АСТА́Ф’ЕЎ (Віктар Пятровіч) (н.1.5.1924, г.п. Аўсянка Краснаярскага краю, Расія),
рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1989). Друкуецца з 1951. У псіхал. аповесцях пра вайну і сучасную сібірскую вёску «Крадзеж» (1966), «Пастух і пастушка» (1971), у цыкле аўтабіягр. апавяданняў і аповесцяў «Недзе грыміць вайна» (1967), «Апошні паклон» (кн. 1—2, 1968—78), узнімае тэму процістаяння духоўнаму і маральнаму распаду. Раман «Цар-рыба» (1976, Дзярж. прэмія СССР 1978) пра пагрозу знішчэння рус. прыроды. У рамане «Сумны дэтэктыў» (1986) аналізуе духоўны і сацыяльны стан сучаснага грамадства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЯ́ЕЎ (Віктар Міхайлавіч) (6.2.1888, г. Ніжнеўральск — 16.2.1968),
рускі музыказнавец, фалькларыст. Д-р мастацтвазнаўства (1944), праф. (1919). Скончыў Петраградскую кансерваторыю (1914). Працы па сав. і зарубежнай музыцы, старарус. муз. пісьменнасці. Распрацоўваў тэарэт. праблемы муз. фальклору народаў СССР і зарубежных краін, стварыў першыя сістэматызацыі муз. інструментарыя рус., бел. і інш. народаў. Аўтар манаграфіі па муз. фальклоры беларусаў «Беларуская народная музыка» (1941). Падрыхтаваў і выдаў шэраг зборнікаў нар. песень.
Тв.:
Пауль Хиндемит. Л., 1927;
Афганская народная музыка. М., 1960;
Очерки по истории музыки народов СССР. Вып. 1—2. М., 1962—63;
Персидские теснифы. М., 1964;
О музыкальном фольклоре и древней письменности. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГІ́НСКІЯ,
род бел. патомных гутнікаў 17—20 ст. У 17—18 ст. заснавалі шмат гутаў на Чарнігаўшчыне. Канстанцін у 1866 валодаў гутай у в. Яцкуны (да 1866 маёнтак Яшуны) Астравецкага р-на. Рамуальд Іпалітавіч (1934—80) — бел. майстар шкляной скульптуры. Працаваў на шклозаводзе «Нёман» (1957—70), на шклозаводах Расіі, Украіны, Грузіі. Яго работы пераважна анімалістычнага жанру: «Конь-агонь» (1966), «Мядзведзь з бочачкай» (1967), «Ой, вы, коні, мае коні» (1969) і інш.; браты Рамуальда (у т. л.Віктар) — на шклозаводах Украіны. Іван Рамуальдавіч працуе на шклозаводзе «Нёман».
М.М.Яніцкая.
Да арт.Багінскія. В.Багінскі. Прыбор «Сямейка». 1982.Да арт.Багінскія. Р.Багінскі. Графін і шклянка. 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЬДА́ДЭ (Віктар Антонавіч) (н. 19.9.1947, пас. Содакамбінат Алтайскага краю, Расія),
бел. вучоны ў галіне фізікі палімераў. Д-ртэхн.н. (1989), праф. (1991). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1971). З 1972 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі. Навук. працы па матэрыялазнаўстве палімераў і кампазітных матэрыялаў. Распрацаваў тэарэт. асновы рэгулявання структуры і ўласцівасцей палімерных і кампазітных матэрыялаў пры дапамозе эл. і магн. палёў.
Тв.:
Электретные пластмассы: физика и материаловедение. Мн., 1987 (разам з Л.С.Пінчуком);
Электрические и магнитные поля в технологии полимерных композитов. Мн., 1990 (у сааўт.);
Ингибиторы изнашивания металлополимерных систем. М., 1993 (разам з В.А.Струкам, С.С.Пясецкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРАВО́ЛЬСКІ (Віктар Мікалаевіч) (23.1.1906, г. Адэса, Украіна — 28.7.1984),
украінскі акцёр. Нар.арт.СССР (1960). З 1922 у вандроўных т-рах. З 1926 у Адэскім укр.драм. т-ры. У 1939—63 у Кіеўскім укр.драм. т-ры імя І.Франко, у 1964—84 у Кіеўскім рус.драм. т-ры імя Лесі Украінкі. Сярод роляў: Міхайла Гурман («Украдзенае шчасце» Франко), Карп Ветравой («Калінавы гай» А.Карнейчука; Дзярж. прэмія СССР 1951), Макбет (аднайм. п’еса Шэкспіра), Агаба Бачверадзе («Пакуль арба не перакулілася» А.Іаселіяні) і інш. З 1926 здымаўся ў кіно: «Пётр I», «Подзвіг разведчыка», «У стэпах Украіны» і інш.Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Р.Шаўчэнкі 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРАШКЕ́ВІЧ (Віктар Іванавіч) (н. 9.6.1949, в. Сасновы Бор Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.літ.-знавец, крытык, тэкстолаг, перакладчык. Канд.філал.н. (1977). Скончыў БДУ (1971). У 1974—78, 1982—90 у Ін-це л-ры АН Беларусі, у 1978—82 вучоны сакратар Савета па каардынацыі навук. дзейнасці пры прэзідыуме АН Беларусі. Даследуе гісторыю стараж.-бел. л-ры, лацінамоўную л-ру Беларусі і Літвы 15—18 ст. (манаграфія «Новалацінская паэзія Беларусі і Літвы: Першая палавіна XVI ст.», 1979). Падрыхтаваў да друку паэму М.Гусоўскага «Песня пра зубра» (1980). Укладальнік зб-ка дакументаў і матэрыялаў «Францыск Скарына» (1988) і аўтар навук. каментарыя да яго.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАШУ́К (Віктар Нічыпаравіч) (н. 16.9.1938, в. Валокі Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. кінарэжысёр і сцэнарыст. Нар.арт. Беларусі (1989). Засл. дз. маст. Беларусі (1978). Скончыў БДУ (1960), Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве (1967). З 1960 на кінастудыі «Беларусьфільм», працуе ў галіне дакумент. кіно. Для творчасці Д. характэрны арганічны сплаў лірыкі і публіцыстыкі. Стварыў цыклы публіцыстычных фільмаў (Дзярж. прэмія СССР 1985): «Хатынскі цыкл» (1975—78, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1976); «У вайны не жаночы твар» (1980—84, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Лейпцыгу 1983). З інш. фільмаў: «Дом» (1970), «А зязюля кукавала...» (1972, біяграфічны пра Я.Купалу), «Развітанне» (1980), «Віцебская справа» (1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́ЧКІН (Віктар Георгіевіч) (29.3.1894, г. Яраслаўль, Расія — 9.4.1962),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі тарфяной вытв-сці. Чл.-кар.АНБССР (1940), д-ртэхн.н. (1954), праф. (1934). Скончыў Пятроўскую (цяпер Ціміразеўская) с.-г. акадэмію (1918). З 1930 у Маскоўскім тарфяным ін-це. Адначасова з 1926 кансультант Ін-та прам-сці, выкладчык БПІ, навук. супрацоўнік Ін-та торфу АНБССР. У 1952—56 у Ін-це торфу АНБССР. Навук. працы па тэхналогіі тарфяной вытв-сці.
Тв.:
Основы проектирования торфяных хозяйств. М., 1926;
Технология добычи и сушки торфа. 2 изд. М.; Л., 1948;
Основы технологии торфяного производства. М.; Л., 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЛЬТМАН ((Heltman) Віктар) (23.12.1796, в. Вярховічы Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. — 16.7.1874),
польскі рэвалюцыянер, публіцыст. Скончыў Свіслацкую гімназію. У 1819 заснаваў у Варшаве рэв. студэнцкую арг-цыю «Саюз вольных палякаў», рэдактар яе органа «Dekada Polska» («Польская дэкада»). Адзін са стваральнікаў у 1819 тайнай арг-цыі ў Свіслацкай гімназіі. Удзельнік паўстання 1830—31 у Польшчы, Беларусі і Літве, падрыхтоўкі Кракаўскага паўстання 1846, рэв. падзей у Галіцыі 1848, кіраўнік абароны Дрэздэна ў час рэвалюцыі 1848—49 у Германіі. Адзін з аўтараў маніфеста польскага дэмакратычнага таварыства. Лічыў неабходным аб’яднаць барацьбу за незалежнасць Польшчы з барацьбой за ліквідацыю феад.-прыгонніцкіх адносін рэв. шляхам. Памёр у эміграцыі ў Бруселі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУЗІ́НСКІ (Віктар Уладзіміравіч) (н. 21.8.1933, г. Слуцк Мінскай вобл. — 7.7.1997),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1983), праф. (1985). Скончыў БДУ (1957). З 1957 у Ін-це фізікі АН Беларусі, з 1983 у БДУ. Навук. працы па спектраскапіі і люмінесцэнцыі складаных малекул, па фізіцы газавых лазераў і лазераў на складаных арган. злучэннях. Ленінская прэмія 1980.
Тв.:
Применение универсального соотношения к структурным спектрам флуоресценции и поглощения паров автоматических ароматических молекул // Изв. АНСССР. Сер. физ. 1963. Т. 27, №4;
Люминесценция сложных молекул при возбуждении электронами // Изв. РАН. Сер. физ. 1992. Т. 56, №2.
Літ.:
В.В.Грузинский // Журн. прикладной спектроскопии. 1993. Т. 59, № 5—6.