КАНЧЭ́ЛІ (Георгій) (Гія) Аляксандравіч (н. 10.8.1935, Тбілісі),
грузінскі кампазітар, педагог. Засл. дз. маст. Грузіі (1972). Нар.арт.СССР (1988). Скончыў Тбіліскую кансерваторыю (1963), з 1970 выкладае ў ёй. Працуе пераважна ў сімф. і опернай музыцы. Сярод твораў: опера «Музыка для жывых» (паст. 1984); муз. камедыя «Хітрыкі Ханумы» (паст. 1973); кантата «Светлы смутак» (1985); 7 сімфоній (1967—86); літургія «Аплаканыя ветрам» для вял.сімф. аркестра і альта сола (1988); музыка для эстр. аркестра, да драм. спектакляў і кінафільмаў, у т. л. «Не бядуй», «Міміно». Дзярж.прэміяСССР 1976. Дзярж.прэмія Грузіі 1981.
Літ.:
Зейфас Н. Симфонии Гии Канчели // Композиторы союзных республик. М., 1980. Вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧАРГА́ (Анатоль Іванавіч) (н. 9.7.1947, с. Самгарадок Казацінскага р-на Вінніцкай вобл., Украіна),
украінскі спявак (бас). Нар.арт. Украіны (1979). Нар.арт.СССР (1983). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1973). З 1972 саліст Кіеўскага т-ра оперы і балета. Сярод партый: Сільвестр («Яраслаў Мудры» Г.Майбарады), Дасіфей, Пімен («Хаваншчына», «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Галіцкі («Князь Ігар» А.Барадзіна), Грэмін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Філіп II («Дон Карлас» Дж.Вердзі), Нілаканта («Лакмэ» Л.Дэліба), Стары катаржнік («Кацярына Ізмайлава» С.Пракоф’ева). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя Глінкі (1-я прэмія, 1971), Міжнар. конкурсу імя Чайкоўскага (1974). Дзярж.прэмія Украіны 1989.
амерыканскі кінаакцёр. У кіно з 1946. Ствараў вобразы валявых, моцных духам людзей, здольных супрацьстаяць неспрыяльным абставінам. Сярод яго работ вострахарактарныя («Элмер Гантры», 1960, прэмія Оскар 1961; «Буфала Біл і індзейцы», 1976), тонкапсіхал. («Леапард», 1962; «Сямейны партрэт у інтэр’еры», 1975) і трагічныя («Нюрнбергскі працэс», 1961) ролі. Зняўся ў фільмах: «Птушкалоў з Алькатраса» (1962; прэміяМіжнар. кінафестывалю ў Венецыі), «Сем дзён у маі» (1964), «Дваццатае стагоддзе» (1976), «Шкура» (1980), «Мясцовы герой» (1983) і інш. Вядучы каментатар створанай сав. дакументалістамі кінаэпапеі «Вялікая Айчынная» (1979), у пракаце ЗША наз. «Невядомая вайна».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАРЭ́Н (Loren; сапр.Шыкалоне; Scicolone) Софія
(н. 20.9.1934, Рым),
італьянская кінаактрыса. У кіно з 1949. Выканала драм. і трагікамічныя ролі жанчын з народа, неапалітанак і рымлянак у фільмах рэж. В. Дэ Сікі: «Золата Неапаля» (1954), «Чачара» (1960, прэмія Оскар), «Учора, сёння, заўтра» (1963), «Шлюб па-італьянску» (1964), «Сланечнікі» (1969), «Паездка» (1974). Здымалася ў фільмах галівудскіх рэжысёраў («Гордасць і пачуццё», «Каханне пад вязамі», «Чорная архідэя», усе 1958; «Ключ», 1959, і інш.), меладрамах, прыгодніцкіх і інш. («Субота, нядзеля, панядзелак», 1990; «Прэт-а-партэ», 1995) кінастужках. Прэміі Міжнар. кінафестываляў у Венецыі (1958), Канах (1961), Маскве (1965), Сан-Себасцьяне (1974). Спец.прэмія Оскар (1990). Аўтар успамінаў (1979).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ФШЫЦ (Яўген Міхайлавіч) (21.2.1915, г. Харкаў, Украіна — 29.10.1985),
украінскі і расійскі фізік-тэарэтык. Акад.АНСССР (1979, чл.-кар. 1966). Брат І.М.Ліфшыца. Скончыў Харкаўскі політэхн.ін-т (1933). З 1933 у Харкаўскім фіз.-тэхн. ін-це АН Украіны, з 1939 у Ін-це фіз. праблем АНСССР. Навук. працы па тэорыі магнетызму, ядз. фізіцы, тэорыі фазавых пераходаў, гравітацыі і касмалогіі. Пабудаваў тэорыю даменаў у ферамагнетыках (1935; разам з Л.Д.Ландау). Зрабіў значны ўклад у тэорыю фазавых пераходаў II роду, прапанаваў тэорыю няўстойлівасцей у Сусвеце, які расшыраецца. Аўтар шматтомнага выдання «Тэарэтычная фізіка» (разам з Ландау). Ленінская прэмія 1962. Дзярж.прэміяСССР 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯТЛІ́ЦКІ (Мікола) (Мікалай Міхайлавіч; н. 20.3.1954, в. Бабчын Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1976). Працаваў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», з 1983 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1969. Вострыя праблемы сучаснасці, гонар за свой край, трывога за лёс народа, праблемы духоўнасці — асн. пафас паэзіі М.: зб-кі «Абеліск у жыце» (1980), «Мой дзень зямны» (1985, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1986), «Ружа вятроў» (1987), «Шлях чалавечы» (1989), «Блаславенне», «Палескі смутак» (абодва 1991), «Чаканне сонца» (1994), «Хойніцкі сшытак» (1999). Кніга «Бабчын» (1996, Дзярж.прэмія Беларусі 1998) — своеасаблівы помнік роднай вёсцы, адселенай у сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́КФАРД (Pickford) Мэры [сапр.Сміт
(Smith) Глэдзіс Мэры; 8.4.1893, г. Таронта, Канада — 29.5.1979], амерыканская кінаактрыса, прадзюсер. З 1898 у т-ры, у 1909 дэбютавала ў кіно. Сусв. вядомасць атрымаў у яе выкананні вобраз маладой, сціплай, дабрадзейнай дзяўчыны-падлетка, амер. «папялушкі». Сярод фільмаў: «Нью-Йоркскі капялюшык» (1912),
«Бедная маленькая багачка» (1916), «Маленькая прынцэса» (1917), «Паліяна» (1920), «Мая лепшая дзяўчынка» (1927), «Какетка» (1929, прэмія «Оскар») і інш. Арганізатар і ўладальніца многіх кінакампаній, у т. л. «Пікфард філм карпарэйшэн» (1916), «Юнайтэд артыстс» (1919, разам з Ч.Чапліным, Д.Грыфітам, Д.Фэрбенксам). Спец.прэмія «Оскар» 1975.
Літ.:
Уитфилд А. Мэри Пикфорд: Пер. с англ. Смоленск, 1999.
расійскі вучоны ў галіне анкахірургіі, адзін з заснавальнікаў сав. анкалогіі. Чл.-кар.АНСССР (1939). Акад.АМНСССР (1944). Герой Сац. Працы (1957). Скончыў Ваен.-мед. акадэмію ў Пецярбургу (1899). У 1913—58 у Ін-це ўдасканалення ўрачоў у Пецярбургу (заг. кафедры), адначасова ў 1921—25 у 1-м Ленінградскім мед. ін-це. У 1926 заснаваў і ўзначаліў Ленінградскі анкалагічны ін-т. Навук. працы па тэарэт., эксперым. і клінічнай анкалогіі, ваенна-палявой хірургіі, транспланталогіі, дэанталогіі, хірург. лячэнні туберкулёзу, язвавай хваробы страўніка і дванаццаціперснай кішкі. Дзярж.прэміяСССР 1942. Ленінская прэмія 1963.