вадасховішча ў Ельскім р-не Гомельскай вобл., за 15 км на ПдЗ ад г. Ельск, каля в. Загацце. Створана ў 1982. Пл. 0,7 км2, даўж. 1,9 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 6,4 м, аб’ём вады 3 млн.м³. Наліўное, напаўняецца вадой з прытока Высока-Махнавіцкага канала. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 4,7 м. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель, рыбаводства.