БУЛАХО́ЎСКІ (Леанід Арсенавіч) (26.4.1888, г. Харкаў, Украіна — 4.4.1961),
украінскі мовазнавец. Акад.АН Украіны (1939), чл.-кар.АНСССР (1946). Засл. дз. нав. Украіны (1941). Скончыў Харкаўскі ун-т (1910). Праф. Пермскага (з 1917), Харкаўскага (з 1921) і Маскоўскага (1943—44) ун-таў. У 1944—61 дырэктар Ін-та мовазнаўства АН Украіны. Даследаванні ў галіне агульнага, параўнальна-гіст., слав., укр. і рус. мовазнаўства. Шматлікія працы Булахоўскага прысвечаны малавывучаным пытанням і гісторыі індаеўрап. моў, узаемаадносінам балт. і слав. моў, слав., у т. л.бел., акцэнталогіі. Аўтар даследаванняў «З гістарычных каментарыяў да ўкраінскай мовы» (1946—52), «Пытанні паходжання ўкраінскай мовы» (1956) і інш.
Тв.:
Избр. труды. Т. 1—5. Киев, 1975—83.
Літ.:
Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды. Мн., 1977. Т. 2. С. 61—78;
Л.А. Булаховский и современное языкознание: К 100-летию со дня рождения: Сб. науч. тр. Киев, 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЦЯКО́Ў (Веньямін Іосіфавіч) (н. 1.8.1921, г. Бугуруслан Арэнбургскай вобл., Расія),
бел. вірусолаг. Акад.АН Беларусі (1995), АМНСССР (1978, чл.-кар. 1971), Акадэміі прыродазнаўчых навук Расіі (1990), Рас.АМН (1991), д-рмед.н. (1965), праф. (1966). Скончыў 2-і Маскоўскі мед.ін-т (1943). З 1950 у Бел.НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (да 1986 дырэктар). Навук. працы па хіміятэрапіі вірусных інфекцый, комплексным вывучэнні кляшчовага энцэфаліту, поліяміэліту, удасканаленні прафілакт. прэпаратаў супраць шаленства, гепатыту, грыпу, герпесу. Аўтар вынаходстваў па вірусных інгібітарах, тромбалітычных прэпаратах і супраць адарвання трансплантаваных органаў.
Тв.:
Западный клещевой энцефалит. Мн., 1978 (разам з І.І.Протасам, В.М.Жданавым);
Амиотрофический лейкоспонгиоз. Мн., 1990 (у сааўт.);
Генерализованная герпетическая инфекция: факты и концепция. Мн., 1992 (у сааўт.).
Літ.:
Голубев Д., Солоухин В. Размышления и споры о вирусах. М., 1989. С. 219—222.
рускі пісьменнік. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1854). Скончыў Маскоўскае вучылішча калонаважатых (1817). У 1818—31 на ваен. службе ў Бесарабіі. У 1852—70 дырэктар Аружэйнай палаты. Аўтаррамант. паэм «Уцякач» і «Мурамскія лясы» (абедзве 1831), рамана-падарожжа «Вандроўнік» (ч. 1—3, 1831—32), гіст. раманаў «Кашчэй Бессмяротны» (1833), «Лунацік» (1834), «Святаславіч, варожы гадаванец» (1835) і інш., кн. «Аповесці» (1843), даследаванняў «Нарыс старажытнай гісторыі Бесарабіі» (1828), «Варагі» (1834), «Першабытнае вераванне і будызм» (1864) і інш. У рамане «Саламея» (1846) з эпапеі «Прыгоды, пачэрпнутыя з мора жыццёвага» (кн. 1—4, 1846—63) адлюстраваў працэс нараджэння фантасмагорый у скажоным сац. адносінамі свеце. У творах Вельтмана спалучаюцца фантастыка і рэальнасць, авантурныя і бытавыя элементы; выкарыстоўваецца гратэск, стылізаваная мова.
літоўскі пісьменнік, драматург.Засл. дз. мастацтваў Літвы (1947). Нар. пісьменнік Літвы (1957). Прадстаўнік псіхал. рэалізму ў нац. л-ры. Найб. значны твор ранняга перыяду — апавяданне «Тапельніца» (1909). Мастацкае асэнсаванне лёсу краіны, асобы праз прызму гіст. падзей, сац. і маральныя праблемы, унутраны свет героя ў раманах Венуоліса «Перад днём» (1925), «Ростані» (1932), «Госця з Поўначы» (1933), «Міністр» (1935), «Сядзіба Пуаджунасаў» (1952), п’есах «Змрок» (1936), «1831 год» (1937). Аўтаркн. мемуараў «З маіх успамінаў» (1957) і інш. Выкарыстоўваў матывы груз. (цыкл «Каўказскія легенды», 1905—06), каўк. і літ. паданняў (кн. «Паданні і легенды», 1957). На бел. мову творы Венуоліса перакладалі С.Грахоўскі (у кн.: «Літоўскія апавяданні», 1957), Н.Рыбак (у кн. «Бурштынавыя пацеркі», 1984).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЭН ((Benn) Готфрыд) (2.5.1886, г. Мансфельд, Германія — 7.7.1956),
нямецкі паэт і пісьменнік. Пачынаў як паэт-экспрэсіяніст. Уменне спалучаць прыгожае з агідным, дэманстраваць найб. цяжкія і страшныя бакі жыцця, праўдзіва гаварыць пра чалавечыя пакуты выявілася ўжо ў першых зб-ках «Морг» (1912), «Плоць» (1917), «Шчэбень» (1919). У гады нацысцкага рэжыму Бэн у т.зв.унутр. эміграцыі. Яго творы забаронены да друку. У зб-ках «Статычныя вершы» (1948), «П’яны прыліў» (1949), «Дыстыляцыі» (1953) і інш. пераважалі філас. матывы, разважанні над шляхамі цывілізацыі (у свеце крывавых падзей 20 ст. погляд паэта часта песімістычны), над вечнай адзінотай чалавека, душу якога можа выратаваць толькі мастацтва. Позняй лірыцы Бэна ўласцівыя класічная яснасць і філігранная апрацоўка формы. Аўтар аповесці «Пталамеец» (1949), літ.-крыт. і публіцыст. артыкулаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЮ́ЛАЎ ((Bülow) Бернхард Генрых Марцін фон) (3.5.1849, г. Гамбург, Германія — 28.10.1929),
германскі дзярж. дзеяч, дыпламат, князь (1905). Юрыст. З 1874 на дыпламат. службе. 1-ы сакратар пасольства ў Пецярбургу (1884—88), пасланнік у Румыніі (1888—93), пасол у Італіі (1893—97), дзярж. сакратар у Мін-ве замежных спраў (1897—1900). У 1900—09 канцлер Германскай імперыі і прэм’ер-міністр Прусіі. Патрабаваў «месца пад сонцам» для Герм. імперыі, дамагаўся павелічэння яе ваен. моцы (асабліва флоту), падтрымліваў аўстра-венг. кіраўніцтва ў час Баснійскага крызісу 1908—09 і інш. Ва ўнутр. палітыцы найб. вядомы ўвядзеннем у інтарэсах буйных аграрыяў высокага мытнага тарыфу на хлебныя прадукты, што выклікала іх падаражэнне. Зімой 1914—15 як пасол па асобых даручэннях у Рыме намагаўся дыпламат. сродкамі прадухіліць уступленне Італіі ў 1-ю сусв. вайну. Аўтар «Мемуараў» (т. 1—4. 1930—31).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЮ́РГЕР ((Bürger) Готфрыд Аўгуст) (31.12.1747, Мольмерсвендэ, каля г. Гарцгеродэ, Германія — 8.6.1794),
нямецкі паэт. Прадстаўнік руху «Бура і націск», блізкі да «гётынгенскай садружнасці паэтаў». Родапачынальнік ням. і еўрап.літ. балады. Прыхільнік нац. самабытнага мастацтва, адзін з першых увёў нар. песенны лад у ням. паэзію. Лепшыя балады Бюргера напісаны ў 1773—75: «Граф-разбойнік», «Сон беднай Зусхен», «Дзікі паляўнічы», «Ленора». Вяршыня паліт. лірыкі — верш «Селянін — свайму найсвятлейшаму тырану». Бюргеру належыць адна з апрацовак паданняў пра барона Мюнхгаўзена (1786). Аўтар эсэ «Аб распаўсюджанасці паэзіі ў народзе» (1777—78), эпіграм.
Тв.:
Рус.пер. — Ленора // Зарубежная поэзия в переводах В.А.Жуковского. М., 1985. Т. 2;
Удивительные путешествия на суше и на море, военные походы и веселые приключения барона фон Мюнхгаузена... М., 1985.
Літ.:
Лозинская Л.Я. Бюргер // История немецкой литературы. М., 1963. Т. 2.
французскі пісьменнік. Чл.Франц. акадэміі (з 1935), яе старшыня (з 1960). Скончыў мед.ф-т Сарбоны (1908). Адзін з заснавальнікаў творчага аб’яднання «Абацтва» (1906), што дало пачатак унанімізму (літ. плынь франц. л-ры, прыхільнікі якой прапагандавалі ідэю калектыўнай аднадушнасці, злітнасці чалавека, у т. л. паэта, з масамі). Аўтар серыі раманаў «Жыццё і прыгоды Салавэна» (т. 1—5, 1920—32), «Хроніка сям’і Паск’е» (т. 1—10, 1933—44), зб-каў апавяданняў («Жыццё пакутнікаў», 1917, «Цывілізацыя», 1918, «Прыпавесці майго саду», 1936) і вершаў («Сябры», 1912. і інш.). Пісаў таксама п’есы, літ.-крытычныя даследаванні, мемуары. У творах аддаваў перавагу маральна-інтэлектуальным праблемам: асобы і цывілізацыі, небяспекі навук.-тэхн. прагрэсу і звязанай з ім дэгуманізацыі людзей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮМА́ (Dumas) Аляксандр, Дзюма-сын (Dumas fils; 28.7.1824, Парыж — 27.11.1895), французскі пісьменнік. Чл.Франц. акадэміі (з 1874). Пазашлюбны сын А.Дзюма. Дэбютаваў зб. вершаў «Грахі юнацтва» (1847). Аўтар раманаў «Дама з камеліямі» (т. 1—2, 1848; прататыпам гал. гераіні паслужыла франц. актрыса Мары Дзюплесі), «Доктар Серван» (т. 1—2, 1849), «Тры моцныя мужчыны» (т. 1—4, 1850) і інш. Вядомасць прынесла драма «Дама з камеліямі» (паводле аднайм. рамана, паст. 1852; на яе сюжэт нап. опера Дж.Вердзі «Травіята»). У інш. п’есах, што суправаджаў у друку вял.тэарэт. прадмовамі, сцвярджаў непахіснасць асноў сям’і і грамадства; быў прыхільнікам разводу, выступаў у абарону правоў пазашлюбных дзяцей, патрабаваў павагі да жанчыны ў сям’і (п’есы «Паўсвет», 1855, «Незаконны сын», 1858, «Жонка Клода», 1873, «Чужаземка», 1876, і інш).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДОЙЛ ((Doyle) Артур Конан) (22.5.1859. г. Эдынбург, Вялікабрытанія — 7.7.1930),
англійскі пісьменнік. Скончыў мед.ф-т Эдынбургскага ун-та (1881). Дэбютаваў у 1879 апавяданнем «Тайна даліны Сэсаса». Аўтар прыгодніцкіх («Выгнаннікі», 1893, «Родней Стон», 1896) і навук.-фантаст. («Згублены свет», 1912, «Атручаны пояс», 1913) раманаў і аповесцей, у т. л. «Маракотава бездань» (1929). Сусв. вядомасць прынеслі творы, аб’яднаныя вобразам сышчыка-аматара Шэрлака Холмса: «Знак чатырох» (1890), «Сабака Баскервіляў» (1901—02), «Даліна жаху» (1914—15), зб. апавяданняў «Прыгоды Шэрлака Холмса» (1891—92) і інш. Прадаўжаючы традыцыі Э.По і У.Колінза, развіў дэтэктыўны жанр, у якім спалучаў драматызм і дынаміку апавядання з псіхал. перакананасцю вобразаў. У Лондане створаны мемар. Музей Шэрлака Холмса.
Тв.:
Рус.пер. — Собр. соч.: У 12 т. Т. 1—3. М., 1992—94.
Літ.:
Карр Дж.Д. Жизнь сэра Артура Конан Дойла: [Пер. с англ.]. М., 1989.