вёска ў Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і с.-г.вытв. кааператыва. За 39 км на ПдУ ад г. Рагачоў, 82 км ад Гомеля, 18 км ад чыг. ст. Салтанаўка. 470 ж., 152 двары (2001). Сярэдняя школа, Палац культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.