ГРО́ЗА ((Groza) Петру) (7.12.1884, с. Бэчыя, пав. Хунедаара, Румынія — 7.1.1958),
румынскі паліт. і дзярж. дзеяч. Доктар права. Вучыўся ў Будапешцкім, Берлінскім і Лейпцыгскім ун-тах. У 1918—27 чл.Нар. партыі. У 1921—22 і 1926—27 чл. урада. У 1933—53 старшыня леваарыентаванай арг-цыі «Фронт земляробаў». У 1943—44 зняволены за дзейнасць, скіраваную супраць дыктатуры І.Антанеску. У 1944 удзельнічаў у стварэнні Нац.-дэмакр.фронту. З ліст. 1944 віцэ-прэм’ер, у 1945—52 прэм’ер-міністр Румыніі. У 1952—58 Старшыня Прэзідыума Вял.нац. сходу (кіраўнік дзяржавы). Урад Гроза правёў агр. рэформу, рэарганізаваў сістэму кіравання, устанавіў дыпламат. адносіны з СССР (6.8.1945), садзейнічаў ліквідацыі ў краіне манархіі, абвяшчэнню Румыніі нар. рэспублікай (30.12.1947) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́МАЎ (Міхаіл Міхайлавіч) (24.2.1899, г. Цвер, Расія — 22.1.1985),
савецкі ваен. дзеяч. Герой Сав. Саюза (1934), ген.-палк. авіяцыі (1944), засл. лётчык СССР, праф. (1937). На ваен. службе з 1918. Скончыў школу лётчыкаў (1918). Удзельнік грамадз. вайны. У 1934 устанавіў сусв. рэкорд далёкасці палёту (больш за 12 тыс.км), у 1937 разам з А.Б.Юмашавым і С.А.Даніліным здзейсніў беспасадачны пералёт Масква—Паўн. полюс—ЗША. У Вял.Айч. вайну са снеж. 1941: камандзір авіядывізіі, потым каманд.ВПС Калінінскага фронту, 3-й і 1-й паветр. арміямі (удзельнічалі ў Беларускай аперацыі 1944). У пасляваен. час на камандных пасадах у ВПС, у Мін-ве авіяц. прам-сці (1949—55).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЙСІН (Вульф Борухавіч) (Уладзімір Барысавіч; 1906, г. Гомель — 1982),
дзяржаўны і парт. дзеяч БССР і СССР. З 1929 на камсамольскай і гасп. рабоце ў Гомелі і Добрушы, з 1938 нарком лясной прам-сці БССР. У 1941—44 нам. старшыні СНКБССР. У 1942—43 камісар тылу 41-й арміі, нам.нач. тылу Калінінскага фронту. У 1943—51 нам. наркома (з 1946 — міністра) рачнога флоту СССР. У 1951 арыштаваны і ў 1952 прыгавораны да 10 гадоў зняволення па абвінавачванні ў шкодніцтве на транспарце. У 1954 рэабілітаваны і вызвалены. Працаваў у Маскоўскім рачным параходстве. Чл.ЦККП(б)Б у 1941—45. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1940—47.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГНІ́ДАШ, Гнедаш Кузьма Савельевіч (30.11.1914, в. Салагубаўка Сумскай вобл., Украіна — 19.6.1944), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Кіеўскае ваен.танк. вучылішча (1940). У Чырв. Арміі з 1936. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну камандзір аператыўна-дыверсійнага цэнтра разведаддзела штаба 1-га Бел.фронту. Групы пад яго камандаваннем у тыле ворага ў 1943—44 вялі разведку і дыверсійную работу ў раёне Слуцка, Баранавіч, Кобрына, Мінска, Асіповіч, Пінска, Лунінца, Брэста, на тэр. Кіеўскай і Чарнігаўскай абл. Каля Слоніма частка групы была акружана карным атрадам, цяжка паранены маёр Гнідаш і радыстка К.Т.Давідзюк, каб не трапіць у палон, падарвалі сябе гранатай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДА́НАЎ (Андрэй Аляксандравіч) (26.2.1896, г. Марыупаль, Украіна — 31.8.1948),
савецкі дзярж. і парт. дзеяч. Удзельнік рэв. руху з 1912, чл. Цвярскога к-таРСДРП(б) з 1916. У 1917 на вайск. службе, вёў рэв. прапаганду сярод салдат. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. палкавога к-та, старшыня Шадрынскага к-таРСДРП(б). У 1918—20 на паліт. рабоце ў Чырв. Арміі на Урале і ў Цверы, рэдактар газ. «Тверская правда». З 1922 на сав. і парт. рабоце. У 1934—48 сакратар ЦК, адначасова ў 1934—44 1-ы сакратар Ленінградскага абкома і гаркома ВКП(б). У Вял.Айч. вайну чл.Ваен. савета Ленінградскага фронту, генерал-палкоўнік (1944). Адна з прыбліжаных да І.В.Сталіна асоб.
дзяячка ісп. і міжнар. рабочага руху. З 1917 у сацыяліст. руху. Адна з арганізатараў Камуніст. партыі Іспаніі (КПІ, 1920), з 1932 у яе кіраўніцтве. У 1931—33 рэдактар цэнтр. органа КПІ газ. «Mundo Obrero» («Рабочы свет»). З 1936 чл. картэсаў. За рэв. дзейнасць не раз была арыштавана і зняволена ў турмах. У час іспанскай рэвалюцыі 1931—39 адна з арганізатараў Нар.фронту, барацьбы супраць фашызму і італа-герм. інтэрвенцыі. У 1939—77 у эміграцыі ў СССР. У 1942—60 ген. сакратар, потым старшыня КПІ. Выступала супраць еўракамунізму. Адна з заснавальніц Міжнар.дэмакр. федэрацыі жанчын (1945). У 1977—79 зноў у картэсах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́НКАВІЦКА-МАЗЫ́РСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944,
наступальная аперацыя войск левага крыла Бел.фронту (камандуючы ген. арміі К.К.Ракасоўскі) 8 студз. — 8 лютага ў Вял.Айч. вайну. Удзельнічалі 61-я, 65, 16-я паветр. арміі ва ўзаемадзеянні з партызанамі Гомельскага, Мінскага і Палескага злучэнняў. Задача аперацыі: разбіць калінкавіцка-мазырскую групоўку ворага, стварыць плацдарм для наступлення ў напрамку Бабруйск—Мінск, часткай сіл — уздоўж р. Прыпяць на Лунінец. У ходзе аперацыі вызвалены Даманавічы (8 студз.), Ельск (11 студз.), Калінкавічы і Мазыр (14 студз.), Азарычы (20 студз.), Лельчыцы (23 студз.); сав. войскі прасунуліся на 60 км, адкінулі праціўніка да р. Пціч і ў раён Петрыкава, нанеслі ворагу значныя страты. 21 злучэнню і часці нададзены ганаровыя найменні «Калінкавіцкіх», 18 — «Мазырскіх».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЕЎСКІ МУЗЕ́Й БІ́ТВЫ ЗА ДНЯПРО́.
Адкрыты ў 1985 у г.п. Лоеў Гомельскай вобл. на базе матэрыялаў школьнага музея. Да 1990 філіял Бел.дзярж. музея гісторыі Вял.Айч. вайны. Пл. экспазіцыі 170 м², 1,2 тыс. экспанатаў асн. фонду (1999). Сабраныя матэрыялы прысвечаны бітве армій Цэнтр.фронту за Дняпро на тэр. Гомельскай вобл. ў кастр. 1943. Сярод экспанатаў падп. і франтавыя газеты, лістоўкі, матэрыялы пра дзейнасць партыз. і падп. руху ў раёне, асабістыя рэчы сакратара Гомельскага падп. абкома ЛКСМБ А.Дз.Рудака, камандзіра злучэння партыз. атрадаў С.А.Каўпака. Адлюстраваны ўдзел у Вял.Айч. вайне ўраджэнцаў раёна Герояў Сав. Саюза К.П.Грыба, А.П.Карпенкі, А.В.Казлова, Дз.К.Марозава, Р.С.Пінчука і Герояў Сав. Саюза, што вызначыліся пры вызваленні раёна ад ням.-фаш. захопнікаў.
удзельнік абарончых баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-маёр (1941). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1928). Удзельнік грамадз. вайны на тэр. Беларусі. У Вял.Айч. вайну на чале 45-га стралк. корпуса 13-й арміі Зах.фронту 25 дзён вёў абарончыя баі на Дняпры, Проні, Сажы ў раёне Быхава, Прапойска (Слаўгарада), Крычава. 7—9 ліп. ў баі каля Быхава воіны пад яго камандаваннем знішчылі 8 танкаў, пераправіліся на правы бераг Дняпра, разграмілі праціўніка і прымусілі адступіць; у жн. пад Клімавічамі М. без страт вывеў свой корпус з акружэння. Загінуў у баі ў в. Малашкавічы Клімавіцкага р-на. Пахаваны ў Клімавічах. На месцы гібелі пастаўлены абеліск.