адна з вышэйшых службовых асоб у некат. краінах, чл. урада. У ЗША — кіраўнік дзярж. дэпартамента (ведамства замежных спраў), у Вялікабрытаніі — афіц. тытул міністраў (унутр. спраў, абароны і інш.), у Францыі — нам. міністра або кіраўнік ведамства, у Расійскай імперыі з 1810 — нач.Дзярж. канцылярыі (аддзел справаводства ў Дзярж. савеце).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІ́ЛАВІЦКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—31 і 1935—38. Утвораны 17.7.1924 у Мінскай акр. Цэнтр — мяст.Смілавічы. 20.8.1924 падзелены на 10 сельсаветаў. 18.1.1931 раён скасаваны, сельсаветы перададзены Смалявіцкаму, Пухавіцкаму і Чэрвеньскаму р-нам. З 6.7.1935 да 11.2.1938 Рудзенскі раён быў перайменаваны ў Смілавіцкі, уключаў 12 сельсаветаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫЧЭ́ЎСКІ Арцём Іванавіч (28.6.1891, с. Сернікі Зарэчненскага р-на Ровенскай вобл., Украіна — 2.11.1969),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Нам. камандзіра батальёна маёр Барычэўскі вызначыўся летам 1944 у час прарыву варожай абароны на ПнЗ ад Рагачова, у баі пад Ваўкавыскам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў Валянцін Дзмітрыевіч (31.7.1902, г. Самарканд, Узбекістан — 7.4.1975),
рускі пісьменнік. Аўтар фантаст. рамана «Энергія, падуладная нам» (1951) і аповесці «У карставых пячорах» (1952). Гал. месца ў творчасці займае цыкл кніг па гісторыі Расіі, пра станаўленне Кіеўскай Русі: «Аповесць старажытных гадоў. Хронікі IX ст.» (1955), «Русь спрадвечная» (т. 1—2, 1961), «Русь Вялікая» (1967).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВЯНЕ́ЦКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—62. Створаны 15.1.1940 у Баранавіцкай вобл. Цэнтр — г.п.Івянец. Падзяляўся на 15 сельсаветаў. У Вял.Айч. вайну на тэр. раёна ўтворана Івянецка-Налібоцкая партызанская зона. З 8.1.1954 раён у Маладзечанскай, з 20.10.1960 — у Мінскай абл. 17.4.1962 раён скасаваны, яго тэрыторыя перададзена Валожынскаму і Стаўбцоўскаму р-нам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РНЕЎ Леанід Сямёнавіч (1915, в. Спас-Слабада, цяпер у межах г. Полацк Віцебскай вобл. — 20.10.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў ваен.пях. вучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну на фронце з мая 1942. Нам. камандзіра батальёна па палітчастцы ст. лейтэнант К. вызначыўся 5.9.1944 пры фарсіраванні р. Нараў (Польшча). Памёр ад ран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЯСЕ́ЦКАЕ ВО́ЗЕРА У Петрыкаўскім р-не, на мяжы з Калінкавіцкім р-нам Гомельскай вобл., у бас.р. Прыпяць, за 34 км на ПнУ ад г. Петрыкаў. Пл. 0,22 км², даўж. 610 м, найб.шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі 1,67 км. Схілы катлавіны выш. да 2 м, параслі хмызняком. Берагі забалочаныя. Дно сапрапелістае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАСКЕ́Р (тур. sarasker),
у Асманскай імперыі першапачаткова галоўнакамандуючы арміяй, якога выбіралі з ліку пашоў; у канцы 19 — пач. 20 ст. — ваен. міністр. Акрамя таго, з канца 16 ст., калі тур. султаны ўхіліліся ад асабістага камандавання войскамі, тытул С. насілі нам.вял.везіра, якія кіравалі войскамі. Тытул С. скасаваны ў пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДО́ВАЯ КАЛЕ́ГІЯ,
састаў суда, які разглядае канкрэтную справу. У Рэспубліцы Беларусь структурнае падраздзяленне ў Вярх., Бел.ваен., абласных і Мінскім гар. судах. Кожная С.к. разглядае пэўную катэгорыю спраў (крымін. або цывільных). Паўнамоцтвы С.к. вызначаны законам «Аб судаўладкаванні і статусе суддзяў у Рэспубліцы Беларусь» ад 13.1.1995 і працэсуальным заканадаўствам. Работу С.к. накіроўвае нам. старшыні адпаведнага суда.