возера ў Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., на левабярэжнай пойме р. Прыпяць, за 25 км на З ад г. Петрыкаў. Пл. 0,4 км², даўж. 3,1 км, найб.шыр. 140 м, даўж. берагавой лініі 6,7 км. Катлавіна старычнага тыпу. Берагі выш. да 0,8 м, пясчаныя, часткова пад хмызняком. Злучана ручаём з р. Прыпяць.