вёска ў Беларусі, у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., на шашы Віцебск—Вільнюс. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 42 км на У ад г. Паставы, 208 км ад Віцебска, 10 км ад чыг. ст. Навадруцк. 252 ж., 99 двароў (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЛЯШКО́ВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Лёзненскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на Пн ад гар. пасёлка і чыг. ст. Лёзна, 54 км ад Віцебска. 459 ж., 184 двары (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Брацкія могілкі сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕНГЕ́РКА»,
гарадскі бытавы танец. Створаны ў канцы 19 ст. ў Расіі на аснове венг.нар. танца чардаш, у хуткім часе атрымаў вял. пашырэнне. На Беларусі напачатку ўваходзіў у гарадскі, потым у сял. побыт. Выконваецца парамі, характэрная фігура — «венгерскі ключ». Муз. Памер , . Тэмп хуткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛЫ́ГІН (Сяргей Іванавіч) (н. 10.7.1963, с. Салаўёўка Новасібірскай вобл., Расія),
бел. спартсмен (біятлон). Засл. майстар спорту СССР (1984). Алімпійскі чэмпіён (1984) у эстафеце, чэмпіён свету ў эстафеце (1983, 1985, 1986) і каманднай гонцы (1989), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1989 у эстафеце. 7-разовы чэмпіён Беларусі, чэмпіён СССР, прызёр этапаў Кубка свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЮРО́ НАДВО́Р’Я, бюро прагнозаў,
у складзе гідраметэаралагічнай службыБеларусі. Забяспечвае насельніцтва і розныя галіны гаспадаркі прагнозамі надвор’я, гідралагічнымі прагнозамі аб чаканым рэжыме рэк, азёр і вадасховішчаў, інфармацыяй аб сучасных і мінулых гідраметэаралагічных умовах, а таксама спец. і штармавымі папярэджаннямі аб надыходзе небяспечных з’яў: навальніц, замаразкаў, галалёду, бур, мяцеліц і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРО́ЗАЎКА,
вёска ў Беларусі, у Глускім р-не Магілёўскай вобл., на р. Пціч. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на ПдУ ад г.п. Глуск, 184 км ад Магілёва, 13 км ад чыг. ст. Ратміравічы. 382 ж., 104 двары (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЗНЯСЕ́НСКІ,
пасёлак у Беларусі, у Чачэрскім р-не Гомельскай вобл., на р. Сож. Цэнтр Ленінскага с/с і калгаса. За 5 км на Пд ад г. Чачэрск, 60 км ад Гомеля, 42 км ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская. 399 ж., 137 двароў (1995). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАСЫ́ ВЕРАНІ́КІ (лац. Corna Berenices),
невялікае сузор’е Паўн. паўшар’я неба. 50 зорак ярчэй за 6-ю зорную велічыню. Простым вокам назіраецца зорнае скопішча, магутныя тэлескопы выяўляюць пазагалактычныя туманнасці (галактыкі). У сузор’і Валасы Веранікі размешчаны Паўн. полюс Галактыкі. На тэр.Беларусі відаць зімой, вясной і летам. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́БІНІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Віцебскім раёне, за 1,5 км ад р. Віцьба. Цэнтр сельсавета і вучгаса «Падбярэззе». За 11 км на ПнУ ад Віцебска, на шашы Віцебск—Сураж. 734 ж., 294 двары (1995). Міні-мясакамбінат. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́БІЧЫ,
вёска ў Беларусі, ва Узрэцкім с/с Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл., на р. Дабрылаўка (прыток Бярозаўкі). Цэнтр калгаса. За 25 км на Пн ад Глыбокага, 205 км ад Віцебска, 27 км ад чыг. ст. Глыбокае. 243 ж., 80 двароў (1995). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі.