксама ў дэтэктывах, «фільмах жахаў», гангстэрскіх і «чорных» фільмах (крымінальныя фільмы, прасякнутыя адчуваннем безвыходнасці, ірацыянальнасці зла). У Т. акцэнт робіцца на псіхал. перажыванні персанажаў, звязаных са злачынствам. Шырока выкарыстоўваецца сюжэтны прыём зацягвання драм. паузы, якая выклікае нервовы непакой, а таксама модныя выразныя сродкі — натуралістычныя падрабязнасці, шумавыя эфекты, спец.муз. афармленне і інш. Адзін з першых гукавых Т. — «М» («Забойца»; 1931, рэж. Ф.Ланг). Сцвярджэнне Т. ў кіно звязана з творчасцю англа-амер. рэж. А.Хічкака: фільмы «Жыхар» (1926), «Рэбека» (1940), «Псіхоз» (1960) і інш. Вядомасць набылі таксама Т. «Прабачце, вы памыліліся нумарам» (1948, рэж. А.Літвак), «Ліфт на эшафот» (1957, рэж. Л.Маль), «Маўчанне ягнят» (1991, рэж. Дж.Дэме), «Сем» (1995, рэж. Д.Фінчэр), «Экзістэнцыя» (1999, рэж. Д.Кроненберг) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУНЭ́ЛЬ (англ. tunnel),
гарызантальнае ці нахіленае падземнае збудаванне для транспарту, пешаходаў, пропуску вады, розных камунікацый і інш. Паводле прызначэння і канстр. асаблівасцей адрозніваюць Т. на шляхах зносін — чыг., метро, аўтадарожны, пешаходны; Т. гідратэхнічны — у сістэмах ГЭС, меліярацыі і водазабеспячэння. Бываюць падземныя і падводныя, горнага тыпу (для сувязі ў горнай мясцовасці).
Аправа Т. (пастаянныя ўмацаванні, абліцоўка) утварае ўнутр. паверхню і ўспрымае горны ціск, засцерагае ад абвалаў і падземных вод. Абкладанне аправы робіцца з маналітнага бетону і жалезабетону, зборная — з метал. (пераважна чыгунных) або жалезабетонных цюбінгаў і блокаў. Першы Т. (трансп. і пешаходны) пракладзены пад р. Еўфрат у Вавілоне ў 2180 да н.э.; суднаходны — у Францыі (1679—81), чыг. — у Вялікабрытаніі (1826—30). Самы доўгі падземны Т. — Сімплонскі (19,8 км), злучае Швейцарыю і Італію, найдаўжэйшыя падводныя — Сейкан (53,8 км, злучае яп. а-вы Хонсю і Хакайда; Еўратунэль (50,5 км, злучае Францыю і Вялікабрытанію).
І.І.Леановіч.
Да арт.Тунэль. Схема Еўратунэля пад пралівам Ла-Манш паміж Вялікабрытаніяй і Францыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́ХНІКА БЯСПЕ́КІ,
сістэма арганізацыйных мерапрыемстваў і тэхн. сродкаў, якія прадухіляюць уздзеянне на работнікаў небяспечных вытв. фактараў; ахова ўсяго арганізма чалавека або асобных яго органаў ад неспрыяльнага ўплыву тэхнал. працэсаў, тэхн. сродкаў і прадметаў працы. Сістэма нарматыўных актаў Т.б. Рэспублікі Беларусь, заснаваная на Канстытуцыі і Кодэксе законаў аб працы, абавязковая для выканання ўсімі арг-цыямі незалежна ад формы ўласнасці.
Арганізац. мерапрыемствы па Т.б. ўключаюць: інструктаж і навучанне работнікаў бяспечным і бясшкодным метадам працы, карыстанню ахоўнымі сродкамі, распрацоўку і ўкараненне рэгламентаў працы і адпачынку пры выкананні цяжкіх работ у шкодных умовах і г.д. Паводле сферы выкарыстання адрозніваюць адзіныя правілы па Т.б. для ўсіх галін нар. гаспадаркі; міжгаліновыя, што рэгламентуюць бяспеку працы для пэўнага віду работ у розных галінах вытв-сці; галіновыя, якія адносяцца да канкрэтнай вытв-сці. Абавязкі па Т.б. заканадаўствам ускладзены на наймальніка. Нагляд і кантроль за яе выкананнем ажыццяўляюць спец. ўпаўнаважаныя органы, прафсаюзы, Саветы дэпутатаў, мін-вы і ведамствы, пракуратура. Гл. таксама Ахова працы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЭ́ЙК АСТРАВЫ́ (Wake island),
уладанне ЗША у цэнтр.ч. Ціхага ак., на паўн. перыферыі Мікранезіі. Уключае а-вы Уэйк, Уілкс і Піл. Пл. 6,5 км². Нас. каля 2 тыс.чал. (1998) — амерыканцы (ваеннаслужачыя і кантрактнікі). Уэйк — атол падковападобнай формы, узвышаецца над паверхняй акіяна ў сярэднім на 3,5 м. Клімат пасатны, параўнальна сухі. Ападкаў да 1000 мм за год. Бываюць тайфуны. Глебы пясчаныя, малаўрадлівыя. Жывёльны і расл. свет бедны. Усе прамысл. і харч. тавары імпартуюцца. Кабельная сувязь з Ганалулу і Гуамам.
Атол Уэйк да адкрыцця ісп. мараплаўцам А.Менданья дэ Нейра у 1568 і паўторна ў 1796 англ. капітанам У.Уэйкам быў ненаселены. З 1899 уладанне ЗША. Напярэдадні 2-й сусв. вайны тут пачалі буд-ваваен. базы. У 1941—45 акупіраваны яп. войскамі. Пасля вайны на в-ве Уэйк створана база ВПС ЗША Аэрадром на в-ве Уэйк выкарыстоўваецца як месца для аварыйных пасадак самалётаў пры выкарыстанні трансціхаакіянскіх рэйсаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУКО́ЦКАЕ МО́РА,
ускраіннае мора Паўн. Ледавітага ак., каля берагоў Азіі і Паўн. Амерыкі. Абмывае паўн. берагі Чукоцкага п-ва і паўн.-зах. берагі Аляскі. Злучаецца Берынгавым пралівам з Ціхім ак. і пралівам Лонга з Усх.-Сібірскім морам. Пл. 595 тыс.км². Пераважныя глыбіні 25—30 м, на Пн павялічваюцца да 200 м. Найб.глыб. 1256 м. Берагавая лінія слаба парэзана. Берагі пераважна гарыстыя, шмат лагун і намыўных кос. Буйныя залівы: Калючынская губа, Кацэбу. А-вы Урангеля, Геральд і Калючын. Клімат арктычны. Сярэдняя т-ралют. ад -21 да -27 °C, ліп. 2,5—3,5 °C. Летам т-ра вады на паверхні ад 4 да 12 °C, зімой ад -1,6 да -1,8 °C;’б.ч. года ўкрыта таросістымі льдамі, ад якіх часткова вызваляецца на Пд у канцы лета. Салёнасць вады 24—32‰. Прылівы паўсутачныя на З і няправільныя паўсутачныя на У (0,1—0,2 м). Рыбалоўства (галец, палярная траска), промысел маржоў, цюленяў, нерпы. Найбуйн. порт — Уэлен (Чукоцкі п-аў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТА́ЙНА—ГА́РДЭНБЕРГА РЭФО́РМЫ,
буржуазныя пераўтварэнні ў 1807—14 у Прусіі, здзейсненыя ўрадамі Г.Ф.К.Штайна і К.А.Гардэнберга. У 1807—11 скасавана асабістая залежнасць сялян ад землеўладальнікаў пры захаванні феад. павіннасцей за карыстанне зямлёй; дазволены продаж зямлі ўласнікамі, што дало магчымасць купляць яе замежным сялянам і гараджанам; уведзены выкуп сялянамі іх павіннасцей пры ўмове ўступкі землеўладальніку ад трэці да паловы замацаванага за селянінам зямельнага ўчастка або выплаты 25-кратнага памеру гадавых плацяжоў за яго. Гэтыя рэформы спрыялі развіццю рыначных адносін (капіталізму) у сельскай гаспадарцы пры захаванні буйнога дваранскага (юнкерскага) землеўладання і інш.феад. перажыткаў. У 1808 уведзена абмежаванае самакіраванне ў гарадах, створаны мін-вываен., унутр., замежных спраў, юстыцыі і фінансаў; у кожнай правінцыі ўведзена пасада обер-прэзідэнта — вышэйшага кіраўніка, што ўзмацніла бюракратычную цэнтралізацыю краіны. У 1810—11 уведзена свабода вытв. дзейнасці, якую раней стрымлівала цэхавая сістэма. Паводле ваен. рэформы 1807—14 скасаваны прывілеі дваранства на заняцце афіцэрскіх пасад, рэзка абмежаваны цялесныя пакаранні салдат, уведзена ўсеагульная воінская павіннасць (1814), створана нац. міліцыя — ландвер.