горад у Саудаўскай Аравіі, за 70 км ад узбярэжжа Чырвонага м.Адм. ц.прав. Хіджаз. Каля 800 тыс.ж. (1997). Гал.рэліг. цэнтр ісламу і месца паломніцтва мусульман (каля 5 млн.чал. штогод). Гандл.-трансп. вузел. У цэнтры М. — «свяшчэнны» комплекс мячэці Харам, або Бейт-Улах, вакол стараж. свяцілішча Кааба (608, занава адбудавана ў 1570). Абслугоўванне паломнікаў, вытв-сць прадметаў рэліг. культу. Мусульм. тэалагічная акадэмія. Ісламскі ун-т.
Узнікла каля крыніцы Земзем. Упершыню згадваецца ў Пталамея як Макараба. У 5—6 ст. паселішча араб. племя курэйш. Важны гандл. і культавы (культ Чорнага Каменя ў храме Кааба) цэнтр на караванным шляху з Паўд. Аравіі ў краіны Міжземнамор’я. У М. нарадзіўся і пачаў сваю дзейнасць заснавальнік ісламу Мухамед, які ўстанавіў паломніцтва (гл.Хадж) у храм Кааба ў М. адным з абавязкаў мусульманіна. Да сярэдзіны 10 ст. пад уладай Амеядаў, Абасідаў. У 930 М. захапілі бахрэйнскія карматы (радыкальная плынь ісламу). У 941 горад далучаны да Егіпта. У 1517 М. прызнала ўладу асманскіх султанаў, пры якіх правіцелі М. (шэрыфы) мелі значную самастойнасць. У 1806—13 у складзе дзяржавы вахабітаў. У 1916—24 сталіца каралеўства Хіджаз. У 1924 захоплена вахабіцкімі войскамі і далучана да Саудаўскай Аравіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЮРА́Т (Murat) Іаахім (25.3.1767, г. Лабастыд-Мюра, Францыя — 13.10.1815),
французскі ваен. і дзярж. дзеяч. Маршал Францыі (1804), герцаг Бергскі і Клеўскі (1806). Кароль Неапалітанскага каралеўства пад імем Іаахім-Напалеон [1808—15]. У франц. арміі з 1787. Вызначыўся пры задушэнні мяцяжу раялістаў у 1795, у Італьянскім (1796—97) і Егіпецкім (1798—99) паходах Напалеона I, садзейнічаў захопу ім улады ў Францыі. Удзельнік усіх Напалеонаўскіх войнаў. У час вайны 1812 супраць Расіі камандаваў кав. корпусам, удзельнічаў у баях каля Астроўна, Смаленска, с. Таруціна, Барадзінскай бітве 1812. Пасля ад’езду Напалеона I у Францыю (5.12.1812) да студз. 1813 камандаваў рэшткамі «вялікай арміі»; на баку Напалеона ўдзельнічаў у бітвах пры Дрэздэне і Лейпцыгу. У студз. 1814 заключыў тайны саюз з Аўстрыяй і Вялікабрытаніяй з мэтай захаваць неапалітанскі прастол, але яго дамаганні адхіліў Венскі кангрэс 1814—15. У перыяд «Ста дзён» выступіў на баку Напалеона I, быў разбіты ў Італіі і ўцёк на в-аў Корсіка. Каб вярнуць сабе прастол, на чале невял. атрада высадзіўся на Пд Італіі, але схоплены аўстрыйцамі і па прыгаворы ваен. суда расстраляны.
Літ.:
Тюлар Ж. Мюрат, или Пробуждение нации: Пер. с фр.М., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЫ́ЖСКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1856,
дагавор, які завяршыў Крымскую вайну 1853—56. Падпісаны ў Парыжы 30 сак. на заключным пасяджэнні міжнар. кангрэса прадстаўнікамі краін—удзельніц вайны (з аднаго боку пераможанай Расіі, з другога — Вялікабрытаніі, Францыі, Турцыі і Сардзінскага каралеўства), а таксама Аўстрыі і Прусіі. Расія вяртала Турцыі г. Карс у абмен на Севастопаль і інш. гарады Крыма, захопленыя саюзнікамі, Малд. княству (васал Турцыі) — вусце р. Дунай і ч.Паўд. Бесарабіі. Чорнае м. абвяшчалася нейтральным, Расія і Турцыя не маглі трымаць там ваен. флот і арсеналы. Дзяржавы гарантавалі аўтаномію Сербіі, Малд. княства і Валахіі, што выключала прэтэнзіі Расіі на яе асобую апеку над правасл. насельніцтвам Асманскай імперыі. Да дагавора прыкладаліся 3 канвенцыі: 1-я пацвярджала Лонданскую канвенцыю 1841 аб закрыцці Чарнаморскіх праліваў для ваен. суднаў, 2-я вызначала колькасць лёгкіх вартавых суднаў Расіі і Турцыі на Чорным м., 3-я абавязвала Расію не будаваць ваен. умацаванняў на Аландскіх астравах у Балтыйскім моры. П.м.д. аслабіў пазіцыі Расіі ў Еўропе і на Б. Усходзе, абвастрыў Усх. пытанне. Абмежаванні суверэнітэту Расіі на Чорным м. ліквідаваны паводле Лонданскай канвенцыі 1871. Пасля перамогі Расіі ў рус.-тур. вайне 1877—78 П.м.д. заменены трактатам, прынятым на Берлінскім кангрэсе 1878.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
П’ЕМО́НТ (Piemonte),
адм. вобласць на ПнЗ Італіі. Уключае правінцыі Турын, Верчэлі, Кунеа, Александрыя, Навара, Асты. Пл. 25,4 тыс.км². Нас. каля 4,5 млн.чал. (2000). Адм. і галоўны эканам. цэнтр — г.Турын. Большую ч. вобласці займаюць Пенінскія, Грайскія, Коцкія і Прыморскія Альпы, у цэнтры — П’емонцкая раўніна. Адна з найб. развітых абласцей Італіі. Прам-сць: маш.-буд., асабліва вытв-сць аўтамабіляў, трактароў, самалётаў, матораў, падшыпнікаў, эл.-тэхн. абсталявання, машын для тэкст., харч., папяровай галін, дакладных прыбораў; тэкст. (шарсцяная, са штучных валокнаў), цэм., электраметалургічная, нафтаперапр., хім., фармацэўтычная, гумавая, папяровая, паліграфічная. У сельскай гаспадарцы пераважае вырошчванне рысу (1-е месца ў Італіі), пшаніцы, кукурузы, кармавых культур, бульбы. Малочная жывёлагадоўля. Транспарт чыг. і аўтамабільны.
Стараж. насельніцтва — кельты. Назва П. з 13 ст. Да 15 ст. яго тэр. была падзелена на мноства феад. уладанняў. З 15 ст. ў складзе Савойскага герцагства, з 1720 — асн.ч. і неафіцыйная назва Сардзінскага каралеўства са сталіцай у г. Турын. У 1802—14 у складзе Францыі. З 1820-х г. П. — адна з найб.эканам. развітых абласцей Італіі, гал. цэнтр Рысарджымента. У 2-ю сусв. вайну акупіраваны (1943—45) ням.-фаш. войскамі, адзін з цэнтраў руху Супраціўлення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯНО́ВІЧ Казімір (каля 1600 — пасля 1651),
інжынер і тэарэтык артылерыі, мысліцель-гуманіст. Паходзіў з роду дробных князёў Семяновічаў, якія ў 14—16 ст. валодалі землямі на Віцебшчыне. Вучыўся ў Віленскай акадэміі. Удзельнік вайны Рэчы Паспалітай з Рас. дзяржавай 1632—34. З 1645 у Нідэрландах ваяваў у войску прынца Аранскага, у 1646 адкліканы з Нідэрландаў, прызначаны інжынерам, з 1648 нам. начальніка артылерыі Каралеўства Польскага. У 1650 выдаў у Амстэрдаме на лац. мове трактат «Artis magnae artilleriae pars prima» («Вялікае мастацтва артылерыі, частка першая»), у якім апісаў канструкцыі і выкарыстанне гармат і ракет, тэхналогію вытв-сці пораху і інш. матэрыялаў для артылерыі, а таксама ўпершыню прапанаваў ідэю шматступеннай ракеты (з адпаведнымі чарцяжамі). Трактат перакладзены на франц., ням., англ., галандскую, дацкую і інш. мовы; паўтара стагоддзя быў адной з найважнейшых у Еўропе навук. прац па артылерыі. С. падрыхтаваў да друку і 2-ю частку сваёй працы, аднак выдаць не паспеў (пазней рукапіс згубіўся). С. прытрымліваўся гуманіст. светапогляду, войны лічыў найвялікшым няшчасцем для чалавецтва.
Літ.:
Ивашкявичюс А. Казимир Семенович и его книга «Великое искусство артиллерии. Часть первая». Вильнюс. 1971;
Бельскі АМ., Ткачоў М.А. Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЛІТ (Split),
горад на Пд Харватыі. Каля 300 тыс.ж. (2000). Порт на Адрыятычным моры. Кліматычны курорт, цэнтр турызму. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: суднабуд., цэм., хім., харчасмакавая, тэкстыльная. ГЭС. Біёлага-акіянаграфічны НДІ. Музеі: марскі, археал., этнагр., харвацкіх старажытнасцей, мастацкая галерэя і інш. Помнікі стараж.-рым., у т. л. руіны палаца імператара Дыяклетыян а (каля 300), сярэдневяковай і рэнесансавай (11—16 ст.) архітэктуры. Паблізу руіны ант.г. Салона (2 ст. да н.э. — 4 ст.н.э.).
У старажытнасці грэч. паселішча Аспалатхас. Каля 300 н.э.рым. імператар Дыяклетыян пабудаваў тут сваю рэзідэнцыю. У 7 ст. ў С. перасяліліся бежанцы з разбуранага аварамі і славянамі г. Салона. У 9—12 ст. С. — рэзідэнцыя вышэйшага духавенства Далмацыі. З 1069 пад уладай Харвацкай дзяржавы. У 1105—1420 (з перапынкам у 1327—57) у Венгерскім каралеўстве. У 13—14 ст. буйны гандл.цэнтр. Да 1420 самакіравальная камуна з уласным статутам (1312). У 1420—1797 належаў Венецыі, потым (з перапынкам у 1806—13) — Аўстрыі. З 1918 у складзе Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 Югаславія). У 2-ю сусв. вайну адзін з цэнтраў антыфаш. руху Супраціўлення. З 1991 у незалежнай Харватыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПІЦБЕ́РГЕН (Spitsbergen; стараж.-рус. назва Грумант, нарв.Свальбард),
архіпелаг у зах. частцы Паўн. Ледавітага ак.Пл. каля 62 тыс.км². Буйныя а-вы: уласна Ш. (Заходні Ш.), Паўн.-Усх. Зямля, Эдж, Баранца. Берагі парэзаны фіёрдамі. Рэльеф горны (выш. да 1712 м, г. Ньютан). Больш за 35,1 тыс.км² паверхні ўкрыта ледавікамі, пашырана шматгадовая мерзлата. У расл. покрыве — імхі, лішайнікі, карлікавая бяроза і вярба. Нац. паркі — Паўн.-Зах. Шпіцберген, Форлан; некалькі рэзерватаў, у т. л.Паўн.-Усх. Свальбард. Радовішчы каменнага вугалю. Адм. цэнтр — Лонгйір, порт — Барэнцбург.
Адкрыты экспедыцыяй 1596—97 галандскага мараплаўца В.Барэнца. У 17 ст. Ш. — арэна барацьбы за кітабойныя промыслы паміж Галандыяй і Англіяй. У выніку сутыкненняў паміж іх прамысл. флатамі (1618) паўн.ч. ўзбярэжжа Ш. замацавана за галандцамі (засн. тут паселішча Смерэнбург), а паўд. — за англічанамі, французамі, ганзейскімі гарадамі і інш. У 1765 і 1766 на Ш. арганізавана рас. экспедыцыя пад камандаваннем адмірала В.Я.Чычагова. Доўгі час Ш. быў нічыйнай тэрыторыяй. У 1822 тут засн. 1-я нарв. зімоўка. Суверэнітэт Нарвегіі над Ш. устаноўлены міжнар. Парыжскім дагаворам 1920 (Шпіцбергенскі трактат; СССР далучыўся ў 1935), які адначасова аб’явіў Ш. нейтралізаванай тэрыторыяй У 1925 Нарвегія афіцыйна абвясціла Ш. часткай Нарв.каралеўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛАРЭ́НЦЫЯ (Firenze),
горад у Цэнтр. Італіі, на р. Арна. Адм. ц.вобл. Таскана і аднайм. правінцыі. Каля 450 тыс.ж. (1999). Важны прамысл. і культ. цэнтр краіны. Буйны трансп. вузел. Прам-сць: металургія, машынабудаванне (цяжкае, эл.-тэхн., радыёэлектроннае, вытв-сць фотаапаратуры, астр. прылад), хім., нафтаперапр., тэкст., у т. л. шарсцяная, гарбарна-абутковая, дрэваапр., шкляная, паліграфічная, харч. (тытунёвая, макаронная, кансервавая). Вытв-сць ювелірных вырабаў; маст. рамёствы. Ун-т (з 1321). Кансерваторыя. Акадэмія мастацтваў, Тасканская акадэмія навук і л-ры. Старэйшы ў Еўропе Бат. сад (з 1545). Астрафіз. абсерваторыя. Б-кі. Тэатры, у т. л. оперны «Тэатр Камунале» (з 1862). Міжнар.муз. фестывалі. Турызм.
Засн. ў 1 ст. да н.э. рымлянамі на месцы стараж. этрускага паселішча. У 10—11 ст.н.э. ў складзе Тасканскага маркграфства. З 11 ст. значны гандл. і рамесны (гал.ч. сукнаробства) цэнтр, з 1115 незалежная камуна, з 1252 чаканіла залаты фларын, які стаў агульнаеўрап. валютай. З 14 ст. тут узніклі мануфактуры. У 14—16 ст. Ф. — адзін з цэнтраў італьян.Адраджэння (гл.Фларэнційская школа жывапісу). У 1434—94, 1512—1737 (з перапынкам у 1527—30) у горадзе ўсталявалася сіньярыя роду Медычы. У 1532 Фларэнційская дзяржава займала значныя тэр. з гарадамі Піза, Ліворна і інш., стала герцагствам, а з 1569 — Вял. герцагствам Тасканскім са сталіцай у Ф. У 1801—07 Ф. — сталіца каралеўства Этрурыя, залежнага ад напалеонаўскай Францыі. З 1860 у складзе Сардзінскага (з 1861 Італьянскага) каралеўства; у 1865—71 сталіца аб’яднанага Італьян.каралеўства. У 1943 акупіравана ням.-фаш. войскамі, адзін з цэнтраў італьян. руху Супраціўлення. У жн. 1944 вызвалена партызанамі і англа-амер. войскамі.
Асн. частка забудовы Ф. (пераважна ў стылях готыкі і ранняга Адраджэння) на правым беразе р. Арна. Захаваліся стараж.-рым. прамавугольная планіроўка горада, фрагменты сярэдневяковых гар. умацаванняў. У гіст. цэнтры сістэма звязаных паміж сабой трох гал. плошчаў. На П’яцца дэль Дуома (Саборная пл.) баптыстэрый Сан-Джавані (з 1059, 13 ст.) з бронз. дзвярыма з рэльефамі [паўд., 1330—36, скульпт. Андрэа Пізана; паўн., 1404—24; усх. («Райскія»), 1425—52, абодва скульпт. Л.Гіберці], сабор Санта-Марыя дэль Ф’ёрэ (з 1296, арх. Арнольфа ды Камбіо; купал, 1420—36, арх. Ф.Брунелескі; кампаніла, 1334—59, праект Джота ды Бандоне і інш.). На пл. П’яцца дэла Сіньёрыя — Палацца дэла Сіньёрыя [Палацца Век’ё; з 1298, арх. Арнольфа ды Камбіо (?), 15—16 ст., арх. Дж.Вазары і інш.; цяпер музей], Лоджыя дэі Ланцы (1376—80, арх. Бенчы ды Чоне, С.Таленці), у Лоджыі і на плошчы пастаўлена скульптура Данатэла, Джамбалоны, Б.Чэліні і інш., копія статуі «Давід» Мікеланджэла. Сярод інш. помнікаў: касцёлы Сан-Міньята аль Монтэ (з 1014), Санта-Марыя дэль Карміне (1258, у капэле Бранкачы фрэскі Мазачыо, 15 ст., і інш.), Санта-Марыя Навела (1278—1360, фасад 1456—70, арх. Л.Б.Альберці, фрэскі Мазачыо, Д.Гірландайо, Ф.Ліпі, П.Учэла), Санта-Крочэ (13 ст., у інтэр’еры творы Данатэла і інш., грабніца Мікеланджэла, 1570, скульпт. Вазары) з капэлай Пацы (з 1429, арх. Брунелескі, дэкор інтэр’ера Л. дэла Робія, Брунелескі; цяпер музей), Арсанмікеле (з 1290, арх. Арнольфа ды Камбіо і інш., скульптура Гіберці, А. дэль Верок’ё і інш.), Сан-Ларэнца [1422—46, арх. Брунелескі; Старая сакрыстыя, 1428, яго ж, Новая сакрыстыя (капэла Медычы) з надмагіллямі Ларэнца і Дж.Медычы і статуяй «Мадонны», 1520; б-ка Лаўрэнцыяна, 1524, абодва Мікеланджэла]; палацца Піці (цяпер Палаціна галерэя), Медычы-Рыкардзі (1444—60, арх. Мікелоца ды Барталамео, размалёўка капэлы, 1459, Б.Гоцалі; цяпер музей), Пандольфіні (1520, праект Рафаэля) і інш.; Выхаваўчы дом (1421—44, арх. Брунелескі), мост Понтэ Век’ё (14 ст.), крэпасць Сан-Міньята (1530—33. Мікеланджэла). У 20 ст. ўзведзены цэнтр. вакзал (1930—36, арх. Дж.Мікелучы і інш.), стадыён (1932, арх. П.Л.Нерві) і інш. Ф. наз. горадам-музеем. Музеі: сабора, Нац. (у Палацца Барджэла), галерэі Уфіцы і АМ, Хорна, Каса Буанароці, археалагічны. Каля Ф. рэнесансавыя вілы сям’і Медычы ў Карэджы (1443, арх. Мікелоца ды Барталамео) і Паджоа-Каяна (перабудавана ў 1485, арх. Дж. да Сангала, і ў 16 ст.). Гіст. цэнтр Ф. ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Літ.:
Виллани Дж. Новая хроника, или История Флоренции: Пер. с итал. М., 1997;
Флоренция: музеи, галереи, церкви, дворцы, памятники. Флоренция, 2001.
Т.Р.Мартыненка (архітэктура).
Фларэнцыя. Званіца Джота (на пярэднім плане).Панарама г.Фларэнцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРБО́ЎНІКІ,
зборы выяў гербаў у выглядзе рукапіснай або друкаванай кнігі. Вядомы ў Еўропе з сярэдзіны 13 ст. З развіццём інстытута герольдаў гербоўнікі складаліся пры дварах манархаў, гал. чынам для правядзення рыцарскіх турніраў. У 1-й пал. 15 ст. гербы рыцарства ВКЛ змешчаны ў зах.-еўрап. гербоўніках «Armorial Lyncenich» («Гербоўнік Лінцэніха», Брусель), «Codex Bergschammar» («Кодэкс Бергшамара», Стакгольм; у гэтым гербоўніку ўпершыню змешчана «Пагоня»), «Armorial de la Toison d’Or» («Гербоўнік Залатога Руна», Парыж). Некалькі гербаў літ. і рус. князёў ёсць у хроніцы Канстанцкага сабора 1414—18 У.Рыхенталя. Старэйшы польск. гербоўнік — «Insignorum clenodiorum Regis et Regni Poloniae descriptor» («Апісальнік адзнак і клейнодаў караля і Каралеўства Польскага», 2-я пал. 15 ст.), аўтарам якога лічаць Я.Длугаша. У Польшчы і ВКЛ выпрацавалася адмысловая форма гербоўніку, у якіх выявы гербаў суправаджаліся кароткімі звесткамі пра гісторыю роду. У 17 ст. складзены «Гербоўнік рыцарства Вялікага княства Літоўскага» В.Каяловіча, аднак у ім змешчана толькі невял. частка гербаў ВКЛ. Вычарпальных гербоўнікаў шляхты якой-небудзь краіны не існуе. Былі спробы скласці поўны гербоўнік Францыі «Armorial Général» («Усеагульны гербоўнік», 18 ст.) і генеральны гербоўнік усіх гербаў. На сучасным этапе большасць манархій не праводзіць набілітацый, і толькі ісп. герольдыя займаецца рэгістрацыяй гербаў шляхціцаў усіх краін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭТА́НЬ (Bretagne),
гістарычная вобласць і сучасны эканам. раён на З Францыі, на п-ве Брэтань. Уключае дэпартаменты Фіністэр, Марбіян, Котдзю-Нор, Іль і Вілен. Пл. 27,2 тыс.км². Нас. 2,8 млн.чал. (1990). Гал. горад — Рэн. Рэльеф раўнінны і ўзвышаны (да 391 м). Клімат умераны акіянскі (ападкаў 800—1200 мм за год). Натуральная расліннасць — верасоўнікі, дубовыя і букавыя лясы. Прам-сць: суднабудаванне, перапрацоўка рыбы і с.-г. прадукцыі. Значны цэнтр аўтамаб. прам-сці — г. Рэн. У сельскай гаспадарцы пераважае жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла і свінні). Значныя пасевы збожжавых, бульбы, ранняй агародніны. Садоўніцтва (традыц.вытв-сць сідру). Рыбалоўства. Турызм.
Назва ад племя брытаў, якія засялілі Брэтань у 6 ст., пакінуўшы заваяваную англасаксамі Брытанію. З канца 8 да сярэдзіны 9 ст. насельніцтва Брэтані ў васальнай залежнасці ад франкаў. У 845—849 утварылася самаст. Брэтонскае герцагства (каралеўства). Пасля спусташальнай нарманскай акупацыі (919—937) герцагства адноўлена (з канца 10 ст. сталіца — Рэн). У 1040—1223 на тэр. Брэтані вяліся міжусобныя «баронскія войны». З 1213 уладанне дынастыі Капетынгаў, з 1237 княства. У 1491 утворана асабістая унія паміж Брэтаню і Францыяй. У 1515 канчаткова далучана да Францыі каралём Францыскам I і стала яе правінцыяй. У час.франц. рэвалюцыі 1789—99 падзелена на дэпартаменты.