вадасховішча ў Ельскім р-не Гомельскай вобл., за 15 км на ПдЗ ад г. Ельск, каля в. Загацце. Створана ў 1982. Пл. 0,7 км², даўж. 1,9 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 6,4 м, аб’ём вады 3 млн.м³. Наліўное, напаўняецца вадой з прытока Высока-Махнавіцкага канала. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 4,7 м. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель, рыбаводства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЦКАВА,
возера ў Гродзенскім р-не, у бас.р. Пыранка, за 26 км на ПнУ ад Гродна. Пл. 0,75 км², даўж. 2,1 км, найб.шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі 5,1 км. Схілы катлавіны выш. 8—10 м, параслі лесам. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі. На ПнУ упадае р. Сламянка, на ПдЗ возера злучана пратокай з Белым возерам. Уваходзіць у зону адпачынку Азёры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗНА́МЕНКА,
вёска ў Брэсцкім р-не, на аўтадарозе Брэст — в. Тамашоўка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на Пд ад г. Брэст, 12 км ад чыг. ст. Дубіца. 1371 ж., 527 двароў (1997). Кааператыў «Колас». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля вёскі помнік на месцы бою пагранічнікаў зням.-фаш. захопнікамі 22.6.1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ЖМА,
рака ў Рэспубліцы Комі Рас. Федэрацыі, левы прыток р. Пячора. Даўж. 531 км, пл. басейна 31 тыс.км² Пачынаецца ў паўд.ч. Ціманскага кража, цячэ па Пячорскай нізіне. Буйныя прытокі: Ухта (злева), Айюва, Сэбысь (справа). Жыўленне пераважна снегавое. Ледастаў з сярэдзіны ліст. да сярэдзіны мая. Сярэдні расход за 154 км ад вусця 203 м³/с. Суднаходная на 321 км ад вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́НЕЙ,
тонкі слой ледзяных крышталёў, якія ўтвараюцца на глебе, траве і наземных прадметах у халодныя, ясныя і ціхія ночы. Узнікае пры ахаладжэнні зямной паверхні ў выніку цеплавога выпрамянення ніжэй за 0 °C і сублімацыі вадзяной пары на паверхні прадметаў. І. адрозніваюць ад шэрані, якая ўтвараецца пры тумане, у мароз. На тэр. Беларусі І. назіраецца звер. да мая, ад 50 да 80 сутак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІТАЛЬЯ́НСКІЯ ГУ́СІ,
парода гусей. Выведзена ў Італіі скрыжаваннем мясц. гусей з кітайскімі. Пашыраны ўсюды. Выкарыстоўваюцца ў скрыжаваннях для атрымання мясных гусянят, а таксама для вытв-сці гусінай печані.
Апярэнне белае, дзюба і ногі аранжавыя. Галава і шыя сярэдніх памераў, грудзі шырокія і глыбокія. Маса дарослых гусакоў 6,5, гусак 5,5 кг. Яйцаноскасць да 80 яец за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́ВІЧЫ,
вёска ў Слуцкім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Слуцк — в. Пагост. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПдУ ад г. Слуцк, 113 км ад Мінска, 4 км ад чыг. ст. Некрашы. 1012 ж., 379 двароў (1997). Кансервавы з-д. Сярэдняя школа, Палац культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЬМА́ ПРА́ЖСКІ (Cosmas Pragensis; каля 1045—21.10.1125),
першы чэшскі храніст. Адукацыю атрымаў у Празе і Льежы (Францыя). З 1110 дэкан сабора св. Віта ў Празе. «Чэшская хроніка» К.П. (у 3 кн., на лац. мове, распачата ў 1119—20) змяшчае багаты разнастайны матэрыял, з’яўляецца каштоўнай крыніцай па гісторыі Чэхіі (асабліва 3-я кніга, дзе апісаны сучасныя К.П. падзеі за 1092—1125).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПАЧЫ́,
вёска ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Белая Натапа, паблізу аўтадарогі Магілёў—Мсціслаў. Цэнтр сельсавета і племсаўгаса. За 25 км на З ад г. Мсціслаў, 72 км ад Магілёва, 12 км ад чыг. ст. Ходасы. 906 ж., 323 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАПА́ХІ (Cotopaxi),
дзеючы вулкан у Андах Эквадора, каля зах. падножжа Усх. Кардыльеры. Выш. 5897 м. Правільная канічная форма; памеры кратэра 550×800 м, глыб. 450 м. Складзены з андэзітаў. Вышэй за 4700 м укрыты шматгадовымі снягамі. Апошняе вывяржэнне ў 1976. Нац. парк Катапахі (пл. 34 тыс.га, засн. ў 1975). 50 км на Пн ад К. — г. Кіта, сталіца Эквадора.