ЛАЎІПЭ́НКА Фёдар Рыгоравіч (н. 22.12.1942, в. Арцюхі Полацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне стварэння кампазіцыйных матэрыялаў. Д-р тэхн. н. (1998), праф. (1999). Выдатнік вышэйшай школы (1987). Скончыў БПІ (1970). З 1973 у Магілёўскім тэхн. ун-це (цяпер Беларуска-Расійскі ун-т, з 1985 заг. кафедры, з 1998 прарэктар, з 2000 1-ы прарэктар). Навук. працы па хіміка-тэрмічнай апрацоўцы металаў і сплаваў; стварэнні нанаструктурных гарачатрывалых кампазіцыйных матэрыялаў з зададзеным комплексам якасцей на аснове металаў.
Тв.:
Химико-термическая обработка металлокерамических материалов. Мн., 1977;
Механические легированные сплавы на основе алюминия и меди. Мн., 1998 (разам з П.А.Віцязем, Р.Ф.Лаўшэнкам);
Новые ресурсосберегающие технологии и композиционные материалы. Мн., 2004.
т. 18, кн. 1, с. 418
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)