паліва для ракетных рухавікоў рэчыва ці сукупнасць рэчываў, якія выкарыстоўваюцца ў ракетных рухавіках у якасці крыніцы энергіі і рабочага цела для стварэння рухальнай сілы.
Паводле прызначэння і тыпу рухавікоў адрозніваюць вадкае, гелепадобнае, цвёрдае, гібрыднае (двухкампанентнае Р.п., у якім адзін кампанент цвёрды, другі — вадкі). Найб. пашырана Р.п. вадкае і цвёрдае. ВадкаеР.п. бывае адна-. двух- і шматкампанентнае. Двухкампанентнае мае гаручае (вадкі вадарод, газу, дыметылгідразін і інш.) і акісляльнік (вадкія кісларод, фтор, хлор, тэтрааксід дыазоту і інш.). ЦвёрдаеР.п. падзяляюць на балістычнае (гл.Балістыты) і сумесевыя цвёрдыя Р.п. (гл.Порах). Цвёрдае Р.п., у адрозненне ад вадкага, можа захоўвацца доўгі час (не патрабуецца папярэдняя запраўка рухавіка перад стартам). Выкарыстоўваюць Р.п. ў касм., авіяц., ваен. і інш. галінах тэхнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́КУРС (ад франц. raccourci скарачэнне),
1) у выяўленчым мастацтве — скарачэнне памераў і формы рэальных і ўяўных прадметаў пры іх аддаленні ад вока паводле законаў лінейнай перспектывы. Паняцце «Р.» выкарыстоўваецца пераважна да аб’ектаў, якія цалкам ці па частках разглядаюцца ў нечаканых паваротах і пад «вострымі вугламі зроку» (зблізку, зверху ўніз, знізу ўверх і г.д.). У дэкар. размалёўках Р. часта выкарыстоўваецца для найб. эфектнай перадачы руху і прасторы.
2) У кіназдымцы — адлюстраванне аб’екта з розных пунктаў агляду нерухомай або рухомай кінакамерай. Прыём аператарскага мастацтва, што выкарыстоўваецца для будовы выяўл. мантажнай кампазіцыі фільма. Дае магчымасць усебакова паказаць дзеянне, падзею, з’яву, міміку, жэсты ці рухі чалавека, ствараць мантажныя метафары, уражанне сумяшчэння пункта здымкі аператара з пунктам агляду персанажа і інш. 3) Пункт погляду на што-н., аспект.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́НЬЯ (Romagna),
гістарычная вобласць на Пн Італіі. Як Р. вядома з 6 ст., калі так называлі візант. ўладанні ў Італіі. З 8 ст. пад уладай лангабардаў, потым рым. пап. З 962 у складзе «Свяшчэннай Рым. імперыі». У 1278 імператары прызналі сюзерэнітэт папства над Р., аднак папская ўлада ўмацавалася тут толькі ў 16 ст. У 1796 акупіравана франц. войскамі, уваходзіла ў Цыспаданскую, з 1797 у Цызальпінскую рэспублікі, потым у інш.дзярж. ўтварэнні часоў франц. ўладарання ў Італіі. У 1815—59 зноў у Папскай дзяржаве (апрача 1831, калі Р. ўваходзіла ў Аб’яднаныя італьян. правінцыі). У 1860 у выніку рэферэндуму 1859 увайшла ў склад Сардзінскага (з 1861 Італьянскага) каралеўства. Паводле канстытуцыі Італьян. рэспублікі 1947 тэр. Р. ўключана ў адм. вобласць Эмілія-Раманья.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́КВЕЛА МЕ́ТАД,
метад вызначэння цвёрдасці матэрыялаў (пераважна металаў) уцісканнем у іх паверхню алмазнага конуса з вуглом пры вяршыні 120° (шкалы A і C) або стальнога загартаванага шарыка дыям. 1,588 мм (шкала В).
Робіцца спец. настольнымі прыладамі — цвердамерамі з індыкатарам. За ўмоўную адзінку цвёрдасці прымаецца яе лікавае значэнне, адпаведнае восеваму перамяшчэнню конуса (шарыка) на 0,002 мм. Метад распрацаваны ў 1919 амер. металургам С П.Роквелам. Цвёрдасць матэрыялаў вызначаецца таксама Брынеля метадам і Вікерса метадам, якія менш прадукцыйныя і больш пашкоджваюць паверхню вырабу.
Прылада для вызначэння цвёрдасці матэрыялаў паводлеРоквела метаду: 1 — махавік; 2 — вінт; 3 — узор, які выпрабоўваецца; 4 — індэнтар (алмазны конус або стальны шарык); 5 — індыкатар; 6 — ручка для апускання грузу 7, які стварае намаганне на індэнтар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДА́,
прыроднае мінеральнае ўтварэнне, што мае ў сабе металы або іх злучэнні ў канцэнтрацыях, эканамічна выгадных для іх прамысл. здабычы. Р. наз. таксама некат. неметалічныя карысныя выкапні, напр., азбеставая, барытавая, графітавая, серная, агранамічная. Вылучаюцца Р.: прыродна багатыя, бедныя (патрабуюць абагачэння), монамінеральныя (складаюцца з аднаго мінералу), полімінеральныя (некалькі каштоўных і інш. мінералаў), комплексныя (пры наяўнасці ў Р. спадарожных каштоўных кампанентаў). Паводлехім. саставу адрозніваюць Р. сілікатныя, крамяністыя, аксідныя, сульфідныя, карбанатныя і мяшаныя. Найб. пашыраны Р. жалезныя, поліметалічныя, медныя. На Беларусі існуюць ільменіт-магнетытавыя Р. (Навасёлкаўскае радовішча жалезных руд), жалезістыя кварцыты (Аколаўскае радовішча жалезных руд), праяўленні даўсаніту — Р. на алюміній і соду (на Заазёрнай і Асташкавіцкай плошчах Прыпяцкага прагіну); з агранамічных Р. найб. значэнне маюць калійныя солі, даламіты, мел, фасфарыты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЖО́ВА (Варвара Мікалаеўна) (27.1.1871, Масква — 18.5.1963),
расійская актрыса. Нар.арт.СССР (1937). Скончыла драм. курсы пры Маскоўскім тэатр. вучылішчы (1893), паступіла ў трупу Малога т-ра. Выступала як камед. і вадэвільная актрыса, з канца 1900-х г. выконвала пераважна характарныя ролі т.зв. камічных бабуль. Найвыш. майстэрства дасягнула ў рус. класічных п’есах, асабліва А.Астроўскага. Майстар рус.сцэн. мовы. Творчасці ўласцівы дасканаласць раскрыцця ўнутр. свету герояў, мяккі гумар, лірычнасць: Фяклуша, Анфуса Ціханаўна, Уліта, Глумава, Феліцата, Домна Панцялеўна («Навальніца», «Ваўкі і авечкі», «Лес», «На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Праўда — добра, а шчасце лепш», «Таленты і паклоннікі» Астроўскага), Графіня-бабуля («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Аўдоцця («Расцяраева вуліца» паводле Г.Успенскага), Дзямідаўна («Нашэсце» Л.Лявонава) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЛІ́ЗІНГ-ГАРМО́НЫ (ад англ. release выпускаць, вызваляць),
гармоны, якія сінтэзуюцца ў драбнаклетачных ядрах гіпаталамуса. Паводлехім. прыроды — пептыды. Р.-г. транспартуюцца з крывёй па гіпаталама-гіпафізарнай партальнай сістэме ў гіпофіз і стымулююць (ліберыны) або прыгнечваюць (статыны) утварэнне і выдзяленне ў гіпофізе т.зв. тропных гармонаў (напр., тыратропнага, ганадатропнага і інш.), якія ўздзейнічаюць на інш. залозы ўнутр. сакрэцыі і рэгулююць выдзяленне імі адпаведных гармонаў (кортыкастэроіды. тыраксін і інш.), што непасрэдна ўдзельнічаюць у метабалічных працэсах у клетках.
Некат. Р.-г. сінтэзуюцца таксама ў інш. органах (напр., саматастатын — у эндакрынных клетках дыфузнай эндакрыннай сістэмы страўніка і падстраўнікавай залозы), удзельнічаюць у лакальных механізмах рэгуляцыі сакрэцыі ў іх. Р.-г. — адно са звёнаў, якое звязвае нерв. і энлакрынную сістэмы ў арганізме і забяспечвае іх узаемадзеянне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́МСКАЯ О́ПЕРА, Тэатр оперы (Teatro dell Opera),
адзін з лепшых оперных т-раў Італіі. Адкрыты ў 1880 у Рыме пад назвай т-р «Кастанцы» (ад прозвішча імпрэсарыо) у будынку, пастаўленым паводле праекта арх. А.Сфандрыні. З 1928 пасля рэканструкцыі — Каралеўскі оперны т-р, з 1946 сучасная назва. На сцэне т-ра ўпершыню былі пастаўлены некат. оперы П.Масканьі, Дж.Пучыні і інш., а таксама творы Дж.Расіні, Дж.Вердзі, Ж.Маснэ, В.А.Моцарта, Г.Даніцэці, К.Дэбюсі і інш. У рэпертуары т-ра таксама творы М.Мусаргскага, М.Рымскага-Корсакава, П.Чайкоўскага. На сцэне Р.о. выступалі вядомыя спевакі Х.Даркле, Б.Джыльі, Р.Страчары, М.Калас, Э.Каруза, Ф.Карэлі і інш. Сярод дырыжораў т-ра: П.Маг, Л.Матачыч, К.Франчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭГРЭ́Су жывой прыродзе,
спрашчэнне арганізмаў у працэсе эвалюцыі. Паводле А.М.Северцава (1925), адрозніваюць Р. біял. і морфафізіялагічны. Біялагічны Р. — эвалюц. заняпад пэўнай групы арганізмаў, якая не здолела прыстасавацца да змен умоў знешняга асяроддзя або не вытрымала канкурэнцыі з інш. групамі. Характарызуецца памяншэннем колькасці асобін у пэўнай сістэм. групе, звужэннем яе арэала і памяншэннем колькасці падначаленых сістэм. груп; можа прывесці да вымірання дадзенай групы. Морфафізіялагічны Р. — агульная дэгенерацыя, або катамарфоз — спрашчэнне арганізацыі ў ходзе эвалюцыі пэўнай групы арганізмаў, якое суправаджаецца стратай шэрагу функцый і органаў, што выконвалі гэтыя функцыі; адзін са шляхоў дасягнення біял.прагрэсу, асабліва калі ён звязаны з развіццём прыстасаванняў да нерухомага, прымацаванага спосабу жыцця (напр., абалоннікі) або да эндапаразітызму (напр., рачок сакуліна). Гл. таксама Катагенез.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМА́РАЎ (сапр.Маркін) Аляксей Максімавіч
(19.8.1904, в. Кірылава Беднадзям’янаўскага р-на Пензенскай вобл., Расія —29.11.1977),
бел. і расійскі акцёр. Засл. арт. Беларусі (1963). Скончыў Цэнтр. тэхнікум тэатр. мастацтва ў Маскве (1929). Працаваў акцёрам і рэжысёрам тэатраў Уладзівастока, Масквы, Спаска, Хабараўска, у БДТ-2. У 1947—77 у Брэсцкім абл.драм. т-ры. Выканаўца характарных і камедыйных роляў. Лепшым работам уласцівы вастрыня пластычнага малюнка, дакладнасць сац. і псіхал. характарыстык, жыццёвая верагоднасць: Гарошка («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), доктар Савіч («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Муратаў («Зыкавы» М.Горкага), Жавакін («Жаніцьба» М.Гогаля), Гадзіншчык («Крамлёўскія куранты» М.Пагодзіна), Скамарох («Праз сто гадоў у бярозавым гаі» В.Карастылёва), доктар Эмет («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж.Патрыка).