запасы і крыніцы кармоў, якія маюць гаспадарка, раён, вобласць, краіна. К.б. жывёлагадоўлі ўключае кармы, атрыманыя на ворных землях, прыродных сенажацях і пашы, камбікармы, кармы і кармавыя дабаўкімікрабіял., хім. сінтэзу, мінер. і жывёльнага паходжання, а таксама пабочных прадуктаў (кармавых адходаў) рыбнай, мяса-малочнай, мукамольнай і харч. прам-сці. На Беларусі ствараецца па трох асн. кірунках: атрыманне найб. выхаду кармавых адзінак і пратэіну з 1 га зямлі пры нізкім іх сабекошце (прадугледжвае павышэнне ўрадлівасці глебы і ўкараненне найб. эфектыўнай агратэхнікі пры вырошчванні кармавых культур, стварэнні высокапрадукцыйных лугоў і пашы); макс. захаванне вырашчанага ўраджаю кармавых культур (выкарыстанне прагрэс. тэхналогій уборкі, нарыхтоўкі і захоўвання кармоў на аснове комплекснай механізацыі); рацыянальнае выкарыстанне нарыхтаваных кармоў (укараненне навукова абгрунтаваных сістэм і рацыёнаў кармлення жывёл). К.б. для дзікіх жывёл — прыродныя і штучна створаныя крыніцы дадатковай падкормкі ў неспрыяльныя для іх існавання перыяды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́СІН (Андрэй Капітонавіч) (21.5.1911, г. Томск, Расія — 28.3.1981),
бел. вучоны ў галіне атамнай энергетыкі. Акад.АН Беларусі (1960), д-рфіз.-матэм.н. (1955), праф. (1957). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1968). Скончыў Томскі ун-т (1934). У 1945 працаваў у лабараторыі І.В.Курчатава, з 1946 у Обнінскім фіз.-энергет. ін-це. З 1961 у Ін-це энергетыкі, у 1965—77 дырэктар Ін-та ядз. энергетыкі, адначасова ў 1962—69 акад. сакратар Аддз. фіз.-тэхн. навук, з 1977 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі. Навук. даследаванні па распрацоўцы і буд-ве атамных электрастанцый, вадароднай энергетыцы. Удзельнічаў у стварэнні першай у свеце Обнінскай, Белаярскай і рухомай атамных электрастанцый. Ленінская прэмія 1957.
Тв.:
Атомные электростанции. М., 1959;
Реакторы атомных электростанций. Мн., 1971;
Мирное использование ядерной энергии. Мн., 1982 (разам з Р.Ф.Красінай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПЧЫ́НАЎ (Барыс Іванавіч) (н. 19.6.1935, Мінск),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства ў машынабудаванні. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1986), д-ртэхн.н. (1976), праф. (1989). Засл. вынаходнік Беларусі (1981). Сын І.І.Купчынава. Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1959). З 1969 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні трэння і зносу цвёрдых цел, фізіцы і механіцы кампазіцыйных матэрыялаў на аснове палімераў, трыбалогіі вадкіх крышталёў. Распрацаваў канстр.-тэхнал. параметры працэсу вытв-сці драўнінна-палімерных матэрыялаў, асновы новага павук. кірунку па стварэнні высокаэфектыўных вадкакрышт. змазачных матэрыялаў. Навук. адкрыццё ў галіне біятрыбалогіі (1984). Дзярж. прэмія БССР 1972.
Тв.:
Технология конструкционных материалов и изделий на основе измельченных отходов древесины. Мн., 1992 (разам з М.В.Немагаем, С.Ф.Мельнікавым);
Биотрибология синовиальных суставов. Мн., 1997 (разам з Я.Дз.Белаенкам, С.Ф.Ермаковым).
украінская спявачка (лірыка-драм. сапрана), педагог. Нар.арт.СССР (1936). Скончыла Кіеўскае муз. вучылішча (1912). З 1912 у т-рах Расіі (Петраград), Украіны. У 1935—53 салістка Кіеўскага т-ра оперы і балета. У 1920-я г. ўдзельнічала ў стварэнніўкр. опернага т-ра. Выкладала ў Кіеўскай кансерваторыі (з 1944 праф.). Валодала моцным чыстым голасам прыгожага тэмбру, высокаразвітай вак. тэхнікай. Сярод партый: Насця, Наталка і Цярпіліха («Тарас Бульба», «Наталка Палтаўка» М.Лысенкі), Аксана, Адарка («Запарожац за Дунаем» С.Гулака-Арцямоўскага), Ганна («Наймічка» М.Верыкоўскага), Варвара («Багдан Хмяльніцкі» К.Данькевіча), Купава і Снягурачка («Снягурачка» М.Рымскага-Корсакава), Ліза, Марыя («Пікавая дама», «Мазепа» П.Чайкоўскага), Яраслаўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Тоска («Тоска» Дж.Пучыні), Аіда («Аіда» Дж.Вердзі), Галька («Галька» С.Манюшкі). Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТО́ЎСКАЕ БЮРО́ ЦК КПЗБ.
Дзейнічала ў 1930—38. Утворана ЦККПЗБ у канцы 1930 з мэтай актывізацыі нелегальнай прапаганды сярод літ. насельніцтва Віленшчыны. У сувязі з тым, што ў некат. паветах Віленскага ваяв. значную частку насельніцтва складалі літоўцы, пасля III канферэнцыі КПЗБ (1925) пачала выдавацца камуніст.л-ра на літ. мове, сярод літ. насельніцтва ўзніклі парт. арг-цыі. У канцы 1930 паводле рашэння ЦККПЗБ пры Віленскім акр. к-це КПЗБ створана Л.б. ЦККПЗБ, у 1931 пераўтворана ў Л.б. пры ЦККПЗБ. Бюро мела секцыі па рабоце сярод сялян, моладзі, падп. друкарню, дзе выдавала газету, часопіс, адозвы і брашуры, супрацоўнічала з легальнымі арг-цыямі бел.нац.-вызв. руху. У 2-й пал. 1930-х г. праводзіла работу па стварэнні антыакупац., дэмакр.нар. фронту ў краі. Існавала да роспуску КПП і КПЗБ (1938).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦАПУ́РА (Міхаіл Яфрэмавіч) (21.11.1908, в. Барбароў Мазырскага р-на Гомельскай вобл. — 31.10.1971),
бел. вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Акад.АН Беларусі (1947), УАСГНІЛ (1964), Акад.с.-г. навук Беларусі (1957—61). Д-ртэхн.н. (1945), праф. (1947). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1954). Скончыў Ленінградскі ін-т механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1932). У 1947—65 дырэктар Цэнтр.НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (Мінск), адначасова ў 1947—50 акадэмік-сакратар АН Беларусі. Навук. працы па праблемах земляробчай механікі, стварэнніс.-г. машын. Распрацаваў комплекс машын для асваення забалочаных і зарослых хмызняком зямель. Дзярж. прэміі СССР 1951, 1952. Ленінская прэмія 1962.
Тв.:
Вопросы теории плужных канавокопателей и болотных плугов. Мн., 1957;
Технологические основы механизации уборки картофеля. Мн., 1959;
Вопросы земледельческой механики. Т. 1. Мн.. 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКУ́ЛІН (Аляксандр Аляксандравіч) (14.2.1895, г. Уладзімір, Расія — 13.5.1985),
расійскі вучоны, канструктар авіяц. рухавікоў. Акад.АНСССР (1943). Ген.-м.інж.-тэхн. службы (1944). Герой Сац. Працы (1940). Вучыўся ў Кіеўскім політэхн. ін-це (1913—14), скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1922). З 1923 канструктар, з 1925 гал. канструктар у Навук.-аўтаматорным ін-це. Стварыў рухавікі АМ-34, АМ-35 і інш. Рухавік АМ-35А (1200 к.с.) быў устаноўлены на знішчальніках канструкцыі А.І.Мікаяна. У Вял.Айч. вайну кіраваў распрацоўкай рухавіка АМ-38Ф для штурмавіка ІЛ-2 і ГАМ-35Ф для тарпедных катэраў і рачных бранякатэраў. З 1943 ген. канструктар авіяц. рухавікоў. Распрацаваў першы айч. турбакампрэсар, удзельнічаў у стварэнні турбавінтавых і турба-рэактыўных рухавікоў. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1942, 1943, 1946.
Літ.:
Пономарев А.Н. Советские авиационные конструкторы. 2 изд. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТО́Н (Яўген Аскаравіч) (4.3.1870, г. Ніца, Францыя — 12.8.1953),
украінскі вучоны ў галіне мостабудавання і электрычнай зваркі; заснавальнік навук. школы зваркі металаў. Акад.АН Украіны (1929). Герой Сац. Працы (1943). Скончыў політэхн.ін-т у Дрэздэне (1894) і Пецярбургскі ін-т інжынераў шляхоў зносін (1896). У 1904—39 (з перапынкамі) у Кіеўскім політэхн. ін-це, з 1934 узначальваў заснаваны ім Ін-т электразваркі АН Украіны. У 1945—52 віцэ-прэзідэнт АН Украіны. Навук. працы па праектаванні, разліках, тэхналогіі буд-ва і выпрабаваннях мастоў і пуцеправодаў, па навук. і тэхнал. асновах дугавой зварачнай вытв-сці, праблемах аўтаматызацыі зваркі, разліку і трываласці зварных канструкцый, стварэнні электразварачнай апаратуры. Дзярж. прэмія СССР 1941. З 1964 АН Украіны прысуджаецца прэмія імя Я.А.Патона за работы ў галіне матэрыялазнаўства і зваркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОСЬ,
жылы гарадок, узведзены для ваеннаслужачых у г.п. Рось Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. Пабудаваны ў 1992—97 (арх. Г.І.Белікаў, У.М.Еўдакімаў, В.К.Карунас, Ю.М.Малевіч, А.І.Нічкасаў, А.С.Пархута, У.Б.Праабражэнскі, У.М.Тарноўскі; Дзярж. прэмія Беларусі 1998). Разлічаны на 3,5 тыс. жыхароў. Пры стварэнні гарадка ўпершыню на Беларусі выкарыстаны прыём фарміравання пешаходнай вуліцы, якая ўключае ўсе неабходныя для жыхароў зоны сац. абслугоўвання: выхавання, адукацыі, аздараўлення, адпачынку, гандл., быт. і мед. паслуг. У цэнтр.ч. размешчаны грамадска-адукац. цэнтр, вакол яго — пешаходныя алеі, на якія раскрыты паўзамкнёныя дворыкі 2—3-павярховых жылых дамоў, злучаныя паміж сабой анфіладай. Побач з цэнтр. уваходам пастаўлены гандл. будынкі. Месцы для аўтатранспарту і стаянак размяшчаюцца па знешнім перыметры гарадка. Каля жылога гарадка пабудаваны бальнічны комплекс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́КЕНРОДЭР ((Wackenroder) Вільгельм Генрых) (13.7.1733, Берлін — 13.2.1798),
нямецкі пісьменнік. Прадстаўнік іенскага кола рамантыкаў (гл. ў арт.Германія, раздзел Літаратура). Сябар Л.Ціка. Сваімі творамі і праз уздзеянне на Ціка (прыняў непасрэдны ўдзел у стварэнні яго рамана «Вандраванні Франца Штэрнбальда») зрабіў уплыў на развіццё еўрап. л-ры 19 ст. Кніга Вакенродэра «Шчырыя выказванні сэрца брата-манаха, аматара мастацтва» (1797, выдадзена ананімна) прысвечана жывапісу і музыцы. У кн. «Фантазіі пра мастацтва для сяброў мастацтва» (выд. 1799) выступіў за цэласнае спасціжэнне свету (якое абазначыў як «рэлігійнае») праз мастацтва. Навела «Славутае музыкальнае жыццё кампазітара Іозефа Берглінгера» пра трагедыю геніяльнага мастака, якога не зразумеў свет.
Тв.:
Рус.пер. — Об искусстве и художниках;
Размышления отшельника, любителя изящного. М., 1826;
Фантазии об искусстве. М., 1977.
Літ.:
Берковский Н.Я. Романтизм в Германии. Л., 1973;
Дмитриев А.С. Проблемы иенского романтизма. М., 1975;
Балашов Н.И. Вакенродер // История немецкой литературы. М., 1966. Т. 3.