КАРАТКЕ́ВІЧ Піліп Мацвеевіч (14.11.1881, г.п. Глуск Магілёўскай вобл. — 20.3.1921),
бел.паліт. дзеяч. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1901), настаўнічаў. На 1-м Усерас. з’ездзе сял. дэпутатаў (май 1917, Петраград) увайшоў у групу «14-ці беспартыйных» з Беларусі на чале з М.В.Фрунзе, абраны чл. Выканкома Усерас. Савета сял. дэпутатаў. У 1917 старшыня выканкома Бабруйскага пав. Савета сял. дэпутатаў, нам. старшыні Бел.абл.к-та пры Усерас. Савеце сял. дэпутатаў, узначальваў (з В.Селіванавым) Бел. аддзел Наркамнаца. Дэлегат Усебел. з’езда 1917. У 1918 і 1919 арыштоўваўся ням. і польск. ўладамі. З 1920 на пед. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЛО́ВІЧ Аляксандр Мікалаевіч (н. 28.7.1961, г. Гродна),
бел. спартсмен (цяжкая атлетыка, вагавая катэгорыя больш за 110 кг). Засл. майстар спорту СССР (1988). Засл. работнік фіз. культуры і спорту Беларусі (1992). Скончыў Гродзенскі ун-т (1983). З 1997 трэнер абл. школы вышэйшага спарт. майстэрства. Чэмпіён XXIV (1988, Сеул) і XXV (1992, г. Барселона, Іспанія) Алімп. гульняў. Чэмпіён (1987, г. Острава, Чэхаславакія; 1989, Афіны; 1991, г. Донаўэшынген, Германія; 1994, г. Стамбул, Турцыя) і сярэбраны прызёр (1983, Масква) чэмпіянатаў свету. Чэмпіён Еўропы (1989—90). Чэмпіён СССР (1983, 1989, 1991—92). 12-разовы рэкардсмен свету (1983—84, 1987, 1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДАЛІ́РЫЙ (Iphiclides podalirius, або Papilio podalirius),
дзённы матыль сям. паруснікаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўн. Афрыцы. Трапляецца на лясных палянах, у зарасніках цёрну. На Беларусі вельмі рэдкі (адзначаны ў Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абл.). Занесены ў Чырв. кнігу.
Размах крылаў да 8 см. Афарбоўка бледна-жоўтая, на пярэдніх чорныя клінападобныя палосы, заднія з чорна-блакітнай аблямоўкай. Каля асновы задніх крылаў пляма, на канцы хвосцікі даўж. да 20 мм. Дарослыя кормяцца нектарам кветак, вусені — лісцем цёрну, вішні і інш. раслін, пераважна з сям. ружавых. 1—2 пакаленні за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАДО́ВЫ ГАДАВА́ЛЬНІК,
участак зямлі ці гаспадарка, дзе вырошчваюць пасадачны матэрыял раянаваных і перспектыўных сартоў пладовых культур. Мае аддзяленні: размнажэння з участкамі пасяўным (школа сеянцаў), чаранковым, атожылкавым; фарміравання (школа саджанцаў); матачных насаджэнняў; дэкаратыўных і лясных парод. На Беларусі П.г. ў БелНДІ пладаводства, Гродзенскім занальным с.-г. ін-це, Лужаснянскім с.-г. тэхнікуме (Віцебскі р-н), Жыліцкім саўгасе-тэхнікуме (Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл.), Брэсцкай абл. доследнай станцыі, эксперым. базах «Русінавічы» (пас. Самахвалавічы, Мінскі р-н), «Руткевічы» (Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл.), саўгасе «Зубкі» (Клецкі р-н Мінскай вобл.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАК (Pollack) Міхай (1773, Вена — 5.1.1855),
венгерскі архітэктар, прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў Венскай АМ. З 1799 працаваў у Пешце. Пабудовы П. ў значнай ступені ствараюць класіцыстычнае аблічча левабярэжнай ч. Будапешта 18—1-й пал. 19 ст. Ім уласцівы манументальнасць і прастата форм, стрыманая пластыка фасадаў, выразнасць архітэктанічнага дэкору: у Будапешце — лютэранская царква (1799), уласны дом (1822), будынкі Ваен. акадэміі (б. ліцэй Людовіка; 1829—35), Нац. музея (1837—47); Дом абл. савета ў Секешфехервары (1807—12, з Я.Тэглем), замак у Алчуце (1819—27, не захаваўся), дом камітацкай управы ў Сексардзе (1827—53).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЎКІН Міхаіл Іонавіч (7.1.1907, г. Старадуб Бранскай вобл., Расія — 13.10.1993),
бел. і расійскі скрыпач, дырыжор, педагог. Засл. дз. культ. Расіі (1992). Скончыў Мінскі муз. тэхнікум (1928, кл. А.Л.Бяссмертнага). Вучыўся ў Бел. кансерваторыі (1937—41, кл. І.Мусіна). З 1929 працаваў у сімф. аркестрах радыёкамітэта, Белдзяржфілармоніі, адначасова выкладаў у муз. школах у Мінску. З 1946 дырыжор Дзярж.нар. аркестра Беларусі, з 1953 — сімф. аркестра Томскай абл. філармоніі, выкладчык муз. вучылішчаў у Томску, з 1963 у Пскове. Адзін з першых прафес. дырыжораў Беларусі. Дзейнасць Р. садзейнічала станаўленню аркестра бел.нар. інструментаў у пасляваенны перыяд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛІГЕ́Р,
возера ў Цвярской і Наўгародскай абл. Расіі, на Валдайскім узв., на выш. 205 м. Пл. 212 км². Сярэдняя глыб. 5,8 м, найб. 24 м, працягласць з Пн на Пд 66 км, з З на У 37 км. Катлавіна ледавіковага паходжання. Мае складаную лопасцевую форму. Складзена з некалькіх адасобленых плёсаў, злучаных кароткімі пратокамі. 169 астравоў, найб. Хочын (31 км²). Берагі моцна парэзаныя. Прымае 110 прытокаў (асн., — рэкі Чаромуха, Крапівенга, Сароча), сцёк у р. Селіжараўка (левы прыток р. Волга). Ледастаў ад ліст. да красавіка. Рыбалоўства. На С. — г. Асташкаў. Раён турызму і адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМА́ЧНЕЎ Віктар Андрэевіч (2.5.1939, с. Азёркі Нікіфараўскага р-на Тамбоўскай вобл., Расія — 15.11.1996),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1976). Скончыў тэатр. студыю пры Мічурынскім драм. т-ры (1959) і працаваў у ім у 1960—66. З 1967 у Гродзенскім абл.драм. т-ры. Яго творчасці ўласцівы глыбокае пранікненне ў вобраз, тыпізацыя характараў. Сярод роляў: Канягін («Мілы чалавек» К.Крапівы), Ксяндзоў («Апошні шанц» В.Быкава), Салавейчык («Амністыя» М.Матукоўскага), Харытон, Іаахім [«Адкуль грэх?», «Францыск Скарына» («Напісанае застаецца») А.Петрашкевіча], Карандышаў, Флор Фядулыч («Беспасажніца», «Апошняя ахвяра» А.Астроўскага), Гаеў («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Фарацьеў («Фантазіі Фарацьева» А.Сакаловай) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУСЬКО́ Якаў Ягоравіч (н. 17.3.1917, в. Чарняўка Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Чкалаўскае ваен. авіявучылішча (1941), варонежскія абл. партшколу і пед.ін-т (1949), Вышэйшую дыпламат. школу (1952). У Чырв. Арміі з 1937. У Вял.Айч. вайну з 1943 на Зах., Бранскім, 1-м і 4-м Укр. франтах, удзельнік Арлоўскай і Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Венгрыі, Польшчы, Чэхаславакіі. Камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка капітан С. зрабіў 141 баявы вылет, прычыніў праціўніку значныя страты ў баявой тэхніцы. Да 1946 у Сав. Арміі, да 1978 на дыпламат. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТОМ,
рака ў Хакасіі, Кемераўскай і Томскай абл. Расіі, правы прыток р. Об. Даўж. 827 км, пл.бас. 62 тыс.км². Пачынаецца на схілах Абаканскага хр.; у верхнім цячэнні — горная рака, ніжэй цячэ па Кузнецкай катлавіне і Зах.-Сібірскай раўніне. Асн. прытокі: Мрасу, Кондама, Уньга (злева), Уса, Верхняя, Сярэдняя і Ніжняя Церсь, Тайдон (справа). Сярэдні расход вады каля г. Томск 1110 м³/с. Ледастаў з канца кастр. да пач. мая. Суднаходная ад вусця р. Мрасу (643 км). Сплаўная. У бас. Т. — больш за 1 тыс. азёр. На Т. гарады Новакузнецк, Кемерава, Томск. У бас. Т. Кузнецкі вугальны басейн.