гарызантальнае ці нахіленае падземнае збудаванне для транспарту, пешаходаў, пропуску вады, розных камунікацый і інш. Паводле прызначэння і канстр. асаблівасцей адрозніваюць Т. на шляхах зносін — чыг., метро, аўтадарожны, пешаходны; Т. гідратэхнічны — у сістэмах ГЭС, меліярацыі і водазабеспячэння. Бываюць падземныя і падводныя, горнага тыпу (для сувязі ў горнай мясцовасці).
Аправа Т. (пастаянныя ўмацаванні, абліцоўка) утварае ўнутр. паверхню і ўспрымае горны ціск, засцерагае ад абвалаў і падземных вод. Абкладанне аправы робіцца з маналітнага бетону і жалезабетону, зборная — з метал. (пераважна чыгунных) або жалезабетонных цюбінгаў і блокаў. Першы Т. (трансп. і пешаходны) пракладзены пад р. Еўфрат у Вавілоне ў 2180 да н.э.; суднаходны — у Францыі (1679—81), чыг. — у Вялікабрытаніі (1826—30). Самы доўгі падземны Т. — Сімплонскі (19,8 км), злучае Швейцарыю і Італію, найдаўжэйшыя падводныя — Сейкан (53,8 км, злучае яп. а-вы Хонсю і Хакайда; Еўратунэль (50,5 км, злучае Францыю і Вялікабрытанію).
І.І.Леановіч.
Да арт.Тунэль. Схема Еўратунэля пад пралівам Ла-Манш паміж Вялікабрытаніяй і Францыяй.