ГА́ЗАЎ (Аляксандр Васілевіч) (н. 17.6.1946, с. Брыкава Маскоўскай вобл.),
бел. спартсмен (кулявая стральба). Засл. майстар спорту СССР (1976). Чэмпіён (1976) і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у асабістым заліку. Чэмпіён свету (1973, 1974, 1979) і Еўропы (1973, 1977, 1978, 1981) у камандным першынстве. Неаднаразовы чэмпіён СССР, рэкардсмен свету, Еўропы і СССР у 1970-я г. Усе перамогі атрыманы ў практыкаванні «бягучы дзік».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЫСВЯ́ЦКАЯ ЦАРКВА́,
помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рус. стылю. Пабудавана ў 1908 у в. Дрысвяты (Браслаўскі р-н Віцебскай вобл.). У плане падоўжаная па восі ўсход—захад 4-часткавая кампазіцыя: званіца, трапезная, 5-купальны асн. аб’ём, 5-гранная апсіда. Ступеньчатая форма званіцы з паўкруглымі закамарамі, якімі завяршаецца верхні ярус, філёнгавыя пілястры асн. аб’ёму, актыўна прафіляваныя карнізы ствараюць цікавы арх. вобраз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́БАЙ,
вёска ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., на р. Піна, на аўтадарозе Пінск—Брэст. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на З ад г. Пінск, 150 км ад Брэста, 11 км ад чыг. ст. Юхнавічы. 433 ж., 185 двароў (1997). Аддз. рыбгаса. Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнікі архітэктуры — Дубайскі парк і царква Раства Багародзіцы (1811).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́БАЙ,
вёска ў Відзіборскім с/с Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 24 км на Пн ад г. Столін, 272 км ад г. Брэст, 10 км ад чыг. ст. Відзібор. 1036 ж., 477 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — Мікалаеўская царква (1906). На ўскраіне вёскі археал. помнік Дубай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБАТО́ЎСКАЕ,
біялагічны заказнік на тэр. Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. Створаны як заказнік-журавіннік для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін на балоце верхавога тыпу Дубатоўка ў 1979. Пл. 720 га (1997). У заказніку 2 невял. возеры. Па краі балота пераважна асакова-пушыцава-сфагнавая расліннасць, бліжэй да цэнтра — асакова-пушыцава-кусцікавасфагнавая. На мінер. «астравах» у цэнтры трапляецца рэдкая ахоўная расліна — купальнік горны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБЛЯ́НСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
у Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., за 28 км на З ад г. Масты, каля в. Дубляны. Створана ў даліне р. Верацейка ў 1984. Пл. 0,5 км², даўж. 900 м, найб.шыр. 600 м, найб.глыб. 5 м, аб’ём вады 1,37 млн.м³. Наліўное. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 2,5 м. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель, рыбаводства, рэкрэацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЫ́НКА,
вёска ў Клецкім р-не Мінскай вобл., на р. Нача. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на Пд ад г. Клецк, 148 км ад Мінска; 23 км ад чыг. ст. Клецк. 569 ж., 222 двары (1996). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнікі архітэктуры — царква і брама-званіца (1-я пал. 19 ст.), свіран-галубятня (1811).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́НІЧАЎ (Валерый Мікалаевіч) (н. 3.8.1933, ст. Пестава Наўгародскай вобл., Расія),
рускі празаік, публіцыст. Д-ргіст.н. (1978). Скончыў Кіеўскі ун-т (1956). Працаваў гал. рэдактарам «Комсомольской правды» (1978—80). З 1981 гал. рэдактар «Роман-газеты», з 1994 старшыня СП Расіі. Нам. кіраўніка Рус.нар. сабора. Аўтар гіст. раманаў «Рос непераможны» (1985), «Флотаводзец», 1992), кн. публіцыстыкі «Рускія вёрсты» (1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДЗІ́ШЧА,
археалагічныя помнікі (гарадзішча і селішча 8 — пач. 11 ст.) каля пас. Гарадзішча Пінскага р-на Брэсцкай вобл. Гарадзішча ўмацавана валам і драўлянаю сцяной. На селішчы выяўлены рэшткі 2 наземных жытлаў канца 1-га тыс. з каменнымі печамі. На помніках знойдзены разнастайныя ўпрыгожанні, зброя, прылады працы, побытавыя рэчы, трапляюцца таксама матэрыялы эпохі неаліту, бронзы, мілаградскай і зарубінецкай культур жал. веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДНА́Я,
радовішча фармовачных і шкловых пяскоў каля в. Гарадная Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Паклад кварцавых пяскоў алігацэнавага ўзросту. Разведаныя запасы больш за 15 млн.м³, у т. л. шкловых — больш за 8 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—17,7 м, ускрышы 0,2—7,4 м. Пяскі прыдатныя на выраб высакаякаснага ліставога шкла, посуду, для ліцейнай вытв-сці.