ЖЫЛЕ́ ((Gillet) Нікала Франсуа) (2.3.1709, г. Мец, Францыя —7.2.1791),
французскі скульптар. Вучыўся ў Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры ў Парыжы (да 1745), у Франц. акадэміі ў Рыме (1746—52). Выкладаў ў Пецярб.АМ (1758—77), значна паўплываў на развіццёрас. скульптуры; сярод вучняў Ф.І.Шубін, М.І.Казлоўскі, Ф.Ф.Шчадрын, Х.П.Пракоф’еў і інш. Удзельнічаў у аздабленні Зімняга палаца ў Пецярбургу (1758—77). У 1778 вярнуўся ў Парыж. Працаваў у станковай і арнаментальна-дэкар. скульптуры, дзе спалучаў рысы ракако з асобнымі элементамі класіцызму («Парыс з яблыкамі», 1757, партрэт вял.кн. Паўла Пятровіча, 1765, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНВЕСТЫЦЫ́ЙНЫ БАНК,
спецыялізаваны банк, які займаецца эмісійна-заснавальніцкімі аперацыямі з каштоўнымі паперамі (іх выпуск, купля — продаж на фондавай біржы і па-за ёй), выдачай мэтавых доўгатэрміновых пазык. Ствараюцца з мэтай прыцягнення грашовых сродкаў, здзяйснення доўгатэрміновага крэдытавання, фінансавання мерапрыемстваў у розных галінах нац. гаспадаркі. Крыніцай іх рэсурсаў могуць быць бюджэтныя сродкі, пазыкі, выпуск акцый і інш. Акрамя выдачы доўгатэрміновых крэдытаў яны рэінвесціруюць (ажыццяўляюць паўторныя або дадатковыя ўкладанні сродкаў у дадзеную галіну, рэгіён) крэдыты камерцыйных банкаў на развіццё галін вытворчасці, аказваюць кіраўніцкія, кансультацыйныя і інш. паслугі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНГРЭДЫЕ́НТЫў біялогіі,
віды раслін, якія часова належаць да раслінных згуртаванняў (фітацэнозаў) засушлівых абласцей (сухія стэпы, паўпустыні). Развіваюцца эпізадычна, у вільготныя гады магчыма масавае развіццё. Выкарыстоўваюць вільгаць ранняй вясной ці позняй восенню, калі кампаненты ці віды, які складаюць пастаянную аснову расліннага покрыва (прэваліды), толькі пачынаюць вегетацыю або заканчваюць яе. У засушлівыя гады перажываюць неспрыяльны перыяд у выглядзе насення, якое доўга захоўвае ўсходжасць. У двухгадовых раслін позняй восенню адрастаюць ліставыя разеткі, а ранняй вясной яны цвітуць і пладаносяць. Тыповыя І.: каласоўнік растапыраны, канюшына палявая, крупка вясенняя, клапоўнік пранізаналісты і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСМАІ́Л I (17.7.1487, г. Ардэбіль, Іран — 23.5.1524),
шах Ірана ў 1502—24, заснавальнік дынастыі Сефевідаў, палкаводзец. Пры ім тэр. дзяржавы Сефевідаў дасягнула найб. памераў: у 1503—10 падпарадкаваны амаль увесь Іран, Арменія, ч. Сярэдняй Азіі, Ірак Арабскі (страчаны ў 1514) і інш. Экспансія І. I на З прывяла да вайны паміж Сефевідамі і Асманамі; у бітве каля Чалдырана (1514) з войскам Селіма I армія І. I разбіта. Заахвочваў развіццё рамяства, гандлю, навукі, культуры, умацоўваў дзярж. апарат. Аб’явіў дзярж. рэлігіяй шыізм. Пісаў вершы пад псеўд. Хатаі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́НЬЯ ((Cunha) Эўклідыс да) (20.1.1866, г. Кантагалу, Бразілія — 15.8.1909),
бразільскі пісьменнік. Чл.Браз. акадэміі л-ры (з 1903). Па адукацыі ваен. інжынер. Удзельнічаў у выступленнях рэспубліканцаў супраць манархіі. Кн. «Сертаны» (1902) — спалучэнне навук. даследавання, публіцыстыкі з дакумент. апавяданнем пра задушэнне сял. паўстання 1896—97 у Канудусе. Аўтар кнігі аб збіральніках каўчуку «Страчаны рай» (1904, не завершана), зб-каў артыкулаў і нарысаў «Кантрасты і супастаўленні» (1907), «На палях гісторыі» (1909). Паўплываў на развіццё рэгіяналізму і крытычнага рэалізму ў браз. і лацінаамер. л-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЫЛО́ВІЧ ((Kuryłowicz) Ежы) (26.8.1895, г. Івана-Франкоўск, Украіна — 28.1.1978),
польскі мовазнавец. Акад. Польскай АН у Кракаве (1931), Польскай АН (1952), чл. шматлікіх замежных акадэмій. Вучыўся ў Львове, Вене, Парыжы. З 1929 праф. Львоўскага, Вроцлаўскага, у 1948—65 — Ягелонскага (Кракаў) ун-таў. Навук. працы ў галіне індаеўрапеістыкі, семіцкага і агульнага мовазнаўства: «Індаеўрапейскія даследаванні» (1952), «Лінгвістычныя эскізы» (1960), «Аб метадах унутранай рэканструкцыі» (1965), «Праблемы індаеўрапейскай лінгвістыкі» (1977) і інш. Зрабіў вял. ўплыў на развіццёструктурнай лінгвістыкі. Распрацаваў паняцці іерархіі функцый моўных элементаў, ізамарфізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ТАРГА (Міхаіл Сямёнавіч) (18.7.1809, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл. — 7.6.1886),
расійскі і бел. гісторык, педагог. Д-р філасофіі (1838), чл.-кар. Пецярбургскай АН (1848). Скончыў Пецярбургскі ун-т, Дэрпцкі прафесарскі ін-т (1832). Выкладаў у Пецярбургскім (1835—69) і Маскоўскім (1869—74) ун-тах. Аўтар прац па гісторыі стараж. Грэцыі, Егіпта, Персіі, медыявістыцы, гістарыяграфіі і інш. Прытрымліваўся ліберальных поглядаў, вёў шырокую культ.-асв. дзейнасць. Разам з братам С.С.Кутаргам клапаціўся пра развіццё асветы ў Мсціславе і наваколлі. Апошнія гады жыў у сваім маёнтку Боркі Мсціслаўскага пав., дзе і памёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКРЫ́ЦЫ (Oniscoidea),
падатрад раўнаногіх ракападобных. Каля 1000 відаў. Пашыраны ўсюды, найб. у стэпавай зоне. Большасць відаў жыве на сушы, пераважна ў месцах з павышанай вільготнасцю (адсюль назва), некат. — на марскіх берагах, у ручаях, крыніцах. Актыўныя ўначы. На Беларусі найб. пашыраны М. звычайная (Porcellio scaber), М. сценавая (Oniscus asellus).
Даўж. да 5 см. Цела пляскатае, канечнасцей 12 пар. Некат. дыхаюць з дапамогай шчэлепных лісткоў, у інш. ёсць прыстасаванні для дыхання атм. паветрам (трахеі). Амаль усе расліннаедныя. Раздзельнаполыя, развіццё без метамарфозу. Глебаўтваральнікі; некат. шкодзяць с.-г. культурам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАСТА́ЦТВА»,
штомесячны навукова-папулярны ілюстраваны часопіс. Орган Мін-ва культуры, Дзярж.к-та па кінематаграфіі, Бел. саюзаў мастакоў, кампазітараў, кінематаграфістаў і Бел.тэатр. аб’яднання. Выдаецца з 1983 у Мінску на бел. мове. Да 1992 наз. «Мастацтва Беларусі». Публікуе матэрыялы па пытаннях эстэтыкі, тэорыі і гісторыі бел. мастацтва, маст. спадчыны, асвятляе развіццё сучаснага прафес., нар. і самадзейнага мастацтва, творчасць дзеячаў мастацтва Беларусі, а таксама культ. жыццё і творчасць беларусаў замежжа і нац. меншасцей на Беларусі. Вядзе хроніку маст. жыцця рэспублікі, публікуе рэцэнзіі на новыя кнігі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАПЛАЗМО́ЗЫ МОЧАПАЛАВЫ́Х О́РГАНАЎ,
група інфекцыйных хвароб чалавека, якія выклікаюць патагенныя бактэрыі мікаплазмы. Перадаюцца палавым рэдка быт. шляхам. Інкубацыйны перыяд 7—14 дзён. Імунітэт 5—10 і больш гадоў. Крыніца — хворы чалавек ці носьбіт мікаплазмаў. Узбуджальнік укараняецца ў арганізм праз слізістую абалонку мочапалавых органаў і выклікае развіццё урэтрыту, прастатыту, вагініту і інш. хвароб. Спецыфічныя праявы мала адрозніваюцца ад ганарэі, трыхаманозу. Працякаюць пераважна ў хранічнай форме, тарпідна (схавана). Выклікаюць у жанчын заўчасныя роды, ліхаманку (у час родаў і пасляродавы перыяд), у мужчын — марфал. змены ў сперматазоідах і інш. Лячэнне тэрапеўтычнае.