сукупнасць метадаў і прыёмаў атрымання карысных прадуктаў з дапамогай біял. агентаў. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці біялагічна актыўных рэчываў, прэпаратаў для аховы раслін ад шкоднікаў і хвароб, у біялагічнай ачыстцы сцёкавых водаў (біяфільтры) і інш. Аснова біятэхналогіі — дасягненні біяфізікі, біяхіміі, мікрабіялогіі, малекулярнай біялогіі, генетыкі і інш. Уключае таксама навукова-тэарэт. абгрунтаванне такіх метадаў і прыёмаў і ў гэтым плане можа разглядацца як адзін з практычна значных кірункаў біял. навукі, звязаны адначасова з вырашэннем мед., с.-г. і інш. праблем (фармацэўт. прам-сць, мікрабіял. сінтэз, інтэнсіўная жывёлагадоўля і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯФІ́ЛЬТР (ад бія... + фільтр),
збудаванне для біялагічнай ачысткі сцёкавых водаў і шкодных газаў з дапамогай арганізмаў-ачышчальнікаў (напр., мікраарганізмаў, водарасцяў, чароту і інш.). Прынцып дзеяння біяфільтра заснаваны на паступовым праходжанні забруджанай вады ці газаў праз тоўшчу фільтравальнага матэрыялу (шлак, гравій, керамзіт і інш.), які мае на паверхні актыўную мікрабіял. плеўку (мікраарганізмы і прасцейшыя). Плеўка адсарбіруе, акісляе і мінералізуе арган. рэчывы. У інш. выпадках ролю біяфільтра адыгрываюць ніжэйшыя і вышэйшыя арганізмы, здольныя выбіральна акумуляваць ці раскладаць забруджвальныя рэчывы — т.зв.біяфільтратары (напр., асцыдыі, пласціністашчэлепныя малюскі, некаторыя ракападобныя, водарасці і інш.). Гл.таксамаАэратэнк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛЯ́КЛЫЯ РУ́ДЫ,
група мінералаў падкласа складаных сульфідаў медзі, якія ўтвараюць ізаморфны рад тэнантыт Cu12As4S13 (мыш’яковістая разнавіднасць) — тэтраэдрыт Cu12Sb4S13 (сурмяністая разнавіднасць). Прымесі серабра (фрайбергіт да 17%), цынку, жалеза, ртуці і інш. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Крышталі тэтраэдрычнага, радзей кубічнага і октаэдрычнага выгляду. Часцей зерні і зярністыя агрэгаты. Колер сталёва-шэры да жалезна-чорнага. Бляск металічны. Цв. 3—4,5. Шчыльн. 4,6—5,4 г/см³. Бляклыя руды — гідратэрмальныя мінералы. Лёгка выветрываюцца і замяшчаюцца малахітам, азурытам, купрытам і інш. Другарадныя медныя руды, з іх здабываюць таксама сурму, серабро, ртуць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ДРЫЧЫ, абадрыты,
саюз плямёнаў палабскіх славян на чале з аднайм. племем, якія жылі ў ніжнім цячэнні Лабы (Эльбы) у 8—12 ст. У сярэдзіне 10 ст. абкладзены данінай герм. імператарам Генрыхам I, але захавалі ўладу мясц. князёў і свае звычаі. Пры Атоне І увайшлі ў склад Герм. імперыі і сілай хрысціянізаваны; вызваліліся ў канцы 10 ст. Канчаткова землі бодрычаў заваяваў у час паходу на У герцаг Баварыі і Саксоніі Генрых Леў з роду Вельфаў, які ў 1170 стварыў тут Мекленбургскае герцагства. Гл.таксамаВендская дзяржава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЗГО́ТКІ, бразгуны, бразгаўкі,
агульная назва многіх нар. інструментаў класа ідыяфонаў: шархуноў, званкоў, талерачак (састаўных частак бубна), трашчотак і ўласна бразготак. Уласна бразготкі напачатку служылі дзіцячай цацкай, выкарыстоўваліся як сігнальны інструмент у начным старажоўстве. Маюць выгляд драўлянага корпуса з ручкай. Унутры корпуса на прымацаванай да яго адным канцом нітцы нанізана жменя высушанага насення бабовых. На Беларусі пашыраны таксама ў выглядзе звычайнай скрыначкі з некалькімі каменьчыкамі або невял. шарыкамі ўнутры, замацаванымі пасярэдзіне свабодна нацягнутай ніткай. У наш час вядомы як ансамблевы рытмічна-каларыстычны інструмент.
на Пд Украіны, у Херсонскай вобл.Засн. ў 1957 на базе Азова-Сівашскага запаведніка (1927). Пл. 57,4 тыс.га. Складаецца з 2 ізаляваных участкаў: запаведна-паляўнічай гаспадаркі на касе Біручы Востраў у Азоўскім м. і запаведнай тэр. ў цэнтр.ч. Сівашскага заліва. Створана ў мэтах аховы прыродных комплексаў пясчанага і саланчаковага стэпаў і водна-балотных угоддзяў, а таксама для акліматызацыі і размнажэння еўрап. высакароднага аленя, лані, еўрап. муфлона і фазана. Нізінныя ч. касы і прылеглая акваторыя Утлюцкага лімана — улюбёныя мясціны качак, чапляў, кулікоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́КТЫ ЦЫВІ́ЛЬНАГА СТА́НУ,
запісы дзярж. органамі (аддзеламі ЗАЦС або выканкомамі мясц. Саветаў) фактаў, якія вызначаюць цывільны стан: нараджэнне, смерць, шлюб або скасаванне яго, усынаўленне, перамену прозвішча або імя. Запісы актаў цывільнага стану служаць таксама падставай для выяўлення колькасных і якасных змен у дэмаграфічных працэсах, адной з асноў сац.-эканам. планавання. У некаторых краінах, дзе царква не аддзелена ад дзяржавы, запісы актаў цывільнага стану вядуць царк. ўстановы. У Рэспубліцы Беларусь парадак запісаў актаў цывільнага стану рэгулюецца Кодэксам аб шлюбе і сям’і і інш. нарматыўнымі актамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕКСАНДРО́ВІЧ Канстанцін, жывапісец-партрэтыст 2-й пал. 18 ст. (вядомы творы 1777—94). Працаваў на Беларусі (Нясвіж) і ў Варшаве. Выконваў пераважна заказы арыстакратаў і караля; рабіў таксама копіі з партрэтаў мінулых эпох. Працягваючы традыцыі параднага партрэта 17—18 ст., творча ўдасканальваў жанр дакладнай характарыстыкай, выкарыстаннем чыстага колеру, увагай да дэталяў. Найбольш вядомы твор — партрэт князя Карла Радзівіла пане Каханку (1786). Творы захоўваюцца ў Польшчы, Вільні. У Львове зберагаецца 35 работ, пераважна копіі т.зв.гіст. партрэтаў з калекцыі маёнтка Завушша каля Нясвіжа.

АЛІГАФРЭНАПЕДАГО́ГІКА (ад аліга... + грэч. phrēn розум + педагогіка),
раздзел дэфекталогіі, які вывучае праблемы выхавання, навучання і шляхі карэкцыі недахопаў развіцця разумова адсталых дзяцей (гл.Алігафрэнія), а таксама пытанні іх сац. рэабілітацыі. Цесна звязана з псіхіятрыяй, педагогікай, мед. навукамі (педыятрыяй, неўралогіяй, псіхапаталогіяй і інш.). На Беларусі пытанні алігафрэнапедагогікі распрацоўваюць дэфектолагі Бел.пед. ун-та, Нац. ін-та адукацыі і інш. Распрацавана канцэпцыя навучання, выхавання і падрыхтоўкі да жыцця дзяцей з адхіленнямі ў разумовым і фіз. развіцці (Т.Л.Ляшчынская, У.А.Шынкарэнка і інш.). Працуюць спец. школы ў Гродне, Мінску, Полацку.