СТРУ́МЕНСКІ,
біялагічны заказнік рэсп. значэння на тэр. Кармянскага р-на Гомельскай вобл. Засн. ў 1978 для аховы прыродных запасаў лек. раслін (чабор, цмен пясчаны, святаяннік прадзіраўлены, брусніцы, ландыш майскі і інш.). Пл. 12,3 тыс. га. Займае лясныя масівы, у якіх пераважаюць хвойнікі імшыстыя, чарнічныя, верасовыя, значныя ўчасткі бярэзнікаў, трапляюцца ельнікі чарнічныя.
П.І.Лабанок.
т. 15, с. 212
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)