СТРАКА́ЛАЎ Генадзь Міхайлавіч (н. 28.10.1940, г. Мыцішчы Маскоўскай вобл., Расія),
расійскі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1980, 1984). Лётчык-касманаўт СССР (1980). Канд.тэхн.н. (1985). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча імя Баўмана (1965). З 1973 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына. 27.11—10.12.1980 з Л.Дз.Кізімам і А.Р.Макаравым здзейсніў палёт на касм. караблі (КК) «Саюз Т-3» і арбітальнай станцыі (АС) «Салют-6»; 20—22.4.1983 з У.Г.Цітовым і А.А.Серабровым — на КК «Саюз Т-8»; 3—11.4.1984 з Ю.В.Малышавым і Р.Шарма — на КК «Саюз Т-11» і АС «Салют-7»; 1.8—10.12.1990 з Г.М.Манаковым — на КК «Саюз ТМ-10» і АС «Мір»; 14.3—7.7.1995 з У.М.Дзяжуравым і Н.Тагардам — на КК «Саюз ТМ-21» і АС «Мір» (пасадка на КК «Атлантыс», ЗША). Правёў у космасе 268,9 сут, у т. л. ў адкрытым космасе 21,5 гадз (6 выхадаў). З 1995 камандзір атрада касманаўтаў Ракетна-касм. карпарацыі «Энергія».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАЛЬБА́ СТЭ́НДАВАЯ,
стральба з гладкаствольнай зброі шротам па лятаючых мішэнях (талерачках) на спец. пляцоўках — траншэйным і круглым стэндах; від стралковага спорту. Да 1940 наз. «стралкова-паляўнічы спорт».
Паходзіць ад трэніровачнай стральбы ў сярэдневяковай Англіі. Як від спорту існуе з канца 19 ст. У праграме Алімп. гульняў: на траншэйным стэндзе з 1900; паводле сучасных правіл (200 мішэней) — з 1952; на круглым стэндзе — з 1968. Асабіста-камандныя чэмпіянаты свету праводзяцца з 1935 на траншэйным і з 1947 на круглым стэндах; для жанчын на абодвух стэндах з 1962. Чэмпіянаты Еўропы праводзяцца для мужчын з 1955, для жанчын з 1964. Найб. пашырана ў Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Італіі, Іспаніі, Польшчы, Расіі, Францыі і інш.
На Беларусі развіваецца з пач. 1920-х г. Першы чэмпіянат рэспублікі праведзены ў 1927. Зборная каманда Беларусі на VI летняй Спартакіядзе народаў СССР (1975) заняла 4-е месца. Сярод бел. стралкоў найб. вызначыліся Г.Галкін, чэмпіёны СССР: В.Вятохін (1967), Ш.Ляцьен (1971).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЫН БЕЛАРУ́СА»,
заходнебеларуская газета. Выдавалася з 18.5 да 19.9.1924 у Вільні на бел. мове 3 разы на тыдзень. Прадаўжала традыцыі забароненай польскімі ўладамі газ.«Голас беларуса». Выкрывала палітыку ўрада Польшчы, скіраваную на дэнацыяналізацыю ўскраін, паліт. ўціск працоўных. Адстойвала інтарэсы нар. мас Зах. Беларусі, выступала супраць польскіх партый і бел. праўрадавых груповак. Друкавала выступленні бел. дэпутатаў у польскім сейме, справаздачы пра мітынгі ў Гарадку і Беластоку, інфармавала пра работу Бел.нац.к-та ў Вільні. Да 10-й гадавіны з пач. 1-й сусв. вайны змясціла антываен. публікацыі, у якіх асуджалася палітыка дзяржаў, што развязалі вайну. Падтрымлівала змаганне за бел. школы, культуру як сродак сац. і нац. ўсведамлення народа. Паведамляла пра жыццё беларусаў у Чэхаславакіі, Латвіі, Сербіі, БССР і ЗША. Змясціла ўспаміны пра Ф.Багушэвіча, І.Буйніцкага, І.Луцкевіча, арт. У.Самойлы пра творчасць К.Сваяка, апавяданне В.Адважнага. Інфармавала пра новыя бел. кнігі. Выйшлі 42 нумары. Закрыта польскімі ўладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯНКЕ́ВІЧ (Сянькевіч) Віктар
(псеўд.Язэп Барэйка; н. 19.1.1926, в. Гірстуны Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. гісторык, журналіст на эміграцыі. Скончыў Мадрыдскі ун-т (1958). Абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Пачаткі княства Літоўскага». У 2-ю сусв. вайну ў франц. антыфаш. Супраціўленні, у складзе 2-га Польскага корпуса ген. Андэрса ўдзельнічаў у вызваленні ад гітлераўцаў г. Балоння (Італія). Адзін з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі (ліст. 1946). Друкаваўся ў бел. эмігранцкіх выданнях — час. «На шляху» (яго заснавальнік), «Зважай», газ. «Бацькаўшчына», «Беларус» і інш. Аўтар публікацый на гіст. тэмы, у т. л. «Пра ўдзел беларусаў на заходніх франтах другой сусветнай вайны», «Сымон Рак-Міхайлоўскі: З нагоды сотых угодкаў ад нараджэння», «Да 175-годдзя аднаўлення Вялікага княства Літоўскага», «Ю.І.Крашэўскі», «Матэрыялы з гісторыі ўзброеных сіл БНР», «У 70-я ўгодкі савецка-літоўскага мірнага дагавора», «Ігнат Грынявіцкі: да 135-годдзя ад нараджэння і 110 — ад смерці» і інш. З 1992 жыве ў ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫТУНЁВА-МАХО́РАЧНАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна харчовай прамысловасці, якая нарыхтоўвае тытунёвую і махорачную сыравіну, праводзіць ферментацыю тытуню, вырабляе махорачныя і тытунёвыя вырабы.
Тытунёвыя ф-кі ўзніклі ў 17 ст. ў Вялікабрытаніі і Галандыі. На Беларусі Т.-м.п. пачала развівацца ў 18 ст. У 1860 дзейнічалі 32 Дробныя прадпрыемствы (напр., брэсцкія тытунёвыя мануфактуры). У 1913 было 19 тытунёва-махорачных фабрык, з іх найб.: Гродзенская тытунёвая ф-ка, ф-ка «Нёман», акц.т-ва «Шарашэўскі і К°», Лідская і Віцебская ф-кі; выраблена 48 млн.шт. цыгарэт і папярос, 371 тыс. скрынак курыльнай махоркі. У 1940 выпушчана 705 тыс. скрынак курыльнай махоркі. Пасля Вял.Айч. вайны прадпрыемствы адноўлены, пачалі дзейнічаць Мінская тытунёвая ф-ка і тытунёва-ферментацыйны з-Д у Гродне. Да 1975 дзейнічала Віцебская тытунёвая ф-ка. У 2001 найб. буйныя Гродзенская тытунёвая фабрыка і Мінская. Выраблена ў 1990—16,4; у 1995—6.2; у 1999—9,3; у 2000—10,4 млрд.шт. папярос і цыгарэт. Т.-м.п. найб. развіта ў ЗША, Індыі, краінах Паўд. Амерыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕГРА́ФНАЯ СУ́ВЯЗЬ,
перадача на адлегласць літарна-лічбавых паведамленняў (тэлеграм) з абавязковым запісам іх у пункце прыёму; від электрасувязі. Забяспечвае хуткасць перадачы паведамленняў і іх дакументальнасць.
Паводле прызначэння і характару інфармацыі, што перадаецца, адрозніваюць Т.с. агульнага карыстання, абаненцкае тэлеграфаванне, ведамасную і факсімільную сувязь. Ажыццяўляецца з дапамогай тэлеграфных апаратаў дваічнымі сігналамі пастаяннага току, сігналамі пераменнага току, якія мадуляваны па частаце, радыёсігналамі. Выкарыстоўваецца для перадачы тэлеграм, лічбавай інфармацыі, навін для прэсы, радыё, тэлебачання, вядзення дакументаваных перагавораў, таксама перадачы даных. Эл. тэлеграф вынайшаў П.Л.Шылінг у 1832 (у 1836 пабудаваў эксперыментальную лінію ў Пецярбургу). У 1844 у ЗША ўведзена ў эксплуатацыю лінія Т.с., абсталяваная тэлегр.Морзе апаратамі. У сярэдзіне 19 ст. з’явіліся міжнар. і міжкантынентальныя тэлегр. лініі.
На Беларусі лінія Т.с. пачала працаваць у 1859. У 1947 створана рэсп. сетка абаненцкага тэлеграфавання, у 1979 — міжнар. сетка Тэлекс, у 1996 уведзена перадача даных (звязана з сусветнай сеткай Інтэрнет). Гл. таксама Сувязь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТЭНЕ́КА ІНК.»
(Tenneco Inc.),
адна з буйнейшых шматпрофільных карпарацый ЗША. У розныя гады вытв-сць уключала буд-ва ваенна-марскіх суднаў, у т. л. атамных падлодак, авіяносцаў; запраўку атамных караблёў ядзерным палівам; рамонт і аднаўленне ўсіх тыпаў суднаў; буд-вавял. грузавых суднаў, ядзернага абсталявання, абсталявання для ГЭС; разведку, здабычу і ачыстку нафты і газу; буд-ва газаправодаў; выпуск с.-г. і дарожна-трансп. машын і абсталявання, кампанентаў грузавых і легкавых аўтамабіляў, буд. канструкцый, інструментаў, нафтапрадуктаў, хім. і с.-г. прадукцыі, упаковачных матэрыялаў; страхавыя аперацыі і інш.
Утворана ў 1943 пад назвай «Тэнесі гэс энд трансмішэн»; у 1961 набыла кампанію «Бей петролеум» і змяніла назву на «Тэнека ойл». З 1966 сучасная назва. У 1999 «Т.і.» падзялілася на кампаніі «Пектыў карпарэйшэн» (упаковачныя матэрыялы, дысплеі, маніторы і інш.) і «Тэнека атаматыў інк.» (дэталі для аўтамабіляў: эл. абсталяванне, амартызатары, глушыцелі і інш.), якія маюць шматлікія даччыныя кампаніі. Штаб-кватэра іх у г. Лейк-Форэст. У вытв-сці занята 23,2 тыс.чал. (1999).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УМАЦАВА́НАЯ ЛІ́НІЯ,
сістэма ўмацаваных раёнаў і абарончых пазіцый, абсталяваных доўгачасовымі фартыфікацыйнымі збудаваннямі і загародамі. Узводзіліся звычайна ўздоўж дзярж. граніцы для прыкрыцця важных стратэг. напрамкаў; мелі пастаянныя гарнізоны, якія з пач. баявых дзеянняў узмацняліся палявымі войскамі. Як правіла, складаліся з шэрагу вузлоў супраціўлення, апорных пунктаў, сектараў і інш. абарончых пазіцый.
У.л. будавалі з глыбокай старажытнасці, у т. л. ў Рыме (рымскія валы), Егіпце, Кітаі, пазней і ў інш. дзяржавах. У 16—17 ст. на паўд. межах Рэчы Паспалітай і на паўд.-ўсх. ускраінах Рус. дзяржавы існавалі засечныя межы і інш. абарончыя пазіцыі ў сістэме У.л. У Паўн. Амерыцы ў час вайны за незалежнасць ЗША (1775—83) У.л. будаваліся з удзелам А.Т.Касцюшкі (фартыфікацыйныя збудаванні пад Саратогай, ва Уэст-Пойнце і інш.). Пасля 1-й сусв. вайны 1914—18 У.л. ствараліся ў шэрагу краін Еўропы: «Мажыно лінія» ў Францыі, «Манергейма лінія» ў Фінляндыі, «Зігфрыда лінія» ў Германіі, «Лінія Сталіна» (замежная назва) у СССР і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІ́НДЭМІТ (Hindemith) Паўль (16.11.1895, г. Ганаў, Германія — 28.12.1963),
нямецкі кампазітар, альтыст, дырыжор, муз. тэарэтык; вядучы прадстаўнік ням.неакласіцызму. Вучыўся ў кансерваторыі г. Франкфурт-на-Майне. З 1915 2-і скрыпач квартэта А.Рэбнера, у 1921—29 альтыст стр. квартэта Л.Амара — П.Хіндэміта. З 1927 праф. Вышэйшай муз. школы ў Берліне. З 1938 працаваў у Швейцарыі і ЗША. Творы Х. вылучаюцца гармоніяй, стрыманасцю пачуццяў, у шматлікіх з іх уздымаў грамадска-паліт. і філас. праблемы. Звяртаўся да быт. аматарскай музыкі. Сярод твораў: оперы (каля 10), у т. л. «Навіны дня» (паст. 1929; 2-я рэд. 1954), «Мастак Матыс» (паст. 1938), «Гармонія свету» (паст. 1957); балеты; 6 сімфоній (1930—58); канцэрты; камерна-інстр. ансамблі, у т. л. творы для фп.; хар. творы; музыка для аматарскіх аркестраў, ансамбляў і інш. Аўтар кніг «Кіраўніцтва па кампазіцыі» (т. 1—3, 1937—70), «Свет кампазітара» (1952), падручнікаў па тэорыі музыкі і гармоніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХМЕЛЯВО́ДСТВА,
галіна раслінаводства па вырошчванні хмелю. Суквецці (шышкі) хмелю маюць эфірны алей, горкія і дубільныя рэчывы і выкарыстоўваюцца ў вытв-сці піва, дражджэй, лек. прэпаратаў, касметычных сродкаў, лакаў, фарбаў. Сцябло прыдатнае для вытв-сці грубага валакна.
Узнікла ў 10 ст. Пашырана ў Германіі (32% пл.сусв. пасеваў), ЗША (24%), Чэхіі (10%), Кітаі (8%), Японіі, Украіне, Расіі і інш. У 1999 пл. хмельнікаў складала больш за 57 тыс.га, у т. л. ў Еўропе 64%. Вылучаюць 4 групы гатункаў хмелю: А — найлепшы араматычны; В — араматычны; С — які не мае значэння ў піваварэнні; Д — горкі. На сусв. рынку найб. каштоўныя араматычныя гатункі хмелю.
На Беларусі Х. развіта слаба. Вырошчваюць 5 замежных гатункаў, якія мала прыстасаваны да мясц. умоў. Плошча пладаносных хмельнікаў 50 га. Найб. гаспадарка — бел.-ням. прадпрыемства «Бізон» у Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл. На патрэбы піваварнай прам-сці хмель імпартуюць пераважна з Чувашыі, дзе сканцэнтравана асн.прамысл.вытв-сць хмелю ў Расіі (2,5—3 тыс. штогод).