СУСЬКО́ Якаў Ягоравіч (н. 17.3.1917, в. Чарняўка Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Чкалаўскае ваен. авіявучылішча (1941), варонежскія абл. партшколу і пед.ін-т (1949), Вышэйшую дыпламат. школу (1952). У Чырв. Арміі з 1937. У Вял.Айч. вайну з 1943 на Зах., Бранскім, 1-м і 4-м Укр. франтах, удзельнік Арлоўскай і Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Венгрыі, Польшчы, Чэхаславакіі. Камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка капітан С. зрабіў 141 баявы вылет, прычыніў праціўніку значныя страты ў баявой тэхніцы. Да 1946 у Сав. Арміі, да 1978 на дыпламат. рабоце.