БА́КУЛЕЎ Аляксандр Мікалаевіч
(7.12.1890, в. Нявенікаўская Кіраўскай вобл., Расія — 31.3.1967),
рускі хірург. Акад. АН СССР (1958), акад. АМН СССР (1948). Герой Сац. Працы (1960). Скончыў Саратаўскі ун-т (1915). Працаваў у ВНУ і НДІ Масквы, Саратава. У 1953—60 прэзідэнт АМН СССР, адначасова (з 1953) дырэктар Ін-та сардэчна-сасудзістай хірургіі АМН СССР. Заснавальнік лёгачнай хірургіі ў СССР. Распрацаваў метады кансерватыўнага лячэння абсцэсаў мозга, зандзіравання і кантрастнага даследавання сэрца і сасудаў, электрастымуляцыі пры папярочных блакадах сэрца, прапанаваў выкарыстанне рэнтгенакантрастных рэчываў пры даследаванні нырак. Першы ў СССР правёў аперацыі па выдаленні лёгкага (1945) і з прычыны прыроджанага пароку сэрца (1948). Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1949.
Літ.:
А.Н.Бакулев. М., 1963.
т. 2, с. 234
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)