ВАВІ́ЛАЎ (Антон Уладзіміравіч) (н. 27.7.1949, г. Паставы Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне машыназнаўства. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1992). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1971). У 1972—82 у Цэнтр.НДІ механізацыі і электрыфікацыі, з 1982 у Бел.політэхн.акадэміі. Навук. працы ў галіне машынабудавання і механізацыі буд-ва.
Тв.:
Механизация процессов отделения и переработки маломерной древесины. Мн., 1982;
Строительные и дорожные машины многоцелевого назначения. Мн., 1991 (разам з Л.І.Пераднёй).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДА́НАЎ (Аляксандр Фёдаравіч) (26.8.1926, в. Баркова Пашскага р-на Ленінградскай вобласці — 8.7.1993),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1984), праф. (1986). Скончыў БДУ (1961). З 1961 на парт. рабоце. У 1967—93 выкладаў, загадваў кафедрай паліталогіі і сацыялогіі ў Бел. палітэхн. акадэміі. Даследаваў тэарэтыка-метадалагічныя праблемы сац. палітыкі і выхавання асобы. Аўтар манаграфій па пытаннях фарміравання работніка матэрыяльнай вытв-сці, станаўлення сац. аднароднасці працы, артыкулаў па паліталогіі, эстэтыцы і эстэт. выхаванні працоўных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЫ́КІН (Міхаіл Кірылавіч) (н. 1.7.1930, в. Кавалі Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне буд. механікі. Канд.тэхн.н. (1965), праф. (1990). Засл. будаўнік (1980) і засл. работнік нар. адукацыі (1991) Беларусі. Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1955). З 1956 у Бел.політэхн.акадэміі (у 1980—93 прарэктар). Працы па разліках тэмпературнага ўплыву на лінейна-дэфармавальныя сістэмы трубаправодаў рознага тэхнал. прызначэння.
Тв.:
Справочник по сопротивлению материалов. Мн., 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНСІ́МАЎ (Георгій Паўлавіч) (н. 3.6.1922, ст. Ладажская Краснадарскага краю),
рускі рэжысёр, педагог. Нар.арт.СССР (1986). У 1953—64, 1980—90 і з 1995 рэжысёр Вял.т-ра Расіі. У 1964—75 маст. кіраўнік і гал.рэж. Маскоўскага т-ра аперэты. З 1972 праф.Рас.акадэміітэатр. мастацтва. Сярод пастановак: «Утаймаванне свавольніцы» В.Шабаліна (1957), «Аповесць пра сапраўднага чалавека» С.Пракоф’ева (1960). Паставіў «Вайну і мір» Пракоф’ева ў Празе (1970). Дзярж. прэмія СССР 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЕ́ЙКА (Аляксандр Фёдаравіч) (н. 13.2.1950, Мінск),
бел. вучоны ў галіне механікі трансп. сродкаў. Д-ртэхн.н., праф. (1994). Сын Ф.А.Апейкі. Скончыў БПІ (1972). З 1978 у Бел.політэхн.акадэміі. Навук. працы па камп’ютэрным мадэліраванні, сінтэзе сістэм кіравання і аптымізацыі трансп. сродкаў.
Тв.:
Теория поворота гусеничных машин. М., 1984 (разам з В.У.Гуськовым);
Методы моделирования систем с сосредоточенными параметрами // Применение математических методов и ЭВМ: Вычислительные методы проектирования оптимальных конструкций. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛ ((Bell) Даніэль) (н. 10.5.1919, Нью-Йорк),
амерыканскі сацыёлаг і публіцыст. Праф. Калумбійскага (1952—69) і Гарвардскага (з 1969) ун-таў. Старшыня «Камісіі 2000 года» Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Адзін са стваральнікаў канцэпцыі «постіндустрыяльнага грамадства» і «канца веку ідэалогіі», тэарэтык сац. прагназавання і планавання. Гал. працы: «Канец ідэалогіі» (1960), «Капіталізм сёння» (1971), «Станаўленне постіндустрыяльнага грамадства» (1973), «Супярэчнасці капіталістычнай культуры» (1976) і інш.
Літ.:
Деменченок Э.В. Современная технократическая идеология США. М., 1984.
англійскі фізік і хімік. Адзін з заснавальнікаў Лонданскага каралеўскага т-ва. Адукацыю атрымаў у Жэнеўскай акадэміі (1638—44). Навук. працы па малекулярнай фізіцы і механіцы, па вывучэнні цеплавых, аптычных і акустычных з’яў. Адкрыў (1662) закон залежнасці аб’ёму газу ад ціску (гл.Бойля—Марыёта закон). Сфармуляваў паняцце хім. элемента (1661), залажыў асновы якаснага хім. аналізу.
Літ.:
Голин Г.М., Филонович С.Р. Классики физической науки М., 1989. С. 95.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРО́ЎКА (Юрый Пятровіч) (н. 20.11.1936, Мінск),
бел. вучоны-юрыст, грамадскі дзеяч. Сын П.У.Броўкі. Д-рюрыд.н. (1991), праф. (1993). Скончыў БДУ (1959), дзе і працуе. З 1994 адначасова ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Навук. працы ў галіне міжнар. права. Дырэктар Броўкі Петруся літаратурнага музея ў Мінску (з 1982).
Тв.:
Международная правосубъектность БССР. Мн., 1967;
Белорусская ССР — суверенный участник международного общения. Мн., 1974;
Белорусская ССР и прогрессивное развитие международного права. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛКАЎ (Ігар Пятровіч) (н. 21.10.1931, г. Прыволжск, Расія),
бел. вучоны ў галіне спарт. фізіялогіі. Д-рбіял.н. (1994). Скончыў Омскі ін-тфіз. культуры (1961). З 1969 у Гомельскім ун-це, з 1982 у Бел.політэхн.акадэміі. Навук. працы: па ўздзеянні розных рэжымаў рухальнай актыўнасці на фіз. развіццё дзяцей; па пытаннях кіравання трэніровачным працэсам; узаемасувязях фіз. і разумовай працаздольнасці пры выкананні фіз. нагрузкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАРО́ДНІЦТВА БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ ІНСТЫТУ́Т Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1990 у Мінску на базе Бел.НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва. Асн. кірункі даследаванняў: стварэнне высокапрадукцыйных сартоў і гібрыдаў агароднінных культур і тэхналогій вытв-сці іх насення; распрацоўка энергазберагальных і прыродаахоўных тэхналогій і сістэм вядзення агародніцтва ў адкрытым і ахаваным грунце і інш. Ін-там створана больш за 100 сартоў і гібрыдаў агароднінных культур.